Авторизация
 

Канцэрт “Вернісаж дзіцячых талентаў” адбыўся ля Міёрскай ДШМ

 Выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў і іх педагогі як па нотках – дакладна, дружна і лёгка адыгралі канцэрт “Вернісаж дзіцячых талентаў”. Талент любіць прастор. 15 мая ён вырваўся са сцен дзіцячай школы мастацтваў на лужок. Атрымалася своеасаблівая прэзентацыя аддзяленняў установы, уменняў выхаванцаў і таленту педагогаў. Гледачы – школьнікі, іх бацькі, настаўнікі і выпадковыя прахожыя. 

 Музычных інструментаў шмат, кожны гучыць па-рознаму, а калі яны аб’ядноўваюцца, атрымліваецца цэлая гісторыя. Аркестр пад кіраўніцтвам Ігара Лаўца выводзіў пяшчотныя і хвалюючыя, завадныя і гуллівыя мелодыі. Побач спрабавалі свае сілы дзеці, якія першы раз у жыцці ўзялі ў рукі музычныя інструменты. Няўмела і сціпла грымелі бубнамі, націскалі выпадковыя клавішы на баяне. І разам са спрактыкаванымі музыкамі збіралі звонкія апладысменты і гучныя воклічы.


 – Ідэя вернісажу талентаў даўно лунала ў паветры, – заўважае Ігар Уладзіміравіч. – Тэрыторыя дазваляе, надвор’е спрыяе вулічнаму канцэрту. Падвядзём вынікі і прааналізуем першую спробу. Такое свята карыснае і для дзяцей, і для бацькоў, і для педагогаў. Творчасць лечыць душу, падсілкоўвае энергіяй. Невыпадкова даём дзеткам паспрабаваць сябе ў ролі музыкаў. Удзельнікі школьных лагераў маюць магчымасць выбраць інструмент. Нішто так не развівае, як музыка. У свой клас бяру ўсіх, асабліва, калі бачу вялікае жаданне пасябраваць з мовай нот. Спачатку дзіця можа быць няўклюдным і няўпэўненым, але наступае момант, калі раскрываецца і па жыцці крочыць з музыкай.
 Піяністы Сафія Блажэвіч і Саманта Тусікава закружылі гледачоў у вальсе. Народным танцам прадоўжылі канцэрт выхаванцы Аляксандры  Катышавай. Зацікавіла выступленне гітарыста Арцёма Карандзея – выхаванца Таццяны Бялевіч. Папераджальна свісцелі баяністы-аўтамабілісты. У суправаджэнні музычнага ансамбля танцавалі “Двое пад дажджом” – нібыта закаханыя хаваліся пад адным парасонам. Быццам лябёдкі выплывалі падапечныя харэографа Наталлі Варанько.


На другім баку пляцоўкі размясціліся наведвальнікі выяўленчага аддзялення. Пад кіраўніцтвам педагога Баляслава Чарняўскага вучыліся рабіць накіды старэйшыя, малодшыя малявалі на вольную тэму.


 – Іх задача – выбраць сабе мадэль, зрабіць прыгожую маляўнічую лінію, перадаць прапорцыі і рухі. Калі атрымаецца – і характар, – пасвячае ў планы Баляслаў Часлававіч. – Ніколі не даю сваім вучням ацэнкі, толькі аналізую. У кожнага асобны  талент, а калі да яго дадаць крапатлівую працу – атрымліваецца станоўчы вынік. Лягчэй займацца з тымі, хто вельмі хоча маляваць. Нават асабістыя дадзеныя не прынясуць карысці, калі не прыкладаеш намаганняў.


Напэўна, нямала давялося рэпеціраваць дуэту Антонія Блажэвіча і Ксеніі Грыгор’евай. У сваім выступленні яны аб’ядналі даўніну і сучаснасць. Новымі ноткамі зайграла гітара ў сугуччы з балалайкай.


Трыа гітарыстаў у складзе Кірыла Дзехцяронка, Аляксандра Дундзера і Віталя Нарэйкі прадставілі папуры вядомых песень. А пад гучанне “Карлсана” ў выкананні дуэта піяністаў – выкладчыкаў Ірыны Болтач і Жанны Каськевіч юныя гледачы прытопвалі, прыхлопвалі, а іх ногі самі прасіліся ў скокі. Падтрымала вясёлы настрой кампазіцыя “Распрагайце, хлопцы, коней” ад ансамбля настаўнікаў.


 “Grazy Frog” прадставіла трыа ў складзе Антонія Блажэвіча, Ігара Лаўца і Ігара Бунты. Экспромтам парадавалі Антоній Блажэвіч і Сяргей Матэленак. Завяршылі канцэрт выхаванцы Аляксандры Катышавай.


 – Усе дзеці таленавітыя, – запэўнівае Аляксандра Яраславаўна. – Галоўнае, разгледзець талент і развіць яго, каб маленькае сонейка заззяла на сцэне. Першае выступленне самае складанае. Пасля поспеху хочацца адчуваць гэтую эйфарыю зноў і зноў. Працаваць з групай становіцца лягчэй. Хаця сучасныя дзеці настолькі камунікабельныя і разняволеныя, што іх часам даводзіцца дысцыплінаваць. Амаль не хвалююцца перад выхадам на сцэну. Заклікаю бацькоў, чые дзеці рухавыя і, як цяпер кажуць, гіперактыўныя, запісаць іх на харэаграфічнае аддзяленне. Празмерная энергія накіруецца ў правільнае рэчышча.


Любая справа патрабуе аддачы. У творчасць асабліва неабходна ўкладаць душу і сэрца, заўважыла вядучая канцэрта Ірына Цярэнцьева. Дружная сям’я школы мастацтваў чакае сваіх новых выхаванцаў. І няважна, які накірунак яны выберуць. Іх навучаць заўважаць і ствараць прыгажосць, дарыць радасць людзям. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 867
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 779
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 394
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 324
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 100
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 678
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 655
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта