Авторизация
 

Пісьменнік, лаўрэат і дыпламант Валерый КВІЛОРЫЯ наведаў Міёры

 12 снежня ў Міёрскую дзіцячую бібліятэку завітаў пісьменнік, лаўрэат і дыпламант шматлікіх літаратурных конкурсаў, выдавец Валерый КВІЛОРЫЯ. Яго асноўная аўдыторыя — школьнікі малодшых і сярэдніх класаў. Менавіта таму на сустрэчу запрасілі вучняў Міёрскіх СШ №2 і СШ №3 імя Я. Томкі. Сярод іх нямала аматараў творчасці аўтара.

 Валерый Тамазавіч правёў прэзентацыю некаторых сваіх кніг і адразу выклікаў прыхільнасць дзяцей. Некалькі першых хвілін у зале стаяла цішыня. Слухалі ўважліва і прагна. Не гулялі ў тэлефонах, не перашэптваліся пра свае справы. Нават дзіўна для нашага часу. Потым сталі смяяцца і адказваць на пытанні.


Справа ў тым, што Валерый Квілорыя не толькі піша, а і расказвае свае творы цікава. Знаходзіцца “на адной хвалі” з маладым пакаленнем.
— Каб пісаць для маленькіх, неабходна самому заставацца дзіцём у душы. А гэта не ў кожнага атрымліваецца. Забываеш, што быў малым, чарсцвееш пачуццямі, — заўважае субяседнік.


Пісаць дзіцячыя аповеды і казкі пачаў па просьбе малодшай дачкі. Яна ж — прататып Шмыга і Шмяка. Маленькая часта на вуліцы здымала шапку і шалік, а потым хварэла. Да таго ж, у сне падала з ложка. Характэрныя гукі сталі імёнамі герояў.


 Адкуль бяруцца ідэі і сюжэты кніг? Яны — паўсюль, запэўнівае аўтар. Толькі неабходна шмат чытаць і ведаць. Тады вобразы і выпадкі складваюцца ў галаве. Нават самая звычайная сітуацыя, чалавек і дарожны знак становяцца падставай для з’яўлення твора. Розныя сюжэты, стылі, а мэта адна — вучыць дабрыні, узаемавыручцы, патрыятызму.


Неверагодныя прыгоды, дэтэктывы, урокі АБЖ, — усё знойдзеце ў кнігах Валерыя Квілорыі. Адметная рыса аўтара — пісаць смешна і даступна пра важнае і сур’ёзнае. Здаецца, нічога асаблівага, але калі рэч ідзе пра дзіцячую псіхіку, часам даводзіцца хадзіць па вастрыі нажа. За паўтары гадзіны пісьменнік паспеў закрануць у размове тэмы дыет і здаровага ладу жыцця, шкодных звычак і адмоўнай рэкламы. І ўсё гэта быццам паміж іншым.


Валерый Тамазавіч яшчэ і выдавец. Ён выпускае не толькі свае, але і кнігі іншых беларускіх дзіцячых аўтараў. Запрашаў школьнікаў дасылаць яму ўласныя аповеды. Такім чынам на літаратурным небасхіле запальваюцца новыя зорачкі.


— Кнігі Валерыя Квілорыі папулярныя не толькі перад сустрэчай з аўтарам, — адзначае загадчыца Міёрскай дзіцячай бібліятэкі Валянціна Лакотка. — Самыя любімыя — “Трынаццаты карась”, “Узведзеныя ў ступень”. Многія пастаянна на руках, пра што сведчаць фармуляры.


Ці не гэта найлепшае прызнанне?! Мяркую, пасля сустрэчы з аўтарам многія адправіліся ў цікавае падарожжа па яго творчасці. Кнігі з аўтографам Валерыя Квілорыі ва ўласнай бібліятэцы займеў амаль кожны.

ДАРЭЧЫ:
Валерый Квілорыя нарадзіўся ва Украіне. Калі яму было тры гады, сям’я пераехала ў Беларусь. Пасля школы паступіў у Адэскі сельскагаспадарчы інстытут, але хутка зразумеў, што гэта не яго шлях. Адслужыў у арміі і скончыў літаратурны інстытут імя М. Горкага. Працаваў у многіх перыядычных выданнях. Цяпер цалкам прысвяціў сябе творчасці.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Алена ВАРОНІНА. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 424
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 554
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 698
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 877
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 598
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 658
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 761
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 сентября 2020
Дмитрий, Зиновий, Иван, Илья, Мирон, Павел, Александра, Вера, Ирина, Любовь, Надежда, Софья

Именины 29 сентября 2020
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта