Авторизация
 

Песня Зоі Кальвіш пра родныя нівы плыве за мяжой

 Грамадскі беларускі дзеяч у Латвіі Зоя КАЛЬВІШ (у дзявоцтве Рудзёнак) – ураджэнка вёскі Ліпава на Міёршчыне. У суседнюю краіну пераехала ў 1977 годзе. На заслужаным адпачынку набыла дачны домік паблізу Міёр. Цяпер цёплую пару праводзіць у Дворным Сяле: даглядае кветнік і агарод, наведвае родзічаў. На зімоўку перабіраецца ў Рыгу.

Пра гады малыя,
пра гады былыя

Зоя Рудзёнак нарадзілася ў сялянскай сям’і. Музычныя здольнасці атрымала ў спадчыну ад бацькоў. Маці Крысціна добра спявала, тата Аркадзь быў скрыпачом-самавучкам. Граў у мясцовым гурце на вяселлях і іншых святах. Калі дачка падрасла, развіваў яе музычныя таленты.


Вучылася Зоя ў Дрысенскай (цяпер Верхнядзвінскай) і Міёрскай сярэдніх школах. Пасля набыла прафесію швачкі. Аднак цікавасць да музыкі пераважала. Накіравалася на курсы ў Браслаўскую музычную школу, дзе атрымала спецыяльнасць «Баяніст-масавік і кіраўнік мастацкай самадзейнасці». Працавала ў калгасе ва Узмёнах. Вывела калектыў на абласную сцэну. Выкладала музыку ў мясцовай школе. Тут жа арганізавала невялікі гурт. З песняй на грузінскі матыў занялі тады першае месца сярод школ раёна.


Як выйшла замуж, пераехала ў Міёры. Уладкавалася ўлікоўшчыцай на мясакамбінат. Толькі без музыкі не магла. Па ўзгадненні з кіраўніцтвам арганізавала невялікі гурт з работнікаў прадпрыемства. Некалькі гадоў паспяхова выступалі на аглядах мастацкай самадзейнасці.

У чужым краі
сваё знайшла

У 1977 годзе сям’я перабралася ў Рыгу. Зоя скончыла планава-эканамічнае аддзяленне Рыжскага будаўнічага тэхнікума. З развалам саюза нашы землякі ў Латвіі перажывалі не самыя лепшыя часы. Трэба было абавязкова вывучаць латышскую мову і здаваць экзамен. Інакш – пакідай краіну. Тады і нахлынула хваля нацыянальных супольнасцей.


У канцы 80-ых Зоя трапіла на сустрэчу суполкі беларусаў у Рызе. Пачула песні – і зашчаміла сэрца па родным, дарагім. На адной з такіх сустрэч спытала дазволу далучыцца. З ахвотай запрасілі на чарговую рэпетыцыю. Там былі Дана Марцюшова з Германавіч Шаркаўшчынскага раёна і Валянціна Пука з вёскі Більдзюгі. Песень развучвалі шмат. З 1989 года Зоя стала прымаць актыўны ўдзел у рабоце Беларускага таварыства «Прамень» у Рызе (заўвага: першапачаткова таварыства называлася «Раніца»). Была членам рэдкалегіі газеты «Прамень». Праз год пасля стварэння ансамбля беларускай песні «Надзея» першы яго кіраўнік Ніла Александровіч з’ехала на радзіму ў Беларусь. Яе месца на 17 гадоў заняла Зоя Кальвіш.

 Чытаць з ліста
добра! Па памяці – лепш

Калі наступная пераемніца ансамбля папрасіла Зою Аркадзьеўну перадаць ёй ноты, наша зямлячка развяла рукамі: дзе іх браць. Спявала па памяці.
– Пачыналі з «Рэчанькі», – прыгадвае Зоя Аркадзьеўна. – Па сутнасці, музычную адукацыя мала хто меў, таму і ноты не спатрэбіліся.


Практыка запамінання мелодыі перадалася Зоі ад бацькі. Калі ў вёсках з’явіліся першыя радыё, Аркадзь Пятровіч без цяжкасці найграваў пачутую песню. Так развіваў талент і папаўняў рэпертуар.
Каб святы праходзілі ўрачыста і цікава, развучвалі новыя песні. Напярэдадні Вялікадня Зоя ездзіла да рэгента ў Огрэ. Вывучыла некалькі царкоўных урачыстых спеваў. Затым спявалі іх ансамблем. Самі шылі сцэнічныя касцюмы. Зоя Аркадзьеўна акампаніравала на баяне. Пад яе кіраўніцтвам запісаны адзіны дыск ансамбля «Надзея».


За гады актыўнай дзейнасці таварыства «Прамень» і ансамбля «Надзея» Зоя Кальвіш атрымала шмат узнагарод ад Міністэрстваў культуры Латвіі і Беларусі, Рэспубліканскага Цэнтра нацыянальных культур Беларусі, апарата Упаўнаважанага па справах рэлігіі і нацыянальнасцей РБ і іншых ведамстваў. І цяпер «Надзея» выступае на пляцоўках латышскіх гарадоў. Прыязджала ў Мінск, нават у Міёры на адно з Купалляў.


Цяпер калектыў памаладзеў. У ватсапе дзейнічае група, дзе ўдзельнікі дзеляцца ўражаннямі, віншуюць адзін аднаго са святамі, абменьваюцца відэавыступленнямі. І старэйшае пакаленне не забываюць. Зоя Аркадзьеўна крыху скараціла гастролі, але цяперашні кіраўнік ансамбля Ларыса Люцько запрашае яе выступаць. На свежым паветры ў Дворным Сяле. Зоя застаецца анлайн са сваімі сябрамі з «Надзеі». І дзе б ні жыла, куды б ні паехала, ганарыцца, што яна беларуска.

Алена Лазарава, кіраўнік беларускага Таварыства «Прамень» у Рызе:
– Зоя Аркадзьеўна – чалавек дзіўнага таленту, з выдатным музычным слыхам. Яна скарбніца беларускай песні. Адметна, што ўсе тэксты, мелодыі, шматгалоссе, аранжыроўкі захоўваюцца толькі ў яе галаве. Удала падбірае кранальны рэпертуар. У свой час кіравала ансамблем без матэрыяльнай падтрымкі: рэпетыцыі, канцэрты, гастролі па іншых гарадах.. Колькі сіл укладзена ў грамадскую працу! Зоя Кальвіш зрабіла шмат па захаванні беларускасці за мяжой.

Фотаматэрыял з архіва Зоі КАЛЬВІШ.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 179
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 643
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 80 106
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 336
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 121
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 439
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 584
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 апреля 2020
Александр, Иван, Макар, Павел, Ефрем

Именины 8 апреля 2020
Авраам, Василий, Гавриил, Степан, Алла, Анна, Лариса, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта