Авторизация
 

У парку над Заходняй Дзвіной

Больш фота у нашых групах у ВК і ОК

 На высокім беразе Заходняй Дзвіны пад шатамі дрэў старога парку маленькі горад з вялікай гісторыяй святкаваў юбілей. Па традыцыі, на свята дораць падарункі. Іх было шмат. Разнастайных, прыемных, уражвальных. 

 Асарці мелодый і настрояў

МУЗЫЧНЫ падарунак атрымаўся самым важкім і працяглым. Некалькі гадзін запар гучалі са сцэны песні, змяняючы настрой гледачоў то на бадзёра-бесклапотны, то на задумліва-лірычны. Глядзельная зала пад адкрытым небам увесь час заставалася поўнай.


Першымі віталі землякоў артысты Дзісенскага гарадскога Цэнтра культуры. Аляксей і Данііл Астукевічы, Паліна Валенцік, Ядвіга Ганебная, вакальна-інструментальны ансамбль “Каліна”, Яўген Барташэвіч, гурт “Дзісенчукі”. Іх ведаюць, любяць, чакаюць. Гледачы апладзіравалі  музыцы ў такт і падпявалі артыстам. Выступленне салістаў і дуэтаў суправаджалі дзіцячыя танцавальныя калектывы. Выходзілі яны на сцэну і з асобнымі нумарамі. Пад кіраўніцтвам харэографа Наталлі Астукевіч адрэпеціравалі кожны рух.


ПРАДОЎЖЫЛІ дарыць добры настрой народны фальклорны калектыў “Язынка” і народны калектыў УП ЖКГ “Азярніцы”. У іх таксама знайшлося шмат прыхільнікаў. Як і ў гасцей з Полацка – ВІА “Начная птушка” і ансамбля “Мужыкі”.

Пажарны боўлінг, стрэлы, гул матораў

НЕПАДАЛЁКУ ад канцэртнай залы размясціліся выратавальнікі. Прапаноўвалі забавы і дзецям, і дарослым. На працягу дня тут было шматлюдна. Малыя складалі тэматычныя пазлы, цэлілі мячыкам у імправізаванае вогнішча, дарослыя перацягвалі пажарны шланг. Многія ратавалі  цацку з задымленай палаткі. Хоць кожнаму смельчаку адзявалі маску і балон, на такую прыгоду не рашылася. Згуляла ў пажарны боўлінг. З трох спроб выбіла баскетбольным мячом чатыры з шасці вогнетушыцеляў. Для навічка нядрэнна. Знаходзіліся і куды больш трапныя ігракі.


ПА размовах з гараджанамі і гасцямі свята зразумела, што шмат каму цікава пабачыць выступленні войск спецыяльнага прызначэння і байкерскага клуба. Чарга для гэтых падарункаў надышла ўвечары. На жаль, паглядзець на майстроў сваёй справы з войск спецыяльнага прызначэння не ўдалося. У першых радах заняць месца не паспела, а з галёркі толькі гучныя стрэлы чуліся.


Затое за байкерамі сачылі з адлегласці ў некалькі метраў. Выступалі госці з Мінска і Полацка. Відовішча ўражвае. Упэўнена пераскокваюць на матацыклах праз тоўстыя бярвёны, узлятаюць уверх па перакладзіне. Вось адзін за адным скачуць па аўтамабільных пакрышках, уздымаюцца на дах старога легкавіка. Замірала дыханне, калі адзін з удзельнікаў упаў са свайго сталёвага каня, пераязджаючы праз бервяно. Разам з дарослымі імчаўся па пляцоўцы юны дзевяцігадовы байкер са сталіцы. Для яго праграма з улікам узросту больш простая.

 Мыльныя пузыры, салодкая вата, каты-шалікі

НА працягу ўсяго свята групкамі ці па адным прагульваліся ля гандлёвых кропак. Адны затрымліваліся ля дзіцячых цацак. Мяркуючы па воблачках мыльных пузыроў, якія то тут, то там праляталі па парку, на іх быў попыт. Часам луналі ў паветры лёгкія шматкі салодкай вады. Прыемна пахла поп-корнам. Ад палаткі Міёрскага мясакамбіната плыў спакушальны водар шашлыкоў. Да трох гадзін дня мясны ласунак, якога прывезлі больш за сто кілаграм, цалкам рэалізавалі. Пад вечар сталі часцей падыходзіць да кропкі Ушацкага райспажыўтаварыства, каб пагрэцца цёплай кавай. Арыгінальнае прымяненне знайшлі прадаўгаватым мяккім катам, якіх прадавалі ў некалькіх месцах. Цацка паслужыла эфектным баа на шыі і плячах. Такі аксэсуар у ветранае надвор’е дарэчы.


 БЫЛО на што палюбавацца аматарам ручной работы. Разглядалі вырабы наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН, майстроў Дзісенскага Дома рамёстваў, выхаванцаў мясцовага філіяла Цэнтра дзяцей і моладзі. Плеценыя з газетных трубачак кошыкі прапаноўвала майстрыца з Папшулёў Ірына Ісаковіч. У яе дачкі, рамесніцы Яўгеніі Мазяньковай уміг разышліся пернікі с эмблемай Дзісны. З цікавасцю разглядалі карціны мясцовага мастака Уладзіміра Расанца. На большасці работ – дзісенскія пейзажы і адметнасці.

 Пазітыў, уражанні, спадзяванні

Лёгкая, радасная, прыемная атмасфера панавала на свяце. Хацелася яшчэ і яшчэ слухаць песні, што гучалі са сцэны, гуляць па парку, назіраць, як скачуць дзеці на батутах, вітацца са знаёмымі.
На свята прыехалі з ваколічных вёсак, райцэнтра, Полацка, Наваполацка. Пацікавімся ўражаннямі.

Вольга Мароз, г. Міёры, былая старшыня Дзісенскага гарвыканкама:
– Маштабна атрымалася. Асаблівую ўрачыстасць надало шэсце працоўных калектываў. Шмат цікавага ў парку. Столькі рамеснікаў прывезлі сваю прадукцыю. Перш-наперш свята ствараюць самі людзі. Цудоўна, што прыйшлі сюды сем’ямі, з сябрамі, роднымі. Толькі надвор’е ветранае. Усё астатняе радуе.

Святлана Кабяк, в. Цвеціна:
– Прыехалі разам з унукам Уладам. Для маленькіх дзяцей тут шмат забаў. На батутах скакаў, ахвотна выконваў заданні на пляцоўцы выратавальнікаў. І дарослым цікава. Канцэрт цудоўны. Шмат знаёмых сустрэла. Настрой пазітыўны, па-сапраўднаму святочны.

Іван і Алена Царовы, г. Дзісна:
– Рады, што ў гарадку зладзілі такое свята. Наша старэйшая дачка Насця ўдзельнічала ў канцэрце. З задавальненнем глядзелі выступленне. Сыну Мацвею два гады, яму на пляцоўцы ў выратавальнікаў спадабалася. Абавязкова прыйдзем на салют. Спадзяёмся, дзень горада стане традыцыяй. І з кожным новым годам наша Дзісна будзе прыгажэць і развівацца. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 361
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 885
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта