Авторизация
 

На роднай мове пра радзіму, гора вайны і мірнае шчасце. Раённы этап "Жывой класікі" прайшоў у Міёрах

 Нібы доўгая прыгожая песня лілася са сцэны беларуская мова. Раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» адбыўся ў сярэдзіне сакавіка і запомніўся шчырай эмацыянальнасцю і дзіцячай непасрэднасцю.

У конкурсе ўдзельнічалі 30 вучняў з 11 школ.

Конкурс «Жывая класіка» сёлета праходзіць пад дэвізам «Беларуская пісьменнасць ад вытокаў да сучаснасці – нацыянальны набытак і гонар». Для выступленняў удзельнікі выбіраюць творы як класікаў беларускай літаратуры, так і сучаснікаў. Паэтычны твор трэба не проста прачытаць – важна яго пражыць.

 Хвалююцца
настаўнікі

Лёгкае хваляванне адчуваецца ў актавай зале СШ № 2. Удзельнікі паўтараюць вершаваныя радкі, настройваюцца на выступленне.
– Перажываю больш, чым дзеці, – усміхаецца настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Узмёнскай школы Аксана Талочка. – Прывезла чатырох канкурсантаў. Асабіста я рыхтавала пяцікласніка Мацвея Рогача. Раскажа байку Ніны Тарас «Бусел і варона». Тры тыдні займаліся. Мацвей з пачатковых класаў удзельнічае ў конкурсе чытальнікаў, на раённым этапе займаў прызавыя месцы.
Яшчэ Узмёнскую школу прадстаўлялі вучаніцы пачатковых класаў Аня Матэленак і Каця Галавіна, васьмікласніца Надзя Сцепулёнак.


Прыцягваў да сябе ўвагу хлопец у касцюме ці то вартаўніка, ці то салдата. Гэта вучань 8 класа Сіцькоўскай школы Міша Пляшко. Ён падрыхтаваў верш Янкі Сіпакова «Кантрабанда» пра тое, як на граніцы спынілі Францыска Скарыну і, не пазнаўшы, прапусцілі. А той пад выглядам фурмана правёз замежнага друкара.


 – Касцюм для Мішы настаўнікі прыдумалі. Дарэчы, ён не першы раз у конкурсе ўдзельнічае. Быў прызёрам раённага этапа, выступаў на абласным, – расказвае філолаг Алена Шамшур. – Для васьмікласніцы Ані Ісаковіч чытаць вершы са сцэны таксама не ў навінку. На абласным этапе конкурсу «Здравствуй, мир!» займала трэцяе месца. На гэтым спаборніцтве выступае з творам Анатоля Вярцінскага «Дынамік». Шасцікласнік Жэня Свірко прачытае верш Васіля Зуёнка «Жаўранкі». Дзеці адчуваюць сябе ўпэўнена, а я хвалююся.

Пранікнёна,
эмацыянальна, запамінальна

Канкурсантаў падзялілі на чатыры ўзроставыя групы. Распачалі спаборніцтва вучні-пачаткоўцы. Слайды з міёрскімі краявідамі суправаджалі выступленне Дзіяны Лазаравай са Слабадской школы, якая чытала верш Аляксея Кавалевіча «Вечар над Міёрамі». Творам Васіля Віткі «Нос» пра візіт хлопчыка ў паліклініку павесяліў Аляксей Корсак з Дворнасельскай школы.


 Сярод пяці-шасцікласнікаў запамінальным і кранальным было выступленне вучаніцы Дворнасельскай школы Вікі Цвячкоўскай. Накінуўшы на плечы цёмную хустку, са свечкай у руках дзяўчынка чытала верш Антона Бялевіча «Смерць Маланні». Пра сельскую жанчыну, якую немцы прымусілі ісці праз усю вёску з запаленай свечкай. Калі полымя не згасне, яна застанецца ў жывых. Жанчына ступіла на парог сваёй хаты і… «тры кулі дагналі Маланню».


Матывы вайны гучалі ў вершах, з якімі выступалі сямі-васьмікласнікі. Напрыклад, Саша Васіна з СШ № 2 чытала твор Генадзя Бураўкіна «Хатынскі снег», Віталь Усціновіч з Новапагосцкай школы выбраў верш Міколы Чарняўскага «За ўсё мы ўдзячны ім».
Да тэм вайны і малой радзімы звярнуліся вучні 9 – 10 класаў. Так, Насця Козел з Дзісненскай школы расказвала «Баладу пра спаленую вёску і жывога пеўня» Анатоля Вярцінскага, Даша Няміра з Павяцця чытала верш Таісы Трафімавай «Паспелі вішні».

 Інтэлект-перапынак

Інтэлектуальныя забавы прапаноўвалі ўдзельнікам падчас перапынкаў. Школьнікі разгадвалі рэбусы, адказвалі на жартоўныя пытанні, адгадвалі загадкі, успаміналі міфалагічныя мянушкі бонсцікаў. За правільны адказ – салодкая цукерка.
Дзеці хутка здагадваліся, што самы лёгкі ў Беларусі горад – Пухавічы, а самае мірнае насельніцтва – у Міры. Гладыятар, якога хоча з’есці кожны беларус – Спартак, а стабільны беларускі долар, што скупляюць раз на год – бульба.

Кагорта
лідараў

Ацэньвалі выступленні дырэктар раённага цэнтра дзяцей і моладзі Валянціна Мітрафанава, яе калегі Вольга Ясінская і Аксана Няміра, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела па адукацыі Ірына Грыгор’ева. Галоўныя крытэрыі – артыстызм, выразнасць, пранікнёнасць.


 Сярод вучняў-пачаткоўцаў трэцяе і другое месцы прысудзілі Дзіяне Лазаравай і Ефрасінні Шчарбіцкай са Слабадской школы, на першым – Аляксей Корсак з Дворнасельскай.
Самыя лепшыя чытальнікі сярод пяці-шасцікласнікаў – Віталь Рыжык з Завуццеўскай школы (3 месца), Жэня Свірко з Сіцькоўскай (2 месца) і Віка Цвячкоўская з Дворнасельскай (1 месца).


Пераможцы сярод сямі-васьмікласнікаў – вучні Сіцькоўскай школы Аня Ісаковіч (3 месца) і Міша Пляшко (2 месца), Саша Васіна з СШ № 2 (1 месца).
У самай старэйшай групе – 9 – 10 класы – трэцяе месца прысудзілі Насці Козел з Дзісненскай школы, другое – Вікторыі Конах з СШ 3 імя Я. Томкі, трэцяе – Дашы Няміра з Павяцкай школы.
Пераможцы прадставяць Міёршчыну на абласным этапе спаборніцтва. 

 УРАЖАННІ


Лілія Мацур, настаўнік пачатковых класаў Слабадской школы:
– Удзельнікі добра падрыхтаваліся да конкурсу. З такім пачуццём чыталі вершы – душу краналі. Многія прадумалі вобраз, адпаведны паэтычнаму твору. Калі паставіць за выступленні адзнакі, то ўсім па 10 балаў. Удзячна дзецям за прыемныя ўражанні і глыбокія эмоцыі.


Насця Козел, вучаніца 10 класа Дзісненскай школы:
– Люблю паэзію, таму з задавальненнем паўдзельнічала ў конкурсе. Мэту перамагчы перад сабой не ставіла. Мне цікава атрымаць новы вопыт, паглядзець іншыя выступленні. Асабліва спадабаўся ўдзельнік з Дворнасельскай школы, які чытаў гумарыстычны верш «Нос».

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 179
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 643
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 80 106
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 336
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 121
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 439
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 584
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 апреля 2020
Александр, Иван, Макар, Павел, Ефрем

Именины 8 апреля 2020
Авраам, Василий, Гавриил, Степан, Алла, Анна, Лариса, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта