Авторизация
 

Наш зямляк Арсеній Філіпаў пакарае балалайкай Маскву

 Наш зямляк Арсеній ФІЛІПАЎ, які жыве і працуе ў Маскве, ведае ўсе балалайкавыя нюансы і каноны, гэты інструмент стаў яму родным. Арсеній Філіпаў вучыўся ў Міёрскай СШ №2, азы ігры на балалайцы атрымаў у школе мастацтваў.


У райцэнтры жывуць яго бацькі, шмат радні, тут любімыя настаўнікі і першыя поспехі ў творчасці.
Пасля выпускнога класа спачатку хлопца сустрэў Мінск, потым запрасіла Масква. трынаццаці міжнародных конкурсаў. Зараз больш займаюся канцэртнай дзейнасцю, але часам выступаю і ў спаборніцтвах. Усё для таго, каб падтрымліваць форму і адчуваць
здаровую канкурэнцыю.

Арсеній ФІЛІПАЎ — пераможца міжнародных конкурсаў сярод выканаўцаў на народных інструментах. У іх ліку «Залатая ліра Палесся» ў Гомелі, імя М.Ф. Ражкова ў Ніжнім Ноўгарадзе, «Кубак Белагор’я» ў Бялградзе, імя А.А. Рэпнікава ў Петразаводску,
«Смаленскі брыльянт», «Кубак Саюзнай дзяржавы і краін СНД».

Арсеній, як атрымалася, што ты паехаў у Маскву
—Там марыў вучыцца з дзяцінства. Пасля музычнай школы ў Міёрах паступіў у Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя Глінкі. Часта выступаў на міжнародных конкурсах у Расіі. Там мяне і запрасіў у Маскву прафесар Андрэй Гарбачоў. І ў 2014 годзе я стаў студэнтам Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, якую скончыў сёлета.

У цябе творчая сям’я. Раскажы пра яе
— Думаю, у Міёрах добра ведаюць маю сям’ю, бо тата часта выступае, ды і сямейныя праекты не раз рыхтавалі. Калі каротка,
то сёстры Марына і Насця — спявачкі з прафесійнай адукацыяй. Тата — выкладчык фізічнай культуры і спорту, але заўсёды ўдзельнічае ў канцэртах у родным горадзе і за яго межамі. Мама — медык, усіх нас любіць і падтрымлівае.


 Што значыць для цябе балалайка
— Для любога музыканта яго інструмент — гэта лад жыцця, тое, без чаго не ўяўляеш свайго дня. Вельмі рады, што маю магчымасць займацца і зарабляць музыкай. Многія ў гэтай справе не змаглі знайсці творчую нішу і сышлі ў іншыя прафесіі.


На чым яшчэ іграеш
—Асвоіў гітару, але яна для мяне не галоўны інструмент.


Ведаю, што ты пераможца розных конкурсаў
— Паўдзельнічаў даволі шмат. За час вучобы ў каледжы і акадэміі стаў лаўрэатам Іграй, балалайка!

Прачытала ў сацыяльных сетках, што рыхтуеш свой першы альбом
— Так. Сёлета вырашыў запусціць уласны сольны праект, у якім хачу паказаць балалайку з іншага ракурсу, з якога яе пакуль мала хто бачыў. У маі выйдзе мой першы альбом аўтарскай музыкі. Спадзяюся, слухач ацэніць яго па вартасці.


Вучоба ў акадэміі за плячыма, дыплом у кішэні. Чым займаешся цяпер
— Жыву ў Маскве, працую ў аркестры рыдыё і тэлебачання, займаюся выкладчыцкай, канцэртнай і выканаўчай дзейнасцю.


У Міёрах, на малой радзіме, часта бываеш
— Рэдка, бо вельмі загружаны. Але стараюся выбірацца да родных. Успамінаю аднакласнікаў, з задавальненнем прыехаў бы на вечар сустрэчы са школьнымі сябрамі.Прыгадваю настаўнікаў з агульнаадукацыйнай і музычнай школ. Дарэчы, на балалайцы мяне вучыла іграць Таццяна Норбертаўна Бялевіч, прывіла любоў да музыкі. Вялікі дзякуй ёй за гэта.

 У звычайнай школе якія прадметы любіў
— Шчыра кажучы, мала што захапляла, бо быў апантаны творчасцю. Хацелася хутчэй прадоўжыць музычную адукацыю.


Па Беларусі сумуеш? Кажуць, лепш за ўсё можна рэалізаваць сябе толькі на Радзіме. Не плануеш вяртацца
— Не планую. Паколькі іграю на рускім народным інструменце, прасцей рэалізаваць сябе ў Расіі. Тут працоўнае месца, мае вучні, якіх не магу пакінуць, канцэрты, гастролі.


Што даспадобы, акрамя музыкі
—Стараюся выдаткоўваць час на заняткі спортам, наведваю фітнес-клуб, басейн.
Самая запаветная мара
—Дасягнуць у прафесіі максімальных вышынь. Планамерна рухаюся ў гэтым напрамку і спадзяюся, што ўсё атрымаецца.


Які год для цябе аказаўся самым удалым
— Веру, што мой самы ўдалы год яшчэ наперадзе.


А чым запомніўся 2018-ы
— Найперш вялікай колькасцю канцэртаў, выступленняў на галоўных сцэнах Масквы. Сёлетні год стаў выпускным у акадэміі, таму шмат часу спатрэбілася для падрыхтоўкі дыпломнай работы. Усё завяршылася паспяхова, і цяпер можна смела рухацца да новых мэт у новым годзе!


***
Іграй, балалайка, пад далікатнымі пальчыкамі нашага земляка. Іграй сабе ў Маскве, іграй у далёкім замежжы. Але не забывайся, адкуль родам твой гаспадар. А родам ён з пявучых Міёр, дзе таксама, балалайка, цябе чакаюць. Тут Арсеній атрымаў крылы і дзе б ні кружыў, на радзіме яго цэняць больш за ўсіх, бо тут ён — родны.

ДАРЭЧЫ.

Не адну сотню гадоў балалайка вядома на Русі. У XVIII і XIX стагоддзях яна, бадай, самы распаўсюджаны народны інструмент.
Пад яе плясалі на святах, спявалі песні. Пра яе складалі казкі. Балалайка — струнны шчыпковы інструмент, сястра гітары, лютні, мандаліны. Назва паходзіць ці то ад «балаболіць» (тараторыць), ці то «балагурыць» — жартаваць.Балалайка выклікае здзіўленне, асабліва ў іншаземцаў.


Яны не разумеюць, як з дапамогай усяго трох струн можна выдаваць і народныя, і складаныя класічныя творы.

Гутарыла Алена БАСІКІРСКАЯ.
На здымках: У дуэце з татам Сяргеем Філіпавым.
Акампаніраваў у складзе аркестра Іосіфу Кабзону.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 933
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 130
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 806
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 735
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 221
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 336
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Именины 17 января 2020
Александр, Аристарх, Артем, Архип, Денис, Ефим, Иосиф, Климент, Марк, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Степан, Терентий, Тимофей, Трофим, Фаддей, Афанасий, Карп, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта