Авторизация
 

У Чэраскім сельскім Доме культуры

 У Чэраскі сельскі Дом культуры з нядаўняга часу ходзяць не толькі на рэпетыцыі і канцэрты. З энтузіязмам вясковыя дзяўчаты і жанчыны займаюцца ёгай.

Сабака, жаба, дрэва, стралец… Гэтыя словы для аматараў ёгі ма- юць іншае значэнне. Так называюцца статычныя практыкаванні. Дакладней сказаць, асаны. Выконваць іх спачатку складана, а пасля прыемна. Цела становіцца больш падцягнутым і гібкім, галава ачышчаецца ад негатыўных думак.

БУДНІ дзень. Амаль дзесяць гадзін раніцы. У фае Чэраскага СДК дзве дзяўчынкі-школьніцы і дзве дарослыя жанчыны. Прыйшлі на гурток ёгі.


— Усяго гурткоўцаў шаснаццаць. У першай палове дня многія на працы. З імі заняткі ў сем вечара, — расказвае дырэктар СДК Сняжана Аксёнава. — Сустракаемся тройчы на тыдзень. Па аўторках і чацвяргах дзелімся на дзве групы, у нядзелю вечарам займаемся ўсе разам. Уваход свабодны, заняткі бясплатныя.


На сцэне рассцілаем дыванкі і прыступаем да заняткаў. Вялікі плюс ёгі — спакой і ніякіх рэзкіх рухаў. Плаўна становімся ў кожную асану. Заміраючы на 30-40 секунд у прынятай позе, адчуваеш, як расцягваюцца мышцы. Для адной асаны — па чатыры падыходы. Дыханне спакойнае. Практыкаванні прадуманы так, што “прачынаюцца” ўсе групы мышц. Здзіўляе, што затрымацца ў статычнай позе — таксама значная і ў дадатак прыемная фізічная нагрузка.


— Сваё цела трэба даглядаць, трымаць яго ў тонусе, — заўважае падчас заняткаў Сняжана Мікалаеўна. — Не перажывайце, калі не ўсё адразу атрымліваецца. З часам вынікі будуць паляпшацца.


ГУРТОК ёгі дзейнічае ў СДК з пачатку ліпеня. Пастаянныя наведвальніцы ўжо заўважылі станоўчыя змяненні.


— Пасля заняткаў адчуваю лёгкасць у целе і на душы, — расказвае 54-гадовая Ірына. — Раней спрабавала займацца ёгай дома з дапамогай інтэрнэту. Але штораз перашкаджалі тэрміновыя справы. Ды і нецікава адной. Таму выбрала гурток. За месяц пазбавілася ад трох кілаграм і спіна перастала балець.


— Мне 66 год, на ёгу прыйшла за здароўем, — заўважае Ала. — Перасталі непакоіць суставы, і ўвогуле самаадчуванне палепшылася.
Летняй парой у вёсцы не так проста знайсці час для сябе. Аднак сяльчанкі пераконваюць, што гэта магчыма. Галоўнае — жаданне. Да таго ж заняткі ёгай — дадатковая крыніца энергіі.


 ДЫРЭКТАР Чэраскага СДК Сняжана Аксёнава рада, што новы гурток для вяскоўцаў стаў цікавым і карысным. Прызнаецца, не чакала такой колькасці наведвальнікаў.


— Касцяк гурткоўцаў склалі ўдзельніцы клуба “Суседачкі”, што дзейнічае пры ўстанове. Затым спрацавала “сарафаннае радыё”. Далучыліся іншыя сяльчанкі, некалькі чалавек з Міёр прыязджаюць, — расказвае яна. — Як і любое іншае хобі, ёга мае прыхільнікаў і наадварот. Асабіста мне вельмі падабаецца. Займаюся дзе- сяць месяцаў. Штораніцы па 45 хвілін на пусты страўнік. Пазбавілася ад дзесяці кілаграм, навучылася прасцей глядзець на праблемы. З упэўненасцю магу сцвярджаць, што ёга падцягвае цела і разгружае галаву.


ЦАЛКАМ згодна са словамі субяседніцы. Нават пасля першых заняткаў з’явілася лёгкасць у целе і да канца дня захоўваўся пазітыўны настрой. Цяпер дакладна ведаю, з чаго пачынаць свой дзень. 

Фотаматэрыял аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 168
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 504
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 79 850
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 332
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 434
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 579
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 апреля 2020
Владимир, Захар, Мартин, Петр, Степан, Яков

Именины 5 апреля 2020
Алексей, Василий, Георгий, Илья, Макар, Сергей, Анастасия, Варвара, Лидия, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта