Авторизация
 

У бібліятэцы працягваецца праект «Адкрый у сабе талент». Міёрскім майстрыцам ёсць чым парадаваць і падзяліцца

 Захопленыя творчай справай людзі лёгка знойдуць агульную мову. У цэнтральнай бібліятэцы сустрэліся міярчанкі-майстрыцы і здзівілі сваімі вырабамі. Вышытыя карціны, вязаныя шалі, керамічныя скарбонкі і шмат іншых прыгожых рукатворных цудаў упрыгожылі чытальную залу.

На століку вязаныя кручком сурвэткі, рознакаляровыя, з мудрагелістымі ўзорамі. Аўтар работ – Ніна Ігошына. З-пад яе ўмелых рук выходзяць ладныя вырабы з газетных трубачак, навучылася ствараць карціны з сушаных траў і кветак. Некалькі стэлажоў занялі карціны, напісаныя іголкай і ніткамі. Вышываць – любімы занятак Марыі Гайлевіч, Зінаіды Федарэнка, Браніславы Юршэвіч, Надзеі Атопкінай. Напрыклад, Надзея захапілася гэтым яшчэ ў юнацтве. Адметнасць яе работ у тым, што на вываратным баку няма вузельчыкаў. Прынесла свае вышыванкі Алена Сташулёнак – 12 выяў знакаў задыяка.


 Некаторыя майстрыцы раней сустракаліся на мерапрыемствах праекта «Адкрый у сабе талент», хтосьці прыйшоў упершыню. Пра мастачку Тамару Масленік ведалі, цяпер пазнаёміліся асабіста.


– Маляваць любіла з дзяцінства, марыла стаць мастаком, але абставіны склаліся па-іншаму. Пісаць карціны пачала ў 38 гадоў. Шкадую, што позна. Магла б лепш развіць свае здольнасці, – расказвае Тамара.


На рахунку мастака-самавучкі больш за 400 работ. Адну з іх падарыла бібліятэцы.
Імкліва папаўняецца творчая скарбонка Іны Гяч. Крыху больш за год яна майструе дэкаратыўныя свяцільні. Для дарослых – у выглядзе кветак, для маленькіх дзяўчынак – свяцільні-лялькі, а хлопчыкам – футбольныя мячы. Жадаючых парадаваць такім падарункам родных і сяброў шмат, рамесніца ахвотна прымае заказы.


Выставы керамічных вырабаў Алены Батарчук заўсёды ўпрыгожваюць свята горада, экалагічны фестываль і іншыя мерапрыемствы. З абласнога свята-конкурсу традыцыйнай свістулькі «Салавейка» майстрыца двойчы вярталася з узнагародамі. Алена паказала, як гучыць міёрская свістулька. Замест чаканага свісту пачулі прыемную, жывую мелодыю.


 Цёплы і элегантны аксэсуар – вязаныя шалі. Міні-калекцыю прадставілі Ніна Ігошына, Яўгенія Кандрацьева і Ніна Федуковіч. За навыкі ўдзячны супрацоўніцы тэрытарыяльнага цэнтра Міраславе Плотнікавай, пад чыім кіраўніцтвам асвойваюць новыя схемы ўзораў. Яшчэ Ніна Федуковіч паказала экасумкі, якія шые са старых парасонаў. Вольга Мароз здзівіла шарамі тэмары і паабяцала майстар-клас.
Умелыя рукі здольны з любога матэрыялу стварыць прыгажосць. Трэба толькі знайсці цікавы для сябе занятак.

У ТЭМУ
Падчас сустрэчы прагучала думка адчыніць у Міёрах сувенірную лаўку, дзе турысты маглі б набыць вырабы мясцовых майстроў. Слушная прапанова! Такой гандлёвай кропкі райцэнтру не хапае.

Фотаматэрыял аўтара і Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 июня 2021
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта