Авторизация
 

Спявалі і танцавалі ў Міёрскім РДК — усё для дарагіх матуль і бабуль

 Пышны букет з яркіх і запамінальных, рытмічных і лірычных нумароў падарылі ў Дзень маці артысты Міёрскага РДК. Дзве гадзіны ў раённым доме культуры гучалі цёплыя пажаданні і музычныя віншаванні. Святочны канцэрт сабраў шмат гледачоў. Большасць месцаў у зале займалі галоўныя гераіні — матулі і бабулі.

 У ліку гледачоў — жанчыны, узнагароджаныя ордэнам Маці і прэміяй імя З.Тусналобавай-Марчанка, прыёмныя маці і выхавацелі дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Перад канцэртам на святочнае чаяпіцце іх запрасілі раённыя арганізацыі ГА “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын”. За спонсарскую падтрымку ўдзячны хлебазаводу і мясакамбінату. Падарункі для матуль падрыхтавалі раённая арганізацыя ГА “Белая Русь” і выхаванцы дзісенскага філіяла Міёрскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі.


 — Мама патрэбна кожнаму: і дзіцяці, і даросламу. Дзень маці — самае цудоўнае свята. Яно яшчэ раз падкрэслівае высокае прызначэнне жанчыны — дарыць жыццё і выхоўваць дзяцей, — вітала гледачоў старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Ларыса Малецкая.


 Віншаваў матуль і бабуль начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Тронькін. Узнагародзіў пераможцаў конкурсу “Ты самая, самая!”, які праходзіў у раёне напярэдадні Дня маці. Удзельнікам прапаноўвалі выказаць пачуцці да сваіх матуль праз фотаздымак, відэавіншаванне, верш ці празаічны твор. Лепшыя работы даслалі Юлія Шчапінава, моладзь з санаторыя “Расінка”, Аляксандр Танкавід. Граматай за ўдзел адзначылі Анастасію Батура (санаторый “Расінка”).


 СЫПАЛІСЯ музычныя віншаванні. Першымі выйшлі на сцэну выхаванцы дзіцячага сада №1. Вершаванае прывітанне падарылі ўсім гледачам, а рамонкі з паветраных шароў — сваім  матулям. У сузор’і артыстаў — Аляксей Конах, Яўгенія Шук, Наталля Рудзь, Ганна Блажэвіч, Аляксандра Пашкоўская, Сняжана Аксёнава, Святлана Бакевіч, Віка Савейка, Паліна Іванова, дзіцячы вакальны калектыў “Бэмс”. Яркіх фарбаў у святочны настрой дадавалі танцавальныя калектывы “Азарт” і “Дзьмухаўцы”, тэатр авангарднай моды “Говорящие модели”. Фінальнай песняй свята стаў “Гімн сям’і” ў выкананні дуэта Аліны Радзішэвіч і Уладзіслава Сіманіса. “Друг друга храните во все времена”, — спявалі артысты. Гледачы пагаджаліся дружнымі апладысментамі. 

 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Больш фота ў групах "Миоры. Новости / Міёрскія навіны"

у сацыяльных сетках ВК, ОК, Твітэр, Фэйсбук.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 июля 2021
Василий, Владимир, Петр

Именины 27 июля 2021
Иван, Ираклий, Константин, Николай, Петр, Степан, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта