Авторизация
 

Выстава стракатага дывана ў Міёрскай дзіцячай бібліятэцы

 У Міёрскай дзіцячай бібліятэцы па перыметры чытальнай залы расцягнуўся доўгі стракаты дыван. На паліцах і століках — дзясяткі свечак розных форм і памераў. Гэта рэчы з Дагдскага краю Латвійскай Рэспублікі. Як яны трапілі ў кніжны дом?

ГАСПАДЫНЯ калекцыі свечак — Марыя Міцкевіч. Яна ўзначальвае аддзел адукацыі, культуры і спорту Дагдскага краю. У наш райцэнтр прыехала разам з намеснікам старшыні Дагдскай краявой думы Сандрай Вішкурэ і загадчыкам клуба Эзенскага ДК Айварам Бачкурам.

Пазнаёміцца з замежнымі гасцямі прыйшлі пяцікласнікі школы №3 імя Я.Томкі, выкладчыкі і выхаванцы школы мастацтваў, удзельніцы клуба “Бажэна”.


Як заўважыла ў прывітальным слове Сандра Вішкурэ, Беларусь і Латвію звязваюць цесныя сяброўскія сувязі. У суседняй краіне пражывае шмат нашых суайчыннікаў. Актыўнае творчае супрацоўніцтва наладжана паміж Дагдскім краем і Верхнядзвінскім раёнам. Дарэчы, адтуль і перадалі на выставу ў Міёрскую дзіцячую бібліятэку свечкі і Дагдскі дыван, які стаў культурным набыткам краю.


 ГІСТОРЫЮ дывана расказала Марыя Міцкевіч. Доўгае палатно, сшытае са 134 квадратаў памерам 40х40, выкананых у розных тэхніках, з’явілася па ініцыятыве Дагдскага краявога аддзела адукацыі, культуры і спорту. Стварыць яго прапанавалі жыхарам краю да 100-годдзя Латвіі, якое адзначылі ў мінулым годзе. Удзел прынялі больш за 90 чалавек. Цяпер падарунак да векавога юбілею краіны служыць упрыгожваннем святочных мерапрыемстваў у Дагдскім краі і падарожнічае па іншых мясцовасцях.


 З цікавасцю слухалі расповяд Марыі пра гісторыю стварэння свечак і яе асабістую калекцыю “Сімфонія агню”. Захапленню каля трыццаці год. Пачатак яму паклала дачка-першакласніца, якая наведвала школьны гурток па вырабе свечак. Дзяўчынка вырасла, а першую зробленую ёй свечку маці беражліва захоўвае і не запальвае. З той пары калекцыя пастаянна папаўняецца. Свечкі дораць родныя і сябры, знаёмыя і калегі. Сама купляе іх, калі штосьці вельмі спадабаецца. Яшчэ збірае аўтаручкі і папяровыя сурвэткі з рознымі малюнкамі.


НАКОЛЬКІ добра дзеці засвоілі інфармацыю, праверылі падчас віктарыны. За правільны адказ — сувенір на памяць. Пачастунак для ўсіх — дамашні хлеб з разынкамі і арэхамі.


Замежных гасцей таксама чакаў сюрпрыз. Музычнае віншаванне падрыхтавалі ўраджэнка Латвіі, настаўніца СШ №3 імя Я.Томкі Ларыса Лапкоўская і яе вучні. Праспявалі песню на латышскай мове. А клуб “Бажэна” на развітанне выканаў па-беларуску “100 гадоў”. 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта