Авторизация
 

Свята прайшлося па вёсках Мётлы, Орцы, Паташня

 Жнівень выдаўся шчодрым на сустрэчы і цёплыя абдымкі, песні і добрыя словы. У выхадныя ў многіх куточках раёна сяльчане і госці з горада збіраліся на святы вёсак. 

Свята вёскі Мётлы работнікі Цвецінскага сельскага Дома культуры рыхтавалі на 11 жніўня. Прызнаюцца: не чакалі такой вялікай колькасці гледачоў.

Прыйшлі пастаянныя жыхары і дачнікі, прыехалі выхадцы з вёскі, якіх лёс развёў па розных мясцінах. Сярод іх — Раіса Шарковіч. Узрушаная шчырым і пазітыўным мерапрыемствам, яна даслала ў рэдакцыю ліст удзячнасці.

“Адна за адной зварочвалі машыны з аўтамабільнай трасы Полацк-Міёры ў напрамку да Мётлаў. Можа што здарылася? Так! Тут адбылося свята нашага калісьці вялікага і гаманлівага мястэчка.


 На сустрэчу з малой радзімай ехалі адусюль: з Мінска, Віцебска, Полацка, Наваполацка, Дзісны, Міёр, нават з замежжа. Сабралася каля сарака чалавек.


Гэта было цудоўнае свята! Сустрэліся пастаянныя жыхары, якіх засталося няшмат, і тыя, хто даўно пакінуў родныя мясціны. У душы радасць, на вачах слёзы. Мы пазнавалі адзін аднаго, кідаліся ў абдымкі. Прыехалі медыкі і настаўнікі, хімікі і інжынеры, спевакі і хлебаробы. Якую галіну ні закрані — мятлянцы там ёсць. Шмат вядомых людзей выйшла з нашай вёскі.
Хвілінай маўчання ўшанавалі родных і аднавяскоўцаў, якіх няма сярод нас.


Затым над Мётламі паплылі песні і ўспаміны. Гучалі смех і апладысменты. Раз’язджаліся са змярканнем. З добрым настроем, надыхаўшыся свежым паветрам, пахам палеткаў і роднага дома, атрымаўшы новыя сілы.


Ад імя ўсіх вяскоўцаў шчыра дзякую арганізатарам свята — дырэктару Цвецінскага СДК Зінаідзе Кадушка, акампаніятару Ігару Мятлу, вядучым Ксеніі Красько і Анастасіі Бузіцкай, салістцы Ядвізе Ганебнай, а таксама намесніку дырэктара СУП “Цітова” па ідэалагічнай рабоце Таццяне Капцюг і старшыні прафкама Валянціне Каласёнак.


Вялікую арганізацыйную работу правялі былы работнік Мятлянскага клуба Ія Яленская і гаспадыня святочнага падворка Ніна Мятла. Менавіта яны шукалі колішніх мятлянцаў і запрашалі на свята. Дзякуй ім ад усяго сэрца!

Фота прадастаўлена Цвецінскім СДК.
З павагай, Раіса ШАРКОВІЧ (Мятла)”. 

 У Орцы з музычнымі прывітаннямі

Цеплыня і сонечныя промні дадавалі пазітыўнага настрою жыхарам вёскі Орцы. Тут свята прайшло 19 жніўня.

Канцэртную праграму падрыхтавалі для сяльчан работнікі і самадзейныя артысты Павяцкага сельскага Дома культуры. Песенныя і танцавальныя нумары ад дзяцей і дарослых гледачы прымалі гучнымі апладысментамі.

Праходзіла свята на аграсядзібе “Орцаўская прыстань” у Іосіфа Шабуцкага. Гасціннага гаспадара вядучыя Алена Няміра і Аліна Капуста прывіталі хлебам-соллю.


 Прыгадалі гісторыю вёскі. У архіўных крыніцах мястэчка ўпамінаецца з 1513 года. У 1588-м атрымала назву Орэч. Фальварак быў цэнтрам воласці Браслаўскага павета і знаходзіўся ва ўласнасці Сапегі.


Пра нядаўняе мінулае сваёй малой радзімы гаварыў Эдуард Уладзіміравіч Масла. Ён жыве ў Міёрах і часта бывае ў бацькоўскай хаце ў Орцах. Заўважыў, што раней гэта была вялікая і шумная вёска. Мясцовыя жыхары асвойвалі народныя рамёствы, набывалі розныя прафесіі. Цяпер насельніцтва паменела, але ў родныя мясціны па-ранейшаму просіцца душа.


Сярод ураджэнцаў Орцаў ёсць тыя, хто прайшоў дарогамі вайны. Гэта Станіслаў Баніфацавіч Баравік, Вікенцій Іларыёнавіч Сіўко, Браніслаў Іосіфавіч Малецкі, Ігнацій Вікенцьевіч Сапун, Аляксей Сцяпанавіч Семяненка.


 Абпаліла вайна дзяцінства цяперашніх орцаўскіх доўгажыхароў. На жыццёвым шляху ім давялося сустрэцца з многімі цяжкасцямі. Звыклыя да недахопу зручнасцей і загартаваныя працай, яны перасягнулі дзевяностагадовы рубеж. 92 гады Уладзіміру Юзэфавічу Маслу, столькі ж Францішцы Вікенцьеўне Сапун. У жніўні адзначыла 95-годдзе Генавефа Вікенцьеўна Сапун.


Віталі ўсіх імяніннікаў апошняга летняга месяца. Гэта Антаніна Іванаўна Арцімовіч, Ганна Паўлаўна Кажан, Сяргей Рышардавіч Кавалеўскі, Ала Генадзьеўна Бальшухіна, Марыя Іларыёнаўна Мароз.


 Словы ўдзячнасці за клопат і пяшчоту прагучалі ў адрас шматдзетных сем’яў. Шасцярых дзяцей выхавала Валянціна Іванаўна Пашкевіч. Столькі ж сыноў і дачок у Андрыяна Паўлавіча і Алены Зянонаўны Сташулёнкаў. Сёлета гэтая сямейная пара адзначыла жамчужнае вяселле— 30 год сумеснага жыцця.


 У творчым запасе павяцкіх артыстаў меўся падарунак і для самай малодшай жыхаркі Орцаў—дзевяцігадовай Дашы Пруднікавай. Песень і танцаў хапіла ўсім.


Як заўважыў старшыня Павяцкага сельсавета Віктар Бандарэнка, які прысутнічаў на вясковым свяце ўпершыню, маштаб і пад- рыхтоўка мерапрыемства прыемна здзівілі. Паабяцаў у далейшым падтрымліваць сельскія ўрачыстасці.


— Мы вельмі ўдзячны старшыні сельсавета і дырэктару Павяцкай школы Алене Паўлоўскай за падтрымку і транспарт для артыстаў, — гаво- рыць кіраўнік СДК Алена Няміра. — Гасцінна прымалі нас гледачы, не шкадавалі апладысментаў. Стараліся юныя артысты Ніка Лякішава, Насця Гусева, Віка Урбановіч. Спадабаліся нумары ад клуба “Надзея” і калектыву “Павятчанка”. Вялікі дзякуй гаспадару “Орцаўскай прыстані” Іосіфу Шабуцкаму за святочную пляцоўку, а мясцовым жыхарам за пачастункі. Спадзяёмся, нам удалося парадаваць вяскоўцаў. 

Фота прадастаўлена Павяцкім СДК.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

 Мілае сэрцу мястэчка

Дажджлівае надвор’е 25 жніўня не перайначыла планы жыхароў вёскі Паташня на прыемны адпачынак.

На свята вёскі жыхары збірюцца, каб разам прыгадаць мінулае і парадавацца за цяперашняе. Гэтага дня чакаюць, да яго рыхтуюцца. Прыязджаюць з гарадоў дзеці, сустракаюцца былыя аднакласнікі, сябры, суседзі. 

Жнівеньскім вечарам паташнянцы сабраліся на летняй пляцоўцы на маляўнічым беразе Мерыцы. Да пачатку свята няспешна гутарылі, вярталіся ва ўспамінах у свае дзяцінства і юнацтва.


Завітаў у Паташню старшыня Павяцкага сельсавета Віктар Бандарэнка. Вітаючы вяскоўцаў, адзначыў іх працалюбства і старанне ў навядзенні парадку на сваіх сядзібах.


 Цёпла віталі гледачы артыстаў з Дзісны на чале з дырэктарам гарадскога Цэнтра культуры Аляксеем Астукевічам. Бадзёра спяваў мужчынскі гурт “Дзісенчукі”, з асалодай слухалі непараўнальную Ядвігу Ганебную, спадабаліся нумары дзіцячага танцавальнага калектыву пад кіраўніцтвам Наталлі Астукевіч.


З мясцовых артыстаў пастаянныя ўдзельнікі канцэртаў, святаў, аглядаў-конкурсаў сям’я Сяргея і Вольгі Шукоў. Народная мудрасць сцвярджае: “Калі хочаш пражыць у якім-небудзь месцы адзін год — пасей проса, будзеш выбіраць месца на дзясяткі год — пасадзі дрэва, хочаш застацца назаўсёды — пабудуй дом і выхавай дзіця”. У Сяргея і Вольгі тры цудоўныя таленавітыя дачкі Дар’я, Яўгенія і Сафія.

Радасць бацькоў і надзейныя сябры Паташнянскага сельскага клуба. На свята вёскі Дар’я Шук арганізавала выступленне дзіцячага гурта “БЭМС”, дзе спявае і малодшая сястра Соня. Жэня запрасіла сваіх сяброў па музычным вучылішчы, якія падрыхтавалі цікавую праграму для моладзі.


Дапамагла ў арганізацыі мерапрыемства дырэктар ААТ “Мерыца” Алена Лаўрыновіч.
Свята вёскі падарыла добры настрой і шмат прыемных уражанняў.

На здымку: для паташнянцаў спяваюць  «Дзісенчукі».
Валерый БЛАЖЭВІЧ,
загадчык Паташнянскага СК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 88 763
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 61 534
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 29 270
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 28 101
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 27 742
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 24 406
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 16 719
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2018
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2018
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта