Авторизация
 

Дзверы Чапукоўскай бібліятэкі штодня адчынены для чытачоў

 Цікавасць да кнігі і патрэба чытаць бяруць вытокі з сям’і. Бібліятэкар Алена ДУЛІНСКАЯ ведае гэта з уласнага вопыту. Дзверы Чапукоўскай сельскай бібліятэкі штодня адчыняюць чытачы. Маленькія прыходзяць за казкамі, старшакласнікі бяруць творы школьнай праграмы, дарослыя цікавяцца сучаснымі аўтарамі. Інтэрнэт адступае перад магіяй кніжных старонак і добразычлівай усмешкай бібліятэкара.

ВА ўстанове культуры навагодняя атмасфера. Ля кніжнай паліцы размясціліся вязаныя Дзед Мароз са Снягуркай і елка з атласных стужак. Ручная работа. Аўтар — бібліятэкар. Алена Дулінская прываблівае сваіх чытачоў і кнігамі, і творчасцю.


 — Бібліятэка працуе па праграме “Экалогія Міёршчыны”. Для школьнікаў дзейнічае клуб “Экамайстэрня”. Даём другое жыццё непатрэбным рэчам. Паглядзіце, якія карандашніцы атрымліваюцца з бляшанак з-пад кансерваў, — паказвае Алена Эдвардаўна сувеніры хэндмэйд на выставе ў фае. — Падабаецца дзецям часопіс “Вясёлы заапарк”. У кожным нумары ёсць наклейкі жывёл. Іх атрымліваюць у падарунак тыя, хто чытае кнігі экалагічнай тэматыкі. Для дзяцей гэта як спаборніцтва. Ладзім мерапрыемствы па экалогіі. Увосень прайшла акцыя “Пасадзі дрэва ў Год малой радзімы”: непадалёку ад бібліятэкі з’явіліся маладыя сосны. У акцыі ўдзельнічалі юныя чытачы Мікіта і Ксенія Протасы, Насця Цітовіч, Валерыя Кузняцова, Ксенія Кліменцьева.


 З мясцовай школай бібліятэкар цесна супрацоўнічае. Прыходзяць на экскурсіі вучні пачатковых класаў. Чакае на віктарыны і гутаркі дзяцей, што адпачываюць у школьным лагеры. Разам з работнікамі сельскага Дома культуры, з якім бібліятэка дзеліць адзін дах, да 1 чэрвеня рыхтуюць “Свята дзяцінства”. Кожнае лета праходзіць конкурс на лепшага чытача беларускай літаратуры. У падарунак пераможцам — кнігі і ласункі.


— Калі падтрымліваць у дзяцей цікавасць да чытання, то і дарослымі яны не расстануцца з кнігай. Роля бібліятэк у гэтым важная, але яшчэ большае значэнне мае сям’я, — заўважае бібліятэкар.


ЗА гэтымі словамі ўласны вопыт. Дзяўчынкай Алена хадзіла ў бібліятэку разам з бабуляй-педагогам. Цікавасць да кніг прадвызначыла будучую прафесію. Да выпускнога класа не ведала, куды паступаць. Падаць дакументы ў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум параіла бібліятэкар з родных Наўгарод Алена Уладзіміраўна Кандрашова.


 — Выбар аказаўся ўдалым, — усміхаецца субяседніца. — Васямнаццаць год займаюся бібліятэчнай справай, люблю сваю прафесію і больш ні ў якай сферы сябе не ўяўляю. Хтосьці скажа, што працаваць у бібліятэцы сумна, бо ў час камп’ютарных тэхналогій кнігі мала каго цікавяць. Гэта не так. Мая бібліятэка — жывая. Не бывае дня без наведвальнікаў. Адны прыходзяць кнігі памяняць, іншыя проста пагутарыць, падзяліцца асабістым.


Месца за камп’ютарам таксама не пустуе. Запатрабаваны ксеракопіі. Бібліятэкар асвоіла праграму па стварэнні віншавальных паштовак. І на іх ёсць попыт. Папулярныя кнігі з камерцыйнага фонду. На некаторыя чэргі ўзнікаюць.


— Прыхільнікаў класікі няшмат. Большасць дарослых выбірае лёгкую літаратуру. Мужчыны — дэтэктывы, жанчыны — раманы пра каханне, — акрэслівае чытацкія густы. — Кніжны фонд папаўняецца. За год атрымліваем да трохсот новых экземпляраў. Гэта і перавыдадзеная класіка, і прыкладная літаратура, і творы для дзяцей.


 САМА бібліятэкар чытае перад сном. Таксама аддае перавагу лёгкім раманам, за якімі адпачывае ад штодзённасці. А вечарам, гатуючы на кухні, слухае апавяданні, што дэкламуе ўслых сын-другакласнік Косця. Старэйшы Максім у дзявятым класе. Вольны час за кнігамі бавіць радзей, затое разам з маці выступае за Чапукоўскі СДК на раённым аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці. За сямейнымі і гаспадарчымі клопатамі Алена стараецца знайсці хвілінку для рукадзелля. Вяжа кручком і асвойвае спіцы, пляце з бісеру, валяе з воўны.


Пра сваю работу і захапленні Алена Дулінская раскажа на абласным конкурсе бібліятэкараў “Асяродак нацыянальнай культуры”, які пройдзе ў лютым. Рыхтуе матэрыялы. Трэба прадставіць дзейнасць бібліятэкі з акцэнтам на краязнаўства. У гэтым напрамку нямала зроблена. Напрыклад, з 2003 года вядзецца альбом “Людзі. Падзеі. Час”, які папаўняюць матэрыялы пра адметнасці і жыхароў аграгарадка, апублікаваныя ў СМІ.


Калі спытаць бібліятэкара пра крыніцу працоўнага натхнення, адкажа:
— Зацікаўленасць чытачоў.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта