Авторизация
 

Рукадзельніцы Міёршчыны гутарылі ў раённай бібліятэцы

 Тым, хто захапляецца рукадзеллем, заўсёды ёсць пра што пагутарыць. У раённай бібліятэцы прайшла сустрэча міёрскіх 
умельцаў.

Жывапіс, вышыўка, вязанне, ганчарства. Выстава выкананых у розных тэхніках вырабаў упрыгожыла залу. Аўтары работ за чаяпіццем расказвалі пра свае захапленні.


 Для супрацоўніцы тэрытарыяльнага цэнтра Алены Плехтан творчасць – прафесія. Займаецца з наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. Пад яе кіраўніцтвам развівае мастацкі талент Максім Жугар. Пастаянна ўдзельнічае ў абласным свяце-конкурсе мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці для людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Сонечны свет для ўсіх». Яго работам не раз прысуджалі прызавыя месцы. Цяпер асвойвае масляны жывапіс. Другі падапечны – Юрый Савуць – пасябраваў з керамікай. Званочкі, талеркі, карандашніцы, вазачкі і іншыя керамічныя сувеніры – адна з «фішак» ТЦСАН. Як правіла, рэчы ўпрыгожваюць выявы міёрскіх касцёла і царквы, герба горада, брэндаў нашага краю – журавоў і журавін. Кожны можа набыць іх для сябе ці ў падарунак. Свае вырабы супрацоўнікі ўстановы прапаноўваюць гасцям «Славянскага базару», свята горада, экафэсту «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю». За выручаныя сродкі набываюць матэрыял для новых творчых знаходак.


 Здзівіла вязанымі рэчамі ўдзельніца клуба «Бажэна» Ніна Ігошына. Яе шыкоўныя шалі дададуць элегантнасці і прывабнасці любой жанчыне. Многія хацелі прымерыць практычны бактус – шалік у выглядзе трохвугольніка.


Захапляецца вязаннем супрацоўніца паліклінікі Марыя Батура. На сустрэчу прынесла вязаныя цацкі.
Каля 80 вышытых карцін на рахунку майстрыцы Браніславы Юршэвіч. Праблемы са зрокам не сталі перашкодай для любімага занятку. Цяпер выводзіць іголкай і ніткамі рамонкавае поле.


Сваімі рукамі можна ствараць прыгажосць на радасць сабе і іншым. І гэта не адзіны матыў для цікавай справы. Вядучая мерапрыемства – бібліятэкар Таццяна Невядомская – назвала пяць прычын заняцца рукадзеллем. Па-першае, такое хобі дорыць спакой і гармонію, па-другое, умацоўвае памяць і мозг, па-трэцяе, развівае крэатыўнае мысленне. Чацвёртая прычына – эканомія. Умелая майстрыца зможа адрэстаўраваць старыя рэчы. Пяты матыў прывабны для тых, хто жадае скінуць лішнюю вагу. Рукадзелле захапляе так, што забываешся на час, у тым ліку і на чарговы прыём ежы.
Удзельнікі сустрэчы з гэтым цалкам пагадзіліся.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 341
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 541
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 175
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 123
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 573
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 699
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Именины 13 июля 2020
Андрей, Григорий, Иван, Матвей, Михаил, Петр, Степан, Тимофей, Фаддей, Дина, Яков, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта