Авторизация
 

Свята вёскі адзначалі істаўцы

 Дзве нагоды было ў істаўцоў сабрацца разам нядзельным днём 11 жніўня. Па-першае, у апошні месяц лета штогод праходзіць свята вёскі. Па-другое, 40 гадоў споўнілася таленавітай, пявучай, народнай «Іставіцы».

Зранку задажджыла. Намоклі дошкі вулічнай сцэны, што напярэдадні змайстравалі на падворку клуба мясцовыя хлопцы. Схілілі пяшчотныя галоўкі петуніі ў вазонах, якія прынеслі для дэкору. У небе ні прасвета, сыплюцца дробныя кроплі.


– Аднавяскоўцы тэлефануюць: як жа свята. Кажу: адмяняць не станем, калі што – у клубе, хоць ён і невялікі, будзем спяваць, – расказвае перадгісторыю загадчыца Істаўскага СК Раіса Налівайка.


 Пасля апоўдня дождж перастаў. Сяльчане занялі месцы ў глядзельнай зале на вуліцы. Заспявала «Іставіца» – свята пачалося.
Павіншаваць народны фальклорны аматарскі калектыў з юбілеем і вяскоўцаў са святам прыехала старшыня Язненскага сельсавета Валянціна Фядзьковіч. Уручыла ўзнагароды спявачкам. Адзначыла гаспадароў найлепшых падворкаў. Гэта Барыс і Наталля Лагуны, Людміла Сямчонак, Ала Чабан, Мікалай і Лёля Парадні, Леў і Вера Фурсы. Пачастунак для ўсіх – памідоры розных сартоў, якія вырошчвае ва ўласных цяпліцах. Ласунак разыходзіўся хутка.


 Удзячнасць ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама выказаў «Іставіцы» намеснік дырэктара Міёрскага раённага Дома культуры Аляксей Гайдзель. Адзначыў адметнасць калектыву ў культурным жыцці Міёршчыны. Далёка не кожны раён можа пахваліцца выканаўцамі аўтэнтычных песень, захавальнікамі мясцовага фальклору.


Народнай спадчынай дзяліліся артысты са слухачамі. Спявалі «Ляцеў чыжык», «Бяроза мая, караністая», «А пад гаем», «Мы паедзем горы-даліны раўнаваць», танчылі «Падыспань» і «Кракавяк».


 Радавалася за вясковых пявунняў стваральніца калектыву, былы загадчык Істаўскага клуба Ірына Балай.
– 30 гадоў кіравала «Іставіцай». Назвы гэтай спачатку не было, яе пасля прыдумалі. Вывучалі песні і абрады. З «Жаніцьбай Цярэшкі» ў Мінску на тэлебачанні выступалі, – успамінае Ірына Мікалаеўна. – Стварыць калектыў, які б адраджаў і перадаваў наступным пакаленням мясцовыя фальклорныя традыцыі, прапанаваў колішні начальнік аддзела культуры Сяргей Скавародка. Ідэю падтрымалі. Разам з мастацкім кіраўніком Марынай Анікеевай пайшлі па вёсцы шукаць знаўцаў фальклору. Шмат песень і абрадаў ведала Зінаіда Фёдараўна Люцкая – адна з першых удзельніц калектыву.


Зінаідзе Фёдараўне за 90 гадоў. Спяваць не дазваляе здароўе. На свята не змагла прыйсці, а пра яе не раз успаміналі.
Усё складаней выходзіць на сцэну Веры Фадзееўне Грыдзюшка і Ядвізе Іосіфаўне Фурс. Але як без песні?


– Мне 88. З «Іставіцай» 20 гадоў. Спяваць з маладосці люблю, – гаворыць Ядвіга Іосіфаўна. – Працавала ў калгасе. Спачатку на палявых работах, пасля на ферме. Справа не з лёгкіх. Але на рэпетыцыі і паездкі час знаходзіла.

Веры Фадзееўне нядаўна споўнілася 86 гадоў. У мінулым таксама работнік сельскай гаспадаркі.

– Родам я з суседняй вёскі Шарагі. Мала што ад яе засталося. Гучала сёння на свяце песня «Деревенька моя», глыбока ў душу запала, – гаворыць яна. – Далёка з «Іставіцай» паехаць ужо не магу, а дома яшчэ спяваю.


 Ёсць у радах істаўскіх артыстаў моладзь. Вялі свята студэнтка БДУ Кацярына Альхімовіч і сёлетняя выпускніца школы Дар’я Касцюкевіч. Для іх удзельнічаць у канцэртах не ў навінку.


– Калі ёсць час, чаму б цёці Раі не дапамагчы? – кажуць дзяўчаты.
Пасля «Іставіцы» выйшлі на сцэну яе сябры-суседзі з «Язынкі». Весялілі песнямі, вадзілі карагоды з гледачамі.
Усмешкі, танцы, дружны пляскат далоняў… Забыліся на шэрае неба, дзе час ад часу паказваліся сонечныя промні. Адпачывалі і радаваліся. Міжволі прыгадала радкі з мясцовай прыпеўкі: «Пакуль Іст яшчэ пяе, датуль Іст яшчэ жыве!»

Фотаматэрыял аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 448
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 481
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 128
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 947
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 625
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 131
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 200
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 сентября 2019
Александр, Алексей, Глеб, Давид, Ефим, Захар, Максим, Федор, Елизавета, Ираида, Раиса, Афанасий

Именины 17 сентября 2019
Александр, Василий, Григорий, Иван, Митрофан, Михаил, Моисей, Николай, Павел, Петр, Степан, Федор, Юлиан, Елена

Госці краін

free counters
Партнеры сайта