Авторизация
 

Агляд-конкурс мастацкай творчасці "Мы Памяці той верныя" праходзіць на Міёршчыне

 Творчае спаборніцтва распачалося ў мінулую нядзелю, 2 лютага, у Чапукоўскім сельскім Доме культуры. Разам з гаспадарамі прадставілі свае таленты ў адной канцэртнай праграме Наўгародскі СДК, Новапагосцкі СК, Волкаўшчынская і Дворнасельская бібліятэкі-клубы.

Мужчыны спяюць пра вайну,

а Ліза – пра «Кацюшу»

Прыцягваў увагу гурт мужчын у гімнасцёрках.
– Адкуль такія хлопцы бравыя?
– З Наўгарод!
Наўгародскі СДК адзін з нямногіх, хто можа пахваліцца мужчынскай вакальнай групай. Большасць артыстаў – пастаянныя ўдзельнікі самадзейнасці. На сёлетняе спаборніцтва пад кіраўніцтвам Дар’і Шук падрыхтавалі песню «Когда мы былі на войне».
– Кампазіцыя складаная, намаганняў прыклалі нямала, – заўважае Дар’я. – Напярэдадні штодня рэпеціравалі. Спадзяюся, усё атрымалася.


 Новапагосцкі сельскі клуб завітаў невялікай дружнай камандай. Самая юная артыстка – трэцякласніца Ліза Мышкоўская – на сцэне не ўпершыню. Актывістка на школьных мерапрыемствах, ёй падабаецца і спяваць, і танцаваць. На конкурс развучыла песню «Кацюша». Размеркавалі свой час і гатовы выйсці на сцэну маладыя шматдзетныя матулі Кацярына Апалька і Тэрэза Бараноўская.
– У мяне сольны нумар, з Кацяй з двума танцамі выступім. Са школьных гадоў у самадзейнасці занятыя, – расказвае Тэрэза. – Хвалюемся. Гэта як экзамен. Хочацца парадаваць гледачоў.
Юныя артысткі з Дворнага Сяла Насця і Віка Цвячкоўскія ў мінулым годзе спявалі пра дзяцінства, а на гэты раз выбралі кампазіцыю «Белая Русь» з рэпертуару Анжэлікі Агурбаш.
– Нам вельмі падабаецца гэтая песня, – кажуць дзяўчаты.
Роля вядучай канцэртнай праграмы выпала артыстцы Наўгародскага СДК Алене Батура. Мясцовыя гледачы ведаюць яе як чытальніка гумарэсак.
– Гумар сёння таксама будзе, – абяцае Алена. – Раскажу жартоўную гісторыю пра дзяўчыну, якая пасля вяселля ў сяброўкі думала, што сама выйшла замуж. Летам выступала з ёй на свяце вёскі Стары Пагост. Тады гледачам спадабалася. Увогуле ў самадзейнасці ўдзельнічаю з юнацтва. Гэта дадае новых эмоцый і ўражанняў, дорыць прыемныя зносіны.

 Пад чыстым небам
памятаць пра горкі час

Вольных месцаў у глядзельнай зале засталося мала. Намеснік дырэктара Міёрскага РДК Аляксей Гайдзель прадстаўляе журы. Артысты гатовы прыпаднесці на іх суд сваю творчасць.
На працягу ўсёй канцэртнай праграмы перамяжоўваліся тэмы вайны і міру. Гучалі ваенныя матывы ў вершы, якім распачаў канцэртную праграму чытальнік Наўгародскага СДК Іван Мароз. Урывак з п’есы Андрэя Макаёнка «Трыбунал» сыгралі наўгародскія тэатралы Алена Батура і сям’я Паперадзень. Пра пераможны май спявала юная салістка Чапукоўскага СДК Вікторыя Драба, пра салдата, што вярнуўся дадому з вайны, распавядаў пад гітару Ула-дзімір Кашкур з Наўгародскага СДК.


 Вершам «Пусть будет мир» юны чытальнік Дворнасельскай бібліятэкі-клуба Карына Мухаева нагадала пра каштоўнасць чыстага неба і звычайных дзён, напоўненых шчаслівымі імгненнямі. У мірным жыцці ззяюць «Азёры дабрыні», пра якія спявала загадчыца Волкаўшчынскай бібліятэкі-клуба Таццяна Казлоўская. Можна загадаць «Тры жаданні» (і нават больш), пра што расказвалі ў песні юныя чапукоўскія артысткі Насця Цітовіч і Ксюша Кліменцьева. Смела даваць волю фантазіі і ўмелым рукам, у чым пераканалі юныя мадэлі мастацкага кіраўніка Чапукоўскага СДК Тэрэзы Корсак у касцюмах, пашытых з упаковак з-пад кавы. І, канешне, дружна спяваць пра родны край. Завяршыў першы тур агляду-конкурсу наўгародскі хор з песняй «Беларусь».

 СЛОВА ЖУРЫ

Марына Дзям’янава, рэжысёр тэатра авангарднай моды РДК:
– У складзе журы раённага агляду-конкурсу я ўпершыню. Многія нумары запомніліся. Уразіла авангардная калекцыя Тэрэзы Корсак: таленавіта, ярка, арыгінальна. Не магла не выклікаць сімпатыю мужчынская вакальная група Наўгародскага СДК. Прыгожа глядзеўся танец з ручнікамі харэаграфічнага калектыву Чапукоўскага СДК. Радуе, што сельскія жыхары: і дзеці, і дарослыя – актыўнічаюць на сцэне, стараюцца.

 УРАЖАННІ ГЛЕДАЧА

Раіса Гернат, старшыня Новапагосцкага сельвыканкама:
– Агляд-конкурс мастацкай творчасці дорыць пазітыў і вяскоўцам, і самадзейным артыстам, і работнікам культуры. Апошнім удзячна за тое, што далучаюць сяльчан да культурнага жыцця, даюць ім магчымасць раскрыць свае таленты. Людзям гэта цікава. Яркі прыклад таму – Наўгароды, дзе ёсць і мужчынская вакальная група, і жаночая, і хор. Мяне асабліва ўразілі і ўзрушылі мастацкія нумары на ваенную тэматыку. Вельмі важна зберагаць і праносіць праз гады памяць пра Вялікую Айчынную вайну, пра подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў. Кожнае пакаленне павінна быць годнымі нашчадкамі Вялікай Перамогі.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 070
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 252
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 889
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 177
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 639
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 395
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 532
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Именины 22 февраля 2020
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Госці краін

free counters
Партнеры сайта