Авторизация
 

Дзісенскі клуб “Залаты ўзрост” сябруе з ансамблем “Полацкія россыпы”

 Сяброўства пачынаецца не толькі з усмешкі. Дзісенскі клуб “Залаты ўзрост” аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і суправаджальнага пражывання ТЦСАН і народны ансамбль беларускай песні і музыкі “Полацкія россыпы” знайшлі агульную мову праз песню.

У АДДЗЯЛЕННІ дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і суправаджальнага пражывання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва рэалізуюць праграму “Самадзейны турызм”. Яе складнік — праект “Сябруем гарадамі”.

 

Наведвальнікі скіроўваюцца ў паездкі, самі прымаюць гасцей, знаходзяць новых сяброў, атрымліваюць пазітыўныя ўражанні. Пабывалі ў аддзяленнях для пажылых грамадзян у Наваполацку і Верхнядзвінску. Адзін аднаго наведваюць міёрскі клуб “Бажэна” і дзісенскі “Залаты ўзрост”.


ДЗІСЕНЦЫ пашырылі сяброўскія сувязі. У пачатку сакавіка да іх завіталі госці з Полацкага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур. З дабрачынным канцэртам ансамбль “Полацкія россыпы” выступіў у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў.


— Вясёлыя песні і гумарэскі чаргаваліся з лірычнымі кампазіцыямі. Гледачы ахвотна падпявалі. Спадабаліся і галасы артыстаў, і іх касцюмы, пашытыя ўласнымі рукамі. Цікава, што дэталі для канцэртных убораў збіралі ў вёсках падчас экспедыцый, — расказвае кіраўнік клуба “Залаты ўзрост” Алена Ільічова. — Пасля выступлення запрасілі гасцей да нас у “Музычна-літаратурную кафейню”. За чаяпіццем узялі слова нашы салісткі Ядвіга Ганебная і Людміла Тарубарава. У дадатак да песень падарылі новым сябрам сувеніры ручной работы.


ПРАЕКТ “Сябруем гарадамі” папоўніўся яшчэ адной цікавай сустрэчай. Летам дзісенцы плану- юць паехаць у Браслаў, наведаць святыні ў Росіцы і Сар’і на Верхнядзвіншчыне. 

Фота прадастаўлена клубам “Залаты ўзрост”.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта