Авторизация
 

Як Вольга Смаршчок рыхтавалася да кірмашу ў Дзісне

 Берагіня. Так раней у народзе  называлі малюсенькую лялечку, якую выраблялі з кавалкаў тканіны і іншых спадручных матэрыялаў для сябе ці блізкага чалавека як абярэг ад цяжкасцей і выбрабаванняў. Сучаснік не надта верыць у магічную дапаможную сілу такіх рэчаў, але працэс іх стварэння захапляе. Таму і стаў напрамкам дзейнасці Дзісенскага філіяла раённага Цэнтра дзяцей і моладзі.

Пра гэта апавядае дырэктар Вольга Смаршчок. Падчас візіту рэдакцыі яна рыхтавала вырабы для кірмашу на Дзень горада. У акружэнні экспанатаў выставы народных лялек Вольга Аляксандраўна вязала кручком вялікі круглы дыван. Тлумачыла пра арганізацыю дзіцячага адпачынку дзякуючы аб’яднанням па інтарэсах.


У філіяле Цэнтра ў Дзісне такіх 14: для тых, хто захапляецца камп’ютарам і экалогіяй, турызмам і тэатрам, рукадзеллем і мяккай цацкай, многім іншым. Самыя папулярныя сярод школьнікаў менавіта выраб мяккіх цацак і бісерапляценне, гэта напрамкі педагога Вольгі Сіцько. Пацвярджэннем стала надта арыгінальная і прыгожая лялька “дзісняначка” – твор васьмікласніцы Ангеліны Грыгаран, за які атрымала другое месца ў вобласці.


Сама Вольга Смаршчок, дарэчы, карэнная дзіснянка, захапляецца гісторыяй роднага горада. Вынік намаганняў яе і іншых патрыётаў Дзісны – музей. Варта яго наведаць, некалькі пакояў з безліччу экспанатаў уражваюць. Многія рэчы прывозілі з родных месц калегі-настаўнікі, нешта падарылі госці, аднак большасць рэчаў мясцовыя. Вольга Аляксандраўна сустракалася са сталымі гараджанамі, звярталася па дапамогу да школьнікаў, заўсёды наведвалася ў будынкі, што засталіся без гаспадароў, у зачыненыя ўстановы і прадпрыемствы на месцы і ў наваколлі.
Радуецца кожнай знаходцы. У ліку апошніх, напрыклад, арыгінальныя старыя цымбалы. Толькі тут, у музеі, цяпер можна пабачыць знакамітую дзісенскую кераміку, некалі надта папулярную ў насельніцтва. Яе адрозніваюць ад іншай каляровыя выявы лісточкаў розных раслін і кветак.


Ганарыцца Вольга Аляксандраўна тым, што прымала экскурсантаў з усіх кантынентаў, нават з далёкай Аўстраліі. Да яе звярталіся з Польшчы продкі колішняга жыхара Дзісны, каб дапамагла адшукаць дзедаўскую-прадзедаўскую сядзібу. Час не пашкадаваў пабудовы, сцёр памяць пра людзей. Давялося звярнуцца да старых планаў горада, архіўных матэрыялаў, ветэранаў. Жменька роднай зямлі стала даўняму земляку самым жаданым падарункам.


Запомнілася Вользе Аляксандраўне экскурсія для дзядулі з унукамі з Германіі. У невялікай зале, прысвечанай гісторыі дзісенскіх яўрэяў і памяці ахвяр халакосту, стары немец выслухаў экскурсавода, стоячы на каленях перад спісам расстраляных гараджан. Сваім нашчадкам ён даў наказ ні ў якім выпадку не паўтараць грахі дзядоў…


Вольга Аляксандраўна спадзяецца, што гэты раздзел будзе дапоўнены. Крыніцай звестак можа стаць вялікая кніга “Дзісна. Кніга памяці пра яўрэйскую абшчыну”. Яна выдадзена ў 1959 годзе і даўно падорана музею шматлікай дзісенскай дыяспарай Іерусаліма. Толькі на іўрыце ў нас ужо ніхто не чытае.


Між тым, музей пашыраецца. Яшчэ адзін пакой адведзены гісторыі кнігі. Ён у працэсе афармлення. У планах Вольгі Аляксандраўны адрадзіць купецкі дом. Будынак на дзіва нядрэнна захаваўся, цяпер не эксплуатуецца. Пабачыць, як арганізоўвалі гандаль і ўласнае жыллё нашы продкі, цікава самім дзісенцам, турыстам і гасцям горада. 

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 600
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 663
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 851
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 161
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта