Авторизация
 

У хаце ў Фартунаты Рынкевіч - быццам у этнаграфічным музеі

 Звычайная невялікая вёска Вусаўцы ў Новапагосцкім сельсавеце. Нічым не прыкметны драўляны сельскі дом. Заходзіш у пакой – і нібы трапляеш у этнаграфічны музей. 

Імя Фартуната ў перакладзе з латыні азначае «шчаслівая», але часцей асацыіруецца з удачай. Яна не раз спадарожнічала Фартунаце
Станіславаўне РЫНКЕВІЧ.

Белым покрывам з вышытымі кветкавымі ўзорамі засцелены ложак, вышыванымі накідкамі накрыты падушкі, дываны на сцяне і на падлозе таксама ручной работы. Паўсюль прыгожыя вышытыя сурвэткі. Для васьмідзесяцігадовай гаспадыні Фартунаты Рынкевіч гэты пакой сапраўды як музейны. Строга забаронена ўваходзіць сюды кату – адзінаму гадаванцу. І сама без пэўнай патрэбы не зазірне. Беражліва захоўвае экспанаты, створаныя сваімі рукамі.


  – З малых гадоў шыла і вышывала. Партфель у школу сама сабе пашыла, – расказвае майстрыца. – Расла я ў шматдзетнай сям’і, нас у бацькоў было дзевяць. Дапамагалі па гаспадарцы. Як толькі ў мяне вольная хвіліна выпадала, адразу за вышыўку бралася.


Дыван, што на сцяне, Фартуната Станіславаўна вышыла незадоўга да вяселля. З мужам Генадзем Уладзіслававічам сябравалі з першага класа. Ажаніліся яшчэ да таго, як яго ў армію прызвалі. Выгадавалі дзвюх дочак. Яны ў Міёрах жывуць. Унукі даўно дарослыя.


 Калісьці Фартуната Рынкевіч таксама жыла ў райцэнтры. У арцелі «Труд» перабірала ягады, абаранкі рабіла. Пасля шыла сукенкі і касцюмы ў швейным цэху, была работнікам сталовай. Але ніколі не расставалася з любімым заняткам. Не хапала часу ўдзень – бралася за вышыўку ўначы.


 З жыццём у Міёрах звязаны адзін выпадак, калі Фартуната Станіславаўна ўпэўнілася ва ўдачлівасці свайго імя. У доме рабілі рамонт. За нечым палезла на гарышча і звалілася адтуль. На здзіўленне, абышлося без сур’ёзных наступстваў.


 Другі шчаслівы выпадак здарыўся не так даўно. Ім, кажа жанчына, абавязана малітве. Ля дарогі расла старая ліпа. Гаспадыня хвалявалася, што падчас моцнага ветру дрэва ўпадзе на дом. Нядзельным днём выйшла ў двор і стала маліцца. Прасіла ў Бога, каб засцярог ад бяды. Праз два дні насунулася цёмная хмара, узняўся вецер. З вуліцы пачуўся моцны трэск. Ліпу паваліла на дарогу.


– На мой падворак ні галінкі не ўпала, – успамінае з радасцю.
Тыя выпадкі лічыць цудам. А сваякі і госці Фартунаты Станіславаўны здзіўляюцца яе ўмелым рукам. Цяпер ужо не атрымліваецца выводзіць ніткамі ўзоры на белай тканіне. Затое прыемна палюбавацца на свой рукатворны дэкор, які аздабляе ўвесь жыццёвы шлях.

Фотаматэрыял аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 712
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 272
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 67 787
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 188
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 770
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 243
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 316
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2019
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2019
Константин

Госці краін

free counters
Партнеры сайта