Авторизация
 

Прайшоў маніторынг устаноў культуры Міёршчыны

 Напярэдадні праходзіў маніторынг устаноў культуры Міёршчыны. Пад пільнай увагай былі раённы музей, дзіцячая школа мастацтваў, бібліятэкі. 

Калегія ўпраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта прайшла 21 снежня ў Міёрах. У яе рабоце прынялі ўдзел начальнік упраўлення культуры Пётр Падгурскі і намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. Абмеркавалі дзейнасць профільных устаноў Міёршчыны, адзначылі лепшых, указалі на недахопы. Паставілі задачы на будучыню.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Тронькін расказаў пра развіццё духоўнай культуры ў раёне, новыя формы работы. Асаблівую ўвагу на Міёршчыне надаюць выяўленню талентаў і захаванню традыцый. Супрацоўнічаюць з партнёрамі з Літвы, шукаюць іх у Расіі і Польшчы. Падрабязна спыніўся на дзейнасці бібліятэк.


Дырэктар Віцебскага абласнога цэнтра народнай творчасці Кацярына Лабука заўважыла, што работа ўстаноў і ўдзел Міёршчыны ў абласных мерапрыемствах на сярэднім узроўні. Развіты вакальна-харавы і тэатральны накірункі. Аднак у асноўным гэта мае дачыненне да сольнага майстэрства. Не хапае харавых калектываў, якія б сталі брэндам раёна. А патэнцыял ёсць. Неабходна сістэмнасць у рабоце кожнага гуртка, студыі. Галоўнае — умець працаваць з людзьмі і для людзей.


Выконваючы абавязкі дырэктара Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа Наталля Молісава адзначыла зладжаную работу з Міёрскай дзіцячай школай мастацтваў. За апошнія некалькі год прадоўжылі прафесійнае навучанне трынаццаць чалавек. Спецыяліст параіла пры выбары рэпертуару аддаваць перавагу класіцы, а не сучаснай музыцы, павышаць якасць падрыхтоўкі выпускнікоў.


Шукаць рычагі індывідуальнага планавання заклікала дырэктар Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў Ірына Абдулаева. У адносінах да нарматыўна-прававой дакументацыі — своечасова ўносіць змяненні ў Статут згодна з заканадаўствам.


Намеснік начальніка аддзела работы арганізацый сферы культуры Віцебскага аблвыканкама Станіслаў Генеральніцкі звярнуў увагу на фінансавую дысцыпліну і дэталі атэстацыі.


Падвяла вынікі калегіі начальнік аддзела работы арганізацый сферы культуры Галіна Баркевіч. Указала на неабходнасць прымяняць новыя падыходы ў фарміраванні іміджу ўстаноў культуры. Больш актыўна працаваць з чытачамі ў бібліятэках. Асаблівую ўвагу надаваць праф- арыентацыйным мерапрыемствам з выпускнікамі ў дзіцячай школе мастацтваў. Раённаму музею наладзіць работу па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны. Кінавідэасетцы — арганізаваць відэапаказы ў аграгарадках раёна.


Прыемны момант — уручэнне дыпломаў. Алена Балаш заняла другое месца ў абласной выставе-конкурсе рэдкіх забытых рамёстваў “Традыцыі сучаснасці”, на трэцім Баляслаў Чарняўскі і Наталля Даргель. Намінацыяй “Модны дывертысмент” адзначаны тэатр авангарднай моды “Говорящие модели” пад кіраўніцтвам Марыны Дзям’янавай.


Удзельнікі калегіі ацанілі выставу вырабаў, якую прадставілі Дзісенскі дом рамёстваў і клуб народных майстроў “Святліца”. Выклікала цікавасць выстава цэнтральнай раённай бібліятэкі “Малой радзімай напоўнена сэрца да краю”. 

Фота аўтара.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 362
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 892
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта