Авторизация
 

У Паташні гучалі музыка і песні, частаваліся юшкай і блінамі

 Відэа з агляду глядзіце тут

Больш фота па спасылцы

Суботнім днём другога сакавіка на вулічнай канцэртнай пляцоўцы ў Паташні гучала музыка, гарэў агонь у калодах, ладзілі фотасесіі, частаваліся юшкай. З песнямі і блінамі прыйшла ў вёску вясна. Агляд мастацкай творчасці прымеркавалі да свята народнага календара Масленіцы. Сумесную праграму падрыхтавалі Паташнянскі і Ідолтаўскі сельскія клубы, Перабродскі і Павяцкі СДК, Забалоццеўская бібліятэка-клуб.

 Прыцярушанае сняжком наваколле, лёгкі марозік, яркае сонца. Надвор’е спрыяла вулічнаму канцэрту. Для тых, каму халодна, — два спосабы сагрэцца. Патанцаваць пад музыку ці паспрабаваць гарачую юшку. А лепш і тое, і другое. Пачастункі гатавалі на палявой кухні, што разгарнулася побач са сцэнай. На бліны таксама быў попыт.

 СКАМАРОХІ ў стракатых касцюмах абяцалі гледачам забавы і весялосць. Артысты дапамаглі ім стрымаць слова. Песняй “Масленка” распачалі праграму ўдзельніцы аматарскага аб’яднання “Надзея” Павяцкага СДК. Дзіцячыя харэаграфічныя калектывы з гэтай установы падарылі зіме на развітанне танцы.

Ролю галоўнай гераіні свята — Масленіцы — іграла Яна Шмарлоўская. Праверыла загадкамі кемлівасць гледачоў. Бонус за правільны адказ — пышная аладка. Талерка хутка пусцела.

 ТВОРЧЫЯ нумары вызначаліся рознай тэматыкай. Спявалі пра родны край. З песняй “Мы из деревни родом” выступіў жаночы вакальны гурт Павяцкага СДК. “Дзень добры, родныя мясціны…”, — віталі песенным радком калегі з Пераброддзя. “Я за цябе малюся, Беларусь, малітвай ціхай любасці і веры…” — дуэтам выконвалі кампазіцыю “Белая ластаўка” школьніцы  Насця Касцюкевіч і Аксана Каскевіч. Жаночую кампанію разбавілі бравыя паташнянскія спевакі з песняй “Тальянка”. Юная салістка Ідолтаўскага СК Сняжана Цярэшка нагадала дарослым берагчы дзяцей і дзяцінства. Руки свои распахни и мечте навстречу радужной песней лети, — спявала Вікторыя Урбановіч з Павяцкага СДК пра тое, што кожны сам выбірае фарбы для новага дня. Родны Паташнянскі клуб прадстаўлялі вядомыя ў раёне артысткі Дар’я, Яўгенія і Сафія Шук. Выступалі з сольнымі кампазіцыямі, а разам выканалі на беларускай мове хіт гурта “Время и  Стекло” “Имя 505”.КАЛІ на сцэне ансамбль “Павятчанка” весела спяваў папуры вядомых рускіх песень, непадалёку закружыўся карагод вакол пудзіла Зімы, да якога ўсё вышэй падбіраліся языкі агню. Згараюць у полымі ўсе  непрыемнасці і нягоды. Абуджаецца ад зімовага сну прырода. Прачынаюцца ў сэрцах радасць і надзея на шчаслівыя цёплыя дні. “Что такое счастье? Не молчи. Улыбнись, оно в тебе!” — нагадалі на развітанне артысты. Пасля фінальнай песні на пляцоўцы яшчэ гучала музыка, працягваліся танцы, зносіны і пачастункі. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота і відэаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 955
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 610
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 985
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 274
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта