Авторизация
 

У клубе “Надзея” пры Павяцкім СДК зберагаюць народныя традыцыі

 Смажаць яечню на кастры на Сёмуху, водзяць Казу па вёсцы на Каляды, песнямі і пажаданнямі перагароджваюць дарогу вясельным картэжам. У клубе “Надзея” пры Павяцкім сельскім Доме культуры зберагаюць народныя традыцыі, весела і пазнавальна праводзяць вольны час. 

“А годы летят, наши годы, как птицы…”, — спяваюць удзельніцы гімн аб’яднання пад баян. З гэтым інструментам культработнік Зінаіда Чаславаўна Белавус не расстаецца на заслужаным адпачынку. На кожнай сустрэчы “Надзеі” грае жывая музыка, гучаць народныя песні.
КЛУБ аб’ядноўвае сталых жыхароў Павяцця, якія цікавяцца фальклорам, жадаюць разбаўляць штодзённыя хатнія і гаспадарчыя клопаты, дарыць настрой аднавяскоўцам. Расказваюць, што калі на Каляды ці Сёмуху раптам абміналі чыйсьці дом, на іх маглі пакрыўдзіцца.


— На свята Троіцы, якое ў народзе называюць Сёмухай, трэба вадзіць па сяле Куста. На гэтую ролю выбіраюць самую маладую дзяўчыну, упрыгожваюць яе кветкамі і зялёнымі галінамі. Куст ходзіць ад дома да дома з віншаваннямі і пажаданнямі, — узгадвае народны абрад кіраўнік клуба Аліна Мікалаеўна Капуста. — Звестак пра тое, ці праводзіліся даўней тыя ці іншыя абрады ў Павяцці, мы не маем. Бяром за аснову агульнапрынятыя дзеянні.


Менавіта па ініцыятыве Аліны Мікалаеўны і яе калегі Лідзіі Андрэеўны Бабарнёвай з’явілася “Надзея”. Педагогі збіраліся на заслужаны адпачынак і думалі, чым заняць лішак вольнага часу. Не толькі свой, але і іншых аднасяльчан. Вырашылі стварыць аб’яднанне, каб адраджаць народныя звычаі і абрады, збірацца разам на каляндарныя святы і віншаваць з асабістымі. Склалі спіс вяскоўцаў пенсіённага ўзросту і кожнаму адправілі запрашэнне. На першае пасяджэнне прыйшлі чатырнаццаць чалавек.


 ДЗЕНЬ нараджэння клуба “Надзея” — 14 студзеня. Аб’яднанню ідзе трынаццаты год. Цяпер у ім за дзесяць удзельніц. У мінулым гэта людзі розных прафесій. Так, Лідзія Паўлаўна Сівая вяла ўрокі беларускай мовы і літаратуры, Францішка Адольфаўна Аніська працавала выхавацелем у школьным інтэрнаце, Часлава Ігнатаўна Паршута запраўляла палівам машыны ў мясцовай гаспадарцы, Эма Паўлаўна Дзярко і Тамара Піліпаўна Немянёнак даглядалі жывёлу на свінакомплексе. Клуб згуртаваў аднасяльчанак. Былі валачобнікамі на Вялікдзень, вадзілі Казу па дамах на Каляды, кідалі вянкі на бярозу на Троіцу. Ездзілі на экскурсіі па Міёршчыне і ў суседнія раёны. Былі ў Мосары, на крыніцы Святога Яна. Штогод выступаюць за Павяцкі СДК на раённым конкурсе-аглядзе мастацкай самадзейнасці. Удзельнічалі ў абласных мерапрыемствах. Дыплом за трэцяе месца ў 2012 годзе прывезлі з экафестывалю “Квітней, мая зямля” з Докшыц. Летась паказвалі абрад прыгатавання вясельнага караваю на “Вялікай вясельніцы” ва Ушачах.


ПРАЗ Павяцце не прапусцяць вяселле без “рагаткі”. Сустракаюць маладых, іх бацькоў і гасцей з кветкамі, іконай і крыжам, хлебам-соллю і падарункамі. Рызыграваюць невялікае тэатралізаванае дзейства. Аднойчы ў пагранічнікаў пераапраналіся, нават зброя пры сабе была, толькі драўляная.


— Бывае, нас загадзя папярэджваюць, што праз вёску вяселле паедзе і просяць “рагатку” паставіць. Гэта прыемна, — заўважаюць удзельнікі клуба.


Спяваць разам старыя добрыя песні, спасцігаць народную мудрасць праз абрады, атрымліваць святочныя віншаванні, папаўняць запас падзей і ўражанняў. Усё гэта ў “Надзеі”. Але, па словах актывістак аб’яднання, галоўнае, чым вабіць клуб — гэта магчымасць цікавых і нязмушаных зносін, якія аздараўляюць і не пускаюць старасць у душу і ў думкі. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 872
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 788
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 455
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 328
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 105
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 684
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 660
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта