Авторизация
 

Завяршыўся конкурс мастацкай творчасці на Міёршчыне канцэртам у Чэрасах

 Дадатковым падарункам да Дня абаронцаў Айчыны жыхарам аграгарадка Чэрасы стаў канцэрт-спаборніцтва. У мясцовым СДК 23 лютага адбыўся чацвёрты тур раённага конкурсу калектываў мастацкай творчасці і індывідуальных выканаўцаў «Беларусь – мая песня», прысвечаны 75-й гадавіне Вялікай Перамогі. Удзельнічалі Чэраскі, Узмёнскі і Туркоўскі сельскія Дамы культуры, Даўгінаўская бібліятэка-клуб. 

Эмацыянальная афарбоўка конкурснай праграмы атрымалася насычанай і кантраснай. То падба- дзёрвалі вясёлыя народныя песні, то скіроўвалі да філасофскіх разваг тэатралізаваныя пастаноўкі, то краналі да слёз прасякнутыя болем вайны вершаваныя і песенныя радкі.

 Пакуль пуставала сцэна, гледачы любаваліся рукатворнымі цудамі.
Прыемным ззяннем вабілі карціны ў тэхніцы алмазнай вышыўкі. Гэта вынік старанняў удзельніц клуба «Субяседніцы», што з 2017 года дзейнічае пры Даўгінаўскай бібліятэцы-клубе.


Песняй «Беларусь – імя святое» распачаў конкурс жаночы вакальны гурт Узмёнскага СДК. Затым сарваў авацыі бадзёрым выкананнем народнай кампазіцыі «А ў нашай вёсцы».


Жаночы вакальны гурт Чэраскага СДК уключыў у рэпертуар песню «Край васількоў сінявокіх». Спявалі пад акампанемент баяна.
– Нумары для конкурсу выбіралі з улікам тэматыкі спаборніцтва. Падрыхтавалі выступленні ў розных жанрах, якія адпавядаюць дэвізу конкурсу «Мы памяці той верныя», – гаворыць дырэктар установы Сняжана Аксёнава.

  У дзіцячага калектыву «Мазаіка» Узмёнскага СДК ёсць канцэртная праграма на гадзіну з эцюдамі, псіхалагічнымі мініяцюрамі і песнямі. Рыхтуюць выступленні пад кіраўніцтвам Аксаны Сушко.


Пастаноўкі ўспрымаліся лёгка і скіроўвалі да сур’ёзных разваг. Адна з іх – пра хранічна незадаволенага дарослага чалавека. Дзеці дзеляцца з ім радаснымі навінамі, а той ва ўсім бачыць негатыў і пагрозу. «Очень плохо жить не свете, если все в нем в черном цвете», – робяць выснову юныя артысты. Асноўная думка мініяцюры «Знайдзі сабе сябра» ў тым, што знешнія адрозненні не маюць значэння для сяброўства. У ім важна разумець адзін аднаго.
Як заўважалі юныя артысты, выступленні на сцэне хоць і прымушаюць пахвалявацца, але прыносяць ім шмат радасці. Удалося парадаваць і гледачоў на конкурсе.

 У другой палове праграмы вядучыя апранулі гімнасцёркі.
Застылі слёзы ў вачах гледачоў, калі чытальнік Чэраскага СДК Надзея Федуковіч вершаванымі радкамі расказвала пра трагедыю Хатыні. Памяць усіх, чые жыцці забрала вайна, ушанавалі хвілінай маўчання.


Пра адабранае маленства нагадваў танец «Дзеці вайны» харэаграфічнага дзіцячага калектыву Туркоўскага СДК. Пад «Кацюшу» дружна маршыравалі юныя танцоры Чэраскага СДК. З сольнай кампазіцыяй «Солдат молоденький» выступіў саліст установы Даніла Грэцкі. Песня «Рисуют мальчики войну» ў выкананні салісткі Туркоўскага СДК Вікторыі Стома падкрэслівала каштоўнасць мірнага жыцця.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Чытайце поўнасцю ў № 17 раённай газеты, электронны варыянт тут.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 179
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 643
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 80 106
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 336
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 121
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 439
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 584
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 апреля 2020
Александр, Иван, Макар, Павел, Ефрем

Именины 8 апреля 2020
Авраам, Василий, Гавриил, Степан, Алла, Анна, Лариса, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта