Авторизация
 

Канцэртная праграма ў Язненскім СДК праляцела на адным дыханні

 Больш фота тут.

 Відэа глядзіце на нашым канале на youtube.

Поўная зала, гучныя апладысменты, воклічы “Брава!” Агляд мастацкай творчасці адбыўся 24 лютага ў Язне і падарыў гледачам прыемныя ўражанні.

 На адным дыханні праляцела двухгадзінная канцэртная праграма, якую падрыхтавалі ўдзельнікі мастацкай творчасці з Язненскага сельскага Дома культуры, Істаўскага сельскага клуба і Цвецінскага цэнтра нацыянальнай культуры і фальклору. Спявалі, танцавалі, жартавалі, паказвалі народныя абрады. Шмат запамінальных нумароў і яшчэ больш пазітыўных эмоцый.

ВЯДУЧЫЯ канцэрта — галоўны ўрач Язненскай участковай бальніцы Уладзімір Пашковіч і дырэктар Язненскага СДК Ларыса Бервячонак—пажартавалі, што лепшым падарункам для мужчын на 23 лютага быў бы выхадны  дзень 24-га. Смех смехам, а сёлета так і атрымалася. Творчую праграму артысты прысвяцілі самаму мужнаму дню календара, а музычных падарункаў хапіла ўсім.


 Сумеснай песняй “Пой, солдат” распачалі свята салісты з Язна, Цвеціна і Іста. Прадоўжыла тэму змешаная вакальная група Язненскага СДК з папуры салдацкіх песень. Чытальнік Істаўскага СК Людміла Сямчонак выступіла з вершам “Сыновьям”.


Гаворачы пра абаронцаў Айчыны, заўсёды прыгадваем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і воінаў-інтэрнацыяналістаў. 30-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана прысвяціў песню  “До свидания, полк” саліст Язненскага СДК Уладзімір Каханчык. З кампазіцыяй “9 Мая” выступілі юныя артысты Цвецінскага ЦНКіФ Арцём Шчарбакоў, Насця Лінкевіч і Юля Маслоўская. “Ах, ветераны, наденьте свои ордена”, — спяваў дзіцячы вакальны гурт Язненскага СДК. Пасля прадуманага да кожнага руху і гуку нумара раздаліся дружныя апладысменты.
ЗА мірнае неба мы абавязаны нашым дзядам і прадзедам. Якім будзе заўтрашні дзень, залежыць ад кожнага з нашчадкаў. Што трэба, каб квітнеў родны край. Перш-наперш —  любіць яго. Як было слушна заўважана, радзіму любяць такой, якая яна ёсць. Шчырым прызнаннем ад цвецінцаў прагучалі верш “Не прадавайце дом бацькоў”, які чытала Ксенія Красько, і песня “Село родное” ў выкананні вакальнай групы. Юная артыстка Істаўскага СК Надзя Грунтава выступіла з танцам “Купалінка”. “Вместо слёз нарисовать цветы, вместо разлук — мосты, вместо утрат — мечты”, — маляваў словамі язненскі дуэт Данілы Лаўрыновіча і Ксюшы Бабінскай.


ЯКОЙ БЫ тэмай ні акрэслівалася канцэртная праграма, у ёй заўсёды знойдзецца месца для кахання. Пра светлае пачуццё спявалі жаночы вакальны гурт і трыа Істаўскага СК у складзе Алены Парадні, Таццяны Белавус і Алены Каланда, дуэт Юрыя Дзямешкі і Ірыны Дуброўскай і квартэт з Цвеціна, жаночы вакальны гурт Язненскага СДК.


Без жартаў таксама не абышлося. Гумарыстычная пастаноўка язненцаў “Як дзяўчаты ў армію хадзілі” рассмяшыла кожнага гледача. Народных матываў дадалі танец “Ой, у дуброве” фальклорнага калектыву “Іставіца” і салістка Цвецінскага ЦНКіФ Ніна Мятла з “Песняй вольнай”. Па-новаму загучала вядомая кампазіцыя   “Твори добро” ў выкананні Алены Парадні з Іста. І гэта ацанілі гледачы. Падтрымлівалі апладысментамі язненскі дуэт Міхаіла Карпава і Уладзіміра Каханчыка. “Пусть удача по жизни с нами рядышком идет, пусть нам всем в этом мире очень крупно повезет”, — жадалі яны песенным радком.


 МУЗЫЧНАЯ частка на гэтым завяршылася, а прадоўжылі праграму фальклорныя калектывы. “Іставіца” спявала народныя песні. Цвецінцы паказалі абрад “Шчодрая куцця”, а язненцы — “Жаніцьбу Цярэшкі”. Пастаноўкі таксама прыйшліся даспадобы.


На працягу ўсяго канцэрта гледачы атрымлівалі асалоду ад прыгожых галасоў, зладжаных рухаў, прадуманых пастановак. Зручна ўладкаваўшыся ў крэслах, з цікавасцю чакалі чарговыя нумары. А за кулісамі хваляваліся артысты. Хтосьці выходзіў на сцэну ўпершыню, многія пастаянна ўдзельнічаюць у аглядах мастацкай творчасці. Кожнае выступленне — вынік працяглай падрыхтоўкі і работы над сабой. Нізкі паклон за працу, якую выканалі адказна, таленавіта, па-майстэрску! 

Фота і відэа Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 955
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 610
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 985
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 274
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта