Авторизация
 

Сяргей Мікель са Слабады — пастаноўшчык балета "Тытанік". Хутка на сцэне ў Мінску

 Ліпень стаў па-сапраўднаму гарачым для нашага земляка Сяргея МІКЕЛЯ. Пра хлопца апублікавалі матэрыялы практычна ўсе сталічныя газеты, стаў ён і героем сюжэтаў на вядучых тэлеканалах краіны. Што паслужыла інфанагодай? Сяргей Мікель выступіў пастаноўшчыкам балета “Тытанік”: напісаў лібрэта, распрацаваў канцэпцыю і на мове танца расказаў пра лёсы пасажыраў тонучага карабля. 

Балет тройчы дэманстраваўся на сцэне Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра, прэм’ера адбылася 12 ліпеня. І далей будзем сузіраць шыкоўнае дзейства на тэатральных падмостках. Бліжэйшы паказ — 19 верасня.

 Сяргей Мікель родам з Міёршчыны, а дакладней — са Слабады. Адметна, што шырокае грамадскае прызнанне прыйшло да хлопца ў Год малой радзімы. Вучыўся Сяргей у Слабадской школе, дзесяць год таму быў яе выпускніком. Штудзіраваў харэаграфічныя азы ў Верхнядзвінскай школе мастацтваў, выступаў у тамашнім музычным калектыве. Любоў да тэатралізацыі ў Сяргея праяўлялася бадай што з самага дзяцінства. У восьмым класе арганізоўваў навагоднія вечарыны, дзе з аднакласнікамі рыхтаваў эстрадныя танцы. Выступаў і на міёрскай сцэне. У старэйшых класах разам са школьнымі таварышамі сталі дыпламантамі раённага харэаграфічнага конкурсу.


Няштатны карэспандэнт “Міёрскіх навін” звярнулася да земляка за размовай і атрымала грунтоўныя адказы пра творчасць, жыццё і прафесію.

Ужо год працую ў музычным тэатры. І гэта толькі афіцыйна. Насамрэч падтрымліваю з ім стасункі з пары вучобы. На пятым курсе ствараў дыпломны праект па п’есе Антона Чэхава “Вішнёвы сад”, таксама балет. Прапанаваў яго паставіць у музычным тэатры. Кіраўніцтва, артысты з імпэтам пагадзіліся. Так што большасць трупы — задзейнічаных танцораў “Вішнёвага саду” — менавіта з музычнага тэатра. Леташняй вясной адбылася прэм’ера. Далей—болей… Улетку зноў сустрэліся з дырэктарам тэатра, і ён прапанаваў зрабіць балет па сусветна вядомым “Тытаніку”. “Як Вы да гэтага паставіцеся?” — спытаў мяне. Я ўспрыняў ідэю станоўча, а калі з мастаком і дырыжорам падышлі да справы, то літаральна захапіліся. Тэма абсалютна танцавальная і шырокая для творчасці. Мы ў поўным сэнсе ўлюбіліся ў гэты балет,—пераво- дзіць дыханне Сяргей Мікель.


 Колькі часу заняла пастаноўка? Як доўга рыхтавалі?
— Тэатральная справа — яна, разумееце, не мае строга ўсталяваных часавых межаў. Калі адказваць чыста практычна, то пастаноўкай займаліся прыблізна тры месяцы. Аднак праца вялася пастаянна. Можна сказаць, кругласутачна. Калі рэпетыцыі можна падпарадкаваць пэўнаму графіку, то думкі і развагі не спыніць ні днём, ні ўначы. Усяму папярэднічала грунтоўнае вывучэнне матэрыялу: даследавалі архівы, не абышлося без сусветнага сеціва. Збіраліся трупай разам, шмат гаварылі пра задумку. У пастаноўцы хацелі максімальна захаваць дакладнасць, так бы мовіць, дакументальнасць. Кожны артыст з самага пачатку меў поўнае ўяўленне пра свайго героя.


“Тытанік”—параход брытанскі… А танцы ў балеце чые?
— У першым акце гэта сумесь шатландскіх, ірландскіх і гістарычных, калі хочаце, сялянскіх матываў. А ў цэлым у балеце прысутнічаюць і народны танец, і вальс, і модныя танцы пачатку ХХ стагоддзя — напрыклад, танга, энімал дэнс... “Тытанік” — сучасны балет, гэта дакладна.


Радзіма і вучоба — усяму выток
Сяргей Мікель — выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, выхаванец вядомага балетмайстра Валянціна Елізар’ева. У свае маладыя гады зямляк паспеў закончыць магістратуру. У шчыльным графіку ў музычным тэатры знаходзіць час і ахвоту выкладаць у харэаграфічным каледжы.
— Паралельна з “Тытанікам” прымаў экзамены, праводзіў заняткі, рыхтаваў справаздачныя канцэрты ў харэаграфічным каледжы. Да таго ж, у музычным тэатры працавалі над дзіцячым мюзіклам “Лятучы карабель” і камедыяй “Вяселле ў стылі рэтра”. Артыст павінен усюды паспяваць і развівацца шматбакова. Удзельнічаю ў многіх праектах роднай альма-матар — Акадэміі музыкі. Зацікавіўся “Вішнёвым садам” і “Тытанікам” тэатр кінаакцёра, цяпер запрашае з выступленнямі і далучае да новых праектаў. З ахвотай пагаджаюся.


 Як можна ўсё паспець? Дзень, напэўна, распісаны?
— І не толькі дзень, а нават месяц. Варта ўсё належна распланаваць, тады і накладкі з часам малаверагодныя. Для гэтага вяду штодзённік, — рэзюмуе балетмайстар.


Ці даводзіцца бываць на малой радзіме?
— Бацькі мае жывуць у Слабадзе. Вельмі люблю іх, усю радню і родную старонку. Часта прыязджаць не магу з-за графіка, але ў вольны час заўсёды спяшаюся. У мяне ёсць брат Аляксандр, ён таксама жыве на малой радзіме.


Радня таксама артыстычная?
— Прафесіі ў іх іншыя. Але схільных да творчасці ў сям’і нямала. Так, напрыклад, бабуля Антаніна Лявонцьеўна Тарарака спявае ў фальклорным гурце “Іставіца”. Прадзядуля іграў на скрыпцы, а прабабуля — на балалайцы. Асвоіць музычны інструмент было адной з абавязковых умоў у Віцебскім каледжы мастацтваў, дзе я вучыўся пасля школы. Тады я выбраў баян. У акадэміі асвоіў фартэпіяна. Аднак самае маё — гэта харэаграфія.


Сяргей Мікель паспеў з гастролямі абкалясіць нямала краін. Пабываў у Германіі, Польшчы, Прыбалтыцы, Расіі, Украіне, Чачні, Казахстане, Бельгіі, Галандыі.


—Якое маё крэда? Хай сабе гучыць банальна, але — не спыняцца на дасягнутым. Бо жыццё — гэта абсалютны рух і абсалютнае імкненне, — упэўнена рэзюмуе дзейны і паспяховы балетмайстар.

Заўтра Сяргея Мікеля зноў чакаюць рэпетыцыі, сцэна, авацыі, усхваляваныя пачуцці гледачоў, дапытлівыя позіркі журналістаў… Толькі адно нязменна: асалода, якую прафесіянал атрымлівае ад сваёй працы, старанняў, высілкаў. Зямляк знайшоў сябе. Дай Бог і іншым не памыліцца ў выбары шляху. А шлях гэты заўсёды шчаслівы, калі грунтуецца на любові і павазе да бацькоўскага парога.

Фота з інтэрнэт-рэсурсаў.
Падрыхтавала Алена БАСІКІРСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 769
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 57 583
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 655
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 702
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 24 512
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 336
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 701
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 августа 2018
Василий, Иван, Кирилл, Платон, Роман, Степан, Тарас, Федор

Именины 14 августа 2018
Александр, Дмитрий, Леонтий, Тимофей, Федор, Софья

Госці краін
free counters
Партнеры сайта