Авторизация
 

Прафесар ВДУ імя П. Машэрава і мастак Вячаслаў Шамшур — наш зямляк

 Прафесар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Машэрава Вячаслаў Шамшур — наш зямляк, нарадзіўся 20.08.1942 у вёсцы Пціцкія, якую цяпер аддзяляе ад райцэнтра бадай толькі шаша Полацк-Браслаў. Закончыў Міёрскую СШ, а потым — мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута. 

У гэтай навучальнай установе так праявіў сябе ў вучобе і маляванні, што ў 1970 годзе разам з дыпломам аб вышэйшай адукацыі атрымаў прапанову застацца выкладчыкам. Такое адказнае права замацаваў вучобай у аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. А яшчэ больш — нястомнымі ўласнымі заняткамі за мальбертам , павышэннем майстэрства валодання пэндзлем і поспехамі ў маляванні. Нават у час вучобы ў аспірантуры і падрыхтоўцы кандыдацкай дысертацыі займаўся графікай, наведваў у Мінску вячэрнюю мастацкую студыю заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Яўгена Красоўскага. Заканамерна стаў кандыдатам мастацтвазнаўства ў 1980-м, дацэнтам — у 1984-м, прафесарам — у 1993-м. З 1986 па 2005 загадваў кафедрай мастацтваў, з 2006-га — прафесар кафедры дызайну, а з 2010-га — прафесар кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнічнай графікі.

Вячаслаў Шамшур працуе ў розных тэхніках станковага жывапісу, класікам сучаснага пейзажнага жанру называе яго кандыдат мастацтвазнаўства Міхась Цыбульскі. Дарэчы, публікацыя гэтага аўтара ў асноўным выкарыстана для расказа пра творчы шлях нашага славутага земляка. А пачынаў Вячаслаў Вячаслававіч з вывучэння творчай спадчыны беларускага мастацтва першай паловы мінулага стагоддзя і непасрэдна творчасці сучасных віцебскіх мастакоў. Тэарэтычныя вывады з гэтага зрабіў у манаграфіі “Празднества революции” (1989 год) , асабісты вопыт дазволіў стварыць вучэбны дапаможнік “Лінарыт. Мастацтва і тэхніка” ў 2000-м годзе.  

  
Вячаслаў Вячаслававіч у асабістай творчасці мастака спачатку засвоіў тэхніку стварэння лінарытаў. Як паведамляюць энцыклапедычныя выданні, гэта пукатыя гравюры на лінолеуме або падобных да яго палімерна-пластычных матэрыялах. Ужо на іх пад уплывам лепшых традыцый віцебскай школы 20-х гадоў былі прадэманстраваны ўласныя лепшыя якасці графіка, уменне “канструяваць” прастору, будаваць кампазіцыю. “Я добра стаўлюся да розных напрамкаў, — не аднойчы падкрэсліваў мастак. — Але рэалізм заўжды лічыў стрыжнем, ад якога ва ўсе часы будуць адгаліноўвацца новыя накірункі”. З такім падыходам ён здолеў надаць пераважна плакатнай тэхніцы лінарыту паэтычныя матывы, штрыхом ствараць глыбіню прасторы, нават стан паветра і фактуру аб’ектаў.

  
Шчымлівыя адносіны да штрыха пазней мастак перанёс у заняткі тэхнікай пастэлі. Гэта маляванне кароткімі спецыяльнымі каляровымі алоўкамі, у якім творчасць Вячаслава Шамшура набыла новае гучанне, дэкаратыўнасць і дынаміку, а яго творы — эмацыянальную выразнасць і экспрэсіўнасць. Паступова склалася сістэма ўлюбёных тэм і матываў, арыгінальных пейзажных кампазіцый. Натхняе мастака рэальны свет, пейзажная натура найперш родных мясцін Міёршчыны ці блізкай ёй Браслаўшчыны, з замалёўкамі якіх потым працуе ў майстэрні. Прыцягваюць яго ўвагу адметнасці водных “люстэркаў”, дарог, што вядуць некуды ў таямнічую далеч, вясковых хатак і лазняў, наогул сельскага побыту. “Дарагія мясціны майго дзяцінства не даюць мне спакою, — шчыра прызнаваўся мастак. — Іх цудоўныя сонечныя вобразы заўсёды стаяць у маіх вачах і вельмі часта ўзнікаюць у снах”. Сімвалічна, што першая персанальная выстава Вячаслава Вячаслававіча ў 1991 годзе адбылася менавіта ў роднах мясцінах, у нашых Міёрах, прысвячалася маці творцы!

  
Запомнілася, што для горада раённага ўзроўню гэта была ПАДЗЕЯ, пра якую мне даводзілася пісаць для раённай газеты. Ля кожнай карціны прыпыняўся не толькі таму, што на ёй, як правіла, было нешта знаёмае, запамінальнае, вартае ўвагі. Для ацэнкі даўніх уражанняў, лічу, вельмі падыходзіць ацэначнае паняцце таго ж Міхася Цыбульскага ў адносінах малюнкаў Вячаслава Вячаслававіча як шчырасць, якая “не асацыіруецца са спрошчанасцю ці прымітыўнасцю… гэта ў першую чаргу адкрытасць. Адкрытасць яго асобы, пачуццяў і думак. Гэта сардэчнасць і душэўнасць, даступнасць і зразумеласць у ствараемых ім вобразах”. 


Невыпадкова працы Вячаслава Шамшура яшчэ ў самым пачатку 90-х адзначаны спецыяльным прызам Полацка-Віцебскай епархіі як лепшыя ў рэчышчы духоўна-маральнага адраджэння.

 
Увогуле Вячаслаў Шамшур выстаўляў свае карціны на мностве выстаў. З 1993-га ён — сябра Беларускага саюза мастакоў. Удзельнік мноства пленэраў у Польшчы і нашых рэспубліканскіх, што прысвячаліся У. Караткевічу, Р. Барадуліну, Н. Ордзе, Ч. Драздовічу, В. Быкаву, І. Хруцкаму, Я. Баршчэўскаму, Э. Плятэр. Яны прынеслі прызнанне калег-мастакоў, павагу сярод аматараў мастацтва, аўтарытэт і ўзнагароды ўлад, званне выдатніка народнай асветы за выхаванне таленавітых студэнтаў. І шырокую вядомасць на радзіме, дзе, як мастак сцвярджае, самы шчыры, самы чуллівы і добразычлівы глядач. Таму запэўнівае: “І калі для гэтых людзей сваёй выставай у чарговы раз я магу зрабіць свята — я буду проста шчаслівы”. Упэўнены, гэта ўзаемна. Мы таксама заўсёды рады сустрэчы з талентам.


Леанід МАТЭЛЕНАК.
Аўтар шчыра ўдзячны нашаму
земляку — віцябляніну Мар’яну
Даргелю за матэрыялы, якія дазволілі падрыхтаваць публікацыю.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 985
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 868
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 522
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 265
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 634
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 975
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 989
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта