Авторизация
 

Першы агляд мастацкай самадзейнасці Міёршчыны прайшоў у Чапукоўскім СДК

 Відэа з агляду глядзіце па спасылцы тут 

Раённы агляд мастацкай творчасці “Беларусь — мая песня” распачаўся 17 лютага. Традыцыйнае мерапрыемства праходзіла ў новым фармаце і з ранейшым запалам. Першая пляцоўка — Чапукоўскі СДК. 

У насычанай канцэртнай праграме пад назвай “Калейдаскоп святочных дзён” разам з гаспадарамі сцэны выступалі артысты Наўгародскага СДК, Новапагосцкага СК, Волкаўшчынскай і Дворнасельскай бібліятэк-клубаў.

У КАЛЕНДАРЫ шмат адметных дат. Адны — нагода для радасці і забаў, другія — напамін пра трагічныя старонкі мінулага, трэція — сведчанне важных афіцыйных падзей. І да кожнага выпадку можна падабраць патрэбныя словы і… песні.


 Першая дата, да якой звярнуліся юныя вядучыя канцэртнай праграмы Максім Дулінскі і Паліна Паўлоўская, — стогадовы юбілей БССР. Загучалі песенныя радкі пра родны край. “Люблю цябе, Белая Русь”, — спяваў хор Наўгародскага СДК. “Здравствуй, родина моя милая…”, — вітала песняй артыстка Чапукоўскага СДК Паліна Паўлоўская.


ЯКІЯ асацыяцыі звязаны з малой радзімай? Снежныя крэпасці ў двары, даганялкі да позняга, маміны воклічы “Час дадому!” і, канечне, школьныя сябры. У бесклапотнае дзяцінства вяртаемся лютаўскім вечарам, калі гасцінна адчыняюць дзверы класныя кабінеты. Вечар сустрэчы выпускнікоў — наступная падзея ў “Калейдаскопе святочных дзён”. Сцэна перайшла ў распараджэнне юных артыстаў. У “Маленькую страну” вярнуліся гледачы разам з юнай спявачкай з Чапукоў Ксюшай Кліменцьевай. “Детство, детство, ты куда бежишь?” — задавалі музычна-рытарычнае пытанне вучаніцы Дворнасельскай школы Віка і Насця Цвячкоўскія. Пад апладысменты залы гадала на “Ромашке” другакласніца з Новага Пагоста Ліза Мышкоўская.  Дзіцячая вакальная група Чапукоўскага СДК праспявала гісторыю пра “Маленького гнома”, харэаграфічны калектыў выступіў з танцам “Чёрный кот”, а дырэктар установы Міраслава Цыцына прачытала верш Р.Барадуліна, з якім калісьці сама выступала ў школе. Паэтычныя радкі пра самае галоўнае пачуццё сталі мастком да наступнай даты — Дня закаханых.


НЕКАЛЬКІ дзясяткаў эпітэтаў прывялі вядучыя да слова “каханне”. Чыстае, непаўторнае, горкае, незваротнае, светлае, вечнае… Але лепш не гаварыць, а спяваць. Працяглымі апладысментамі падтрымлівалі салістаў Новапагосцкага сельскага клуба Наталлю Рудзь і Уладзіслава Сіманіса, спявачку Чапукоўскага СДК Таццяну Качан.


 Узнёслы настрой змяняецца на тужлівы. 15 лютага — Дзень вываду савецкіх войск з Афганістана. Гэтую падзею не абышлі ўвагай. Афганская вайна адгукаецца стрэламі і выбухамі ў памяці нашых землякоў, якім давялося зведаць яе выпрабаванні, і болем у сэрцах тых, чые родныя не вярнуліся з краіны вогненных гор. Здавалася, зала затаіла дыханне, калі саліст Наўгародскага СДК Святаслаў Шамшур выконваў пад гітару песню “Ордена не продаются”.


СЁЛЕТНІ агляд мастацкай творчасці прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У працяг ваеннай тэматыкі загучаў “Синий платочек”, пад які танцаваў харэаграфічны калектыў Чапукоўскага СДК. Многім знаёма мелодыя песні “Журавли”, вядомую кампазіцыю выканаў Уладзіслаў Сіманіс. “Вы, журавки, в сентябре не кричите, вдов солдатских на заре не будите”, — прадаўжаў тэму вайны жаночы вакальны гурт Наўгародскага СДК.


 Да мірных дзён вярнула дата 21 лютага — Дзень роднай мовы. Для такой нагоды падрыхтаваў беларускую народную песню змешаны вакальны гурт Наўгародскага СДК, а школьніца з Дворнага Сяла Насця Цвячкоўская развучыла верш У. Карызны “Дзіўныя чаравічкі”. Абодва нумары ацанілі гучнымі апладысментамі.


Да Дня абаронцаў Айчыны прыпаслі музычныя падарукі вакальны гурт Чапукоўскага СДК і салістка Таццяна Качан, дуэт з Новага Пагоста ў складзе Зоі Шышко і Наталлі Рудзь. З лірыкай суседнічаў гумар. Артыстка Наўгародскага СДК Алена Батура штогод узнімае настрой гледачам. На гэты раз расказала гумарэску пра жонку, што паехала на курорт, і мужа, які застаўся дома за гаспадара і не ведаў, дзе шукаць шкарпэткі, у чым гатаваць яечню, як выглядае мікрахвалёўка.


 АСОБНАЕ месца ў калейдаскопе святочных дзён адвялі імяніннікам лютага. Для тых, хто нарадзіўся ў гэтым месяцы, пад- рыхтавалі сувеніры на памяць. Агульны падарунак — “Букет из белых роз” ад Уладзіслава Сіманіса і Наталлі Рудзь.


Затым закапала “Весенняя капель” у выкананні маленькіх спявачак Карыны Мураўскай і Лізы Мышкоўскай. А за імі выйшлі на сцэну юныя ма- дэлі калектыву “Авангардзі+”. Аўтар калекцыі — мастацкі кіраўнік Чапукоўскага СДК Тэрэза Корсак — не стала ўтойваць, што матэрыялам для непаўторных касцюмаў паслужылі пакеты для смецця, губкі для мыцця посуду, рэкламныя буклеты, гульнёвыя карты. Яшчэ патрэбны фантазія, умелыя рукі і — вуаля!


 МОДНЫ паказ паставіў яркі клічнік у канцэртнай праграме. А ў якасці шматкроп’я прагучала фінальная песня. “Оттепель, оттепель, тронулся лёд”, — спявалі разам артысты. На календары люты, а душа пакрысе прачынаецца ад зімовага сну. Яшчэ не чуваць птушынага спеву, але гучыць музыка.


 І працяг будзе ў нядзелю. У Язне прадставяць творчую праграму калектывы Язненскага сельскага Дома культуры, Цвецінскага цэнтра культуры і фальклору, Істаўскага сельскага клуба. Пачатак у 12.00. 

Фота і відэа Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта