Авторизация
 

Прэм’ера культавага серыяла «Секс у вялікім горадзе» на беларускай мове

 5 красавіка ў кінатэатры velcom cinema адбылася закрытая прэм’ера культавага серыяла «Секс у вялікім горадзе» на беларускай мове. У гэты ж дзень карыстальнікам відэасервісу VOKA сталі даступны першыя тры эпізоды серыяла. Адзін з іх агучылі пераможцы маштабнага кастынгу сярод непрафесійных акцёраў агучкі.

Галоўнымі героямі вечарынкі ў стылі Манхэттэн сталі новыя галасы легендарнага серыяла. У першым эпізодзе Кэры загаварыла на беларускай мове дзякуючы Таццяне Гладкай; голасам Алены Ледаховіч ад гэтага часу размаўляе Саманта; Міранду агучыла Алеся Ляўковіч, Шарлоту – Ганна Ліпай. Над вобразам Містэра Біга ў студыі працаваў Аляксандр Крапіневіч, а Стэнфард перайшоў на беларускую мову дзякуючы Андрэю Ляшчынскаму.

 

Новыя галасы для героеў серыяла каманда VOKA шукала на грандыёзным кастынгу, прыняць удзел у якім вырашылі больш за 400 чалавек. Дарэчы, паспрабаваць сябе ў агучванні любімых персанажаў хацелі не толькі жыхары Беларусі: частка заявак прыйшла з Польшчы, Францыі, Германіі, Англіі і іншых краін. У выніку ў студыю гуказапісу на асабовае праслухоўванне запрасілі 50 чалавек, сярод якіх і вызначыліся імёны ўдзельнікаў агучкі. Для кожнага з шасці пераможцаў кастынгу работа над агучваннем серыяла стала дэбютнай.

 

«Праект па падрыхтоўцы беларускай агучкі любімага многімі серыяла атрымаў вялікі рэзананс. Яго рэалізацыя стала магчымай дзякуючы партнёрству з «Амедыятэкай» і нашаму ўласнаму досведу ў агучцы фільмаў на беларускую мову для раздзела CINEVOKA. Спадзяёмся, новае гучанне культавага серыяла стане свайго кшталту святам для ўсіх яго прыхільнікаў і карыстальнікаў відэасервісу», — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара па лічбавых платформах і кантэнце кампаніі velcom Антон Бладзік.

 

Першыя тры эпізоды серыяла ўжо даступны на платформе. Знайсці іх можна ў беларускамоўным раздзеле CINEVOKA. Тут жа на працягу красавіка будуць публікавацца ўсе наступныя эпізоды першага сезона.

Фота з інтэрнэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 858
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 325
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 181
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 913
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 133
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 112
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта