Авторизация
 

Як акцёры народнага тэатра Міёрскага РДК смяшылі гледачоў

 Смех публікі выклікаць складаней, чым слёзы. Акцёрам народнага тэатра Міёрскага РДК удалося рассмяшыць гледачоў. 

Прэм’ера спектакля “Эти загадочные мужчины” адбылася ў раённым Доме культуры ў пачатку вясны. Прадалі ўсе білеты. Увазе гледачоў — пастаноўкі “Скучающий аноним” і “Загадочный мужчина” па творах расійскіх драматургаў Віктара Ляпіна і Алега Ярнёва.

 “ИЮЛЬ — а пахнет осенью, листья желтеют... К сорока годам уже в середине июля пахнет осенью. А раньше, бывало, и в сентябре казалось  — еще лето!.." — познім вечарам піша ў сваім дзённіку Пётр, герой сатырычнай мініяцюры “Скучающий аноним”. Яго жонка Клаўдзія заснула. У іх адносінах таксама адчуваецца подых восені. Пятру хочацца асвяжыць пачуцці, і ён вырашае напісаць жонцы ананімнае пісьмо. Наступным днём суседка Роза  прыносіць Клаўдзіі канверт. Даведаўшыся з ліста, што Пётр сустракаецца “с очаровательной блондинкой юных лет и безупречного воспитания, и дело идёт у них к свадьбе”, сяброўкі вырашаюць дзейнічаць. Спачатку абед для мужа з мноствам страў. Затым — цырульня, рэстаран і дамскае начное казіно, каб выклікаць яго рэўнасць. Гэта не дае належнага выніку, і Роза прапаноўвае падсыпаць нявернаму мужу яд. Атрута аказваецца звычайнай содай. У сям’і настае мір.


Другая гісторыя — “Загадочный мужчина” — пра невязучага Барыса Іванавіча і яго калегу Наташу, якой збіраецца прапанаваць руку і сэрца. Наташа і яе маці накрылі стол, чакаюць госця. Барыс Іванавіч з’яўляецца ў брудным касцюме — на вуліцы апырскаў аўтамабіль. Далей госць незнарок ламае ракавіну ў ваннай, разбівае любімую вазу маці. У рэшцэ рэшт на яго падае шафа. Выклікаюць хуткую дапамогу. Па дарозе ў бальніцу прыгоды працягваюцца. Фінал таксама шчаслівы — Наталля атрымлівае чаканую прапанову.


 З ГУМАРАМ абыграныя сітуацыі выклікалі ў зале смех і апладысменты. Ролі выконвалі Сяргей Пілецкі, Святлана Рачыцкая, Вікторыя Пяткевіч, Дзмітрый Плотнікаў, Яна Шмарлоўская, Святлана Ішчук, Павел Сярко. Раскрылі сваіх герояў і самі раскрыліся ў новых вобразах. Для некаторых акцёраў народнага тэатра сцэна — рабочае месца, іншыя заняты ў сферах, далёкіх ад мастацкай творчасці. Тым цікавей назіраць за іх пераўвасабленнем.


Толькі адзін чалавек у зале сачыў за дзеяннямі на сцэне з хваляваннем. Гэта рэжысёр пастаноўкі Ірына Цярэнцьева. “Эти загадочные мужчины” — яе першая пастаноўка ў Міёрскім РДК.

  
— З залы глядзела ўпершыню. Расслабіцца не атрымлівалася, перажывала. Усе акцёры малайцы, справіліся. Пяць месяцаў доўжылася наша сумесная работа: ад знаёмства са сцэнарыем да генеральный рэпетыцыі. — расказвае Ірына. — Раней працавала ў Наваполацку. У запасе нямала пастановак. Вырашыла пачаць з гумарыстычнай. Хацелася, каб гледачы прыемна адпачылі і ад душы пасмяяліся пасля працоўнага тыдня.


ЗАДУМКА рэжысёра ўдалася. Акцёраў праводзілі са сцэны доўгімі апладысментамі і пасля ахвотна дзяліліся ўражаннямі. 

Фота Алены ШАНГІНОЙ.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта