Авторизация
 

Народны традыцыйны касцюм “Сцяжкі майстэрства” прадставілі дзісенцы на "Славянскім базары"

 Нацыянальнае свята-конкурс народнага традыцыйнага касцюма “Сцяжкі майстэрства” — самабытнае мерапрыемства “Славянскага базару”. Дыпломам трэцяй ступені ў намінацыі “Рэканструкцыя лакальных адметнасцяў верхняга адзення сялянскага, мяшчанскага і шляхецкага строяў” адзначылі работу майстроў Дзісенскага гарадскога Дома рамёстваў.

ДОЎГАЕ прыталенае ваўнянае цёмна-барвовае паліто на двух вялікіх гузіках. Каўнер, рукавы і падол аздоблены натуральнай чорнай аўчынай. Галаўны ўбор — барвовая намітка. Такі зімовы строй у канцы ХІХ стагоддзя ў Дзісне насілі гарадскія мяшчане.


Даўні ўбор майстры Дзісенскага Дома рамёстваў аднаўлялі па замалёўцы беларускага этнографа Міхаіла Раманюка. Вучоны займаўся даследаваннем беларускіх народных касцюмаў.


— Задума рэканструяваць зімовы строй з’явілася даўно. Гэты ўбор падаўся нам цікавым, своеасаблівым, — расказвае дырэктар Дома рамёстваў Алена Балаш. — Шылі касцюм самі. Большую частку работы выканала Людміла Ганебная. У яе спецыяльнасць швачкі. Увесь працэс заняў тры тыдні. Дапоўнілі вобраз рукавіцамі і плеценым кошыкам.


КОНКУРС “Сцяжкі майстэрства” сабраў каля двух дзясяткаў удзельнікаў. Некаторыя Дамы рамёстваў прадставілі калекцыі з пяці-шасці касцюмаў. Спаборніцтва праходзіла ў тры этапы: дэфіле і апісанне строю, творчая абарона, выніковае дэфіле ўсіх мадэляў. Дзісенскі ўбор прымерыла загадчык аддзела арганізацыйна-метадычнай работы Міёрскага РДК Алеся Барысоўская. У творчай кампазіцыі ўдзельнічалі народны фальклорны гурт “Язынка”, Ігар Мятла і Ігар Сардыка.


 — Вельмі ўдзячны нашым памочнікам. Лічу, што атрыманы дыплом на 50% — заслуга “Язынкі”. Распрацоўка сцэнарыя абароны — цалкам іх работа, — гаворыць Алена Фадзееўна. — Увогуле мы не ставілі за мэту заняць тое ці іншае месца. Проста хацелі прадставіць работу, якая самім цікавая. Таму ўзнагарода ўдвая прыемная.


ДАРЭЧЫ, гэта не першы поспех дзісенцаў на “Сцяжках майстэрства”. Два гады таму вярнуліся з конкурсу з двума ўзнагародамі: дыпломам другой ступені за жаночы летні строй і дыпломам трэцяй ступені за адраджэнне ткацтва.


Плануюць працягваць работу па рэканструкцыі даўніх мясцовых касцюмаў. Мараць стварыць уборы для кожнага супрацоўніка ўстановы і апранаць іх на святочных мерапрыемствах у раёне і за яго межамі. Ёсць ідэі і эскізы. Справа ў матэрыяльнай падтрымцы.


— Галоўная задача Дома рамёстваў — ахоўваць мясцовую спадчыну. І мы гатовы далей яе выконваць, — падкрэслівае Алена Балаш. 

Фота прадастаўлена Міёрскім РДК.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 992
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 758
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 46 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 633
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 352
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 849
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 828
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 марта 2019
Михаил, Ростислав

Именины 26 марта 2019
Александр, Григорий, Михаил, Николай, Терентий, Кристина

Госці краін
free counters
Партнеры сайта