Авторизация
 

Умельцы з Міёршчыны на «Славянскім базары-2019»

 У творчых праектах і конкурсах на «Славянскім базары-2019» удзельнічалі артысты і народныя майстры з Міёрскага краю. Вырабы ручной работы ў шырокім асартыменце прадставілі ўмельцы з Дзісенскага Дома рамёстваў у «Горадзе майстроў». На тэматычную пляцоўку конкурснага праекта «Беларуская гасціннасць» прывезлі вядомых на Міёршчыне артыстаў, стравы нацыянальнай кухні, роставых лялек Жураўля і Журавінку.

ПРА ўдзел міярчан у сёлетняй фестывальнай праграме і поспехі ў конкурсах расказвае намеснік дырэктара Міёрскага раённага Дома культуры Аляксей Гайдзель:


 – На пляцоўцы праекта «Беларуская гасціннасць» стравы міёрскай кухні прадстаўлялі ўдзельнікі аб’яднання «Цвецінскія прысмакі». Арганізавалі выставу вырабаў дзісенскіх майстроў і тэрытарыяльнага цэнтра.


Гонар раёна ў канцэртнай праграме на плошчы Свабоды адстойвалі народны фальклорны калектыў «Язынка» разам з Аляксеем Астукевічам і Ігарам Мятлой. Іх выступленне можна было бачыць чатыры разы за дзень.


 ТРЭЦЯЕ месца ў конкурсе традыцыйнай свістулькі «Салавейка-2019» заняла Алена Батарчук. Дыпломам за ўдзел у конкурсе майстроў саломапляцення «Папараць-кветка-2019» адзначаны Баляслаў Чарняўскі. Ансамбль Міёрскай дзіцячай школы мастацтваў «In Sound» пад кіраўніцтвам Ігара Бунты ўзяў Гран-пры ў абласным конкурсе народнай музыкі і прыпеўкі «А музыкі граюць, граюць…» Узнагароджаны кубкам і дыпломам.


Удзельнічалі міярчане і ў адкрытым турніры нацыянальных танцаў. Прадставілі па дзве пары ў дзвюх узроставых катэгорыях. У першай – ад 16 да 30 гадоў – танцавалі Андрэй Ражанскі і Яўгенія Баговіч, Аляксей Рачыцкі і Яна Шмарлоўская. У старэйшай групе – Яўген Кажан і Алеся Барысоўская, Дзмітрый Радзіка і Сняжана Аксёнава. У паўфінал выйшлі ўсе нашы ўдзельнікі. Да фіналу датанцавалі Аляксей Рачыцкі з Янай Шмарлоўскай.


Увогуле Міёрскі раён на сёлетнім «Славянскім базары» паказаў сябе годна і ярка.

Фота прадастаўлена Міёрскім РДК.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 600
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 663
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 851
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 161
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта