На сцэне “Брэменскія музыкі”

На сцэне “Брэменскія музыкі”
Чарговы спектакль для дзяцей прапанавалі ўвазе маленькіх гледачоў дарослыя і  юныя артысты РДК. “Брэменскіх музыкаў” ставілі па п’есе Юрыя Энціна “Трубадур і яго сябры”. Сучасная аранжыроўка і касцюмы, пышныя і яркія, стваралі эфект прысутнасці ў казцы, дзеі якой адбываліся на сцэне.

 

Сватанне Трубадура да царскай дачкі не было лёгкім. Шмат перашкод сустрэў малады хлопец на шляху да каханай. Толькі невялікая хітрасць і дапамога верных сяброў Асла, Сабакі, Ката і Петуха вырашылі праблемы.

Ролі закаханых выконвалі Марыя Вішнёвая і Юрый Стафанаў, строгага, але крыху  зануднага Караля — Іосіф Вільчынскі, памочнікаў і сяброў Трубадура — Асла, Сабакі, Ката і Петуха — Ксюша і Паліна Жукі, Маша Няхаева і Ліза Чарнаок. Як і ў кожным каралеўстве, не абыйшлося без аховы, начальнікам якой з’яўляўся Саша Маскалёў, а дапамагалі яму дзяўчынкі-стражніцы Саша і Жэня. Не пакідаў ў супакоі нікога Сышчык, іграў якога Уладзімір Слізень. Раптоўна і гучна выскоквалі на сцэну Разбойніцы — Насця Няхаева і Лена Гугала на чале з Атаманшай — Аленай Шангіной, якая, дарэчы, з’яўляецца і пастаноўшчыкам спектакля. Весяліла гледачоў ад душы Яна Шмарлоўская, якая выконвала ролю Шута.

 

Дынамічная і цікавая казка разбаўлена песнямі  і танцамі, жартоўнымі выразамі, якія з сур’ёзным выглядам “кідалі” ў залу артысты. Танцавальныя нумары рыхтавалі з дзецьмі выкладчыкі школы мастацтваў А. Катышава і В. Савейка, а таксама харэограф РДК Р. Букіс. За гукавое афармленне адказваў С. Яроменак. Вядома, што не было б спектакля без дэкарацый, якія прадумвала С. Яроменак. Юныя артысты — наведвальнікі заняткаў тэатральнага гуртка і ўзорнага тэатра авангартнай моды, што працуюць пры РДК. Яны нават самі некаторыя касцюмы рабілі.

 

Вялікую ўдзячнасць выказваюць рэжысёр-пастаноўшчык і дэкаратар бацькам юных таленавітых артыстаў. Яны церпяліва некалькі месяцаў адпускалі дзяцей на рэпетыцыі. Па гучных апладысментах удзячных гледачоў можна было меркаваць пра тое, што ўсё атрымалася выдатна. Таму “Брэменскіх музыкаў” чакаюць гастролі.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.