Авторизация
 

Бясплатнай пуцёўкай у Вялікабрытанію для шасцікласніцы СШ № 2 горада Міёры Усціны ЯСІНСКАЙ стаў яе малюнак

 Паўдзельнічаць у конкурсе, што праводзіла група экспертаў у Англіі, якая супрацоўнічае з брытанскімі ўстановамі адукацыі, Усціне падказала маці. Для дзяцей 10 – 13 гадоў прапаноўвалі намінацыю «Юны мастак». Тэма малюнкаў – «Маё лета ў Вялікабрытаніі». Работа міёрскай школьніцы сярод больш чым тысячы аказалася найлепшай.

 – Эмоцыі перапаўняюць, – дзеліцца маці Вольга Ясінская. – Пра конкурс даведалася ад сяброў. Расказала дачцэ. «Я пайшла маляваць», – адразу пагадзілася яна. Спачатку вывучала адметнасці Вялікабрытаніі, затым адлюстравала іх на паперы. Рабіла накіды простым алоўкам, абводзіла маркерам, размалёўвала акварэллю. Работа заняла два тыдні.


Пра перамогу захопленая маляваннем Усціна зусім не думала. Калі 1 мая атрымалі радаснае паведамленне, адразу не паверылі. Галоўны прыз – паездка на два тыдні ў Вялікабрытанію для вывучэння англійскай мовы па індывідуальнай праграме з пражываннем у доме настаўніка – дастаўся міярчанцы.


Першапачаткова паездку планавалі на чэрвень. Аднак з-за пандэміі адклалі на больш позні час. Пакуль Усціна падцягвае англійскую мову дома і жыве радасным чаканнем падарожжа.

Фотаматэрыял з асабістага архіва Усціны ЯСІНСКАЙ.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 417
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 397
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 460
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 669
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 532
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 656
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 мая 2020
Александр, Иван, Леонтий, Макар, Максим, Марк, Никита, Петр, Тихон

Именины 26 мая 2020
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта