Авторизация
 

Алена БАТАРЧУК з Міёр папоўніла скарбонку творчых поспехаў новай узнагародай

 Майстар па кераміцы з Міёр Алена БАТАРЧУК папоўніла скарбонку творчых поспехаў новай узнагародай. Міжнародны фестываль песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўна” ў дваццаць пяты раз прайшоў 23-24 чэрвеня. У ліку мерапрыемстваў — абласное свята-конкурс традыцыйнай свістулькі “Салавейка-2018”. Удзельнічалі трыццаць майстроў. Сярод іх міярчанка Алена Батарчук. У намінацыі “Лепшае гучанне” яе работу прызналі найлепшай. 

НА КОНКУРС удзельнікі прывезлі хатнія калекцыі керамічных свістулек і ідэі, у якой форме зрабіць іх на месцы. На рэалізацыю задум адводзілася дзве гадзіны. Працавалі пад парасонамі, каб не перашкаджаў дождж.


— Спякотнае надвор’е таксама не лепшае для работы, таму што гліна хутка высыхае, — расказвае Алена Эдвардаўна. — Загадзя вырашыла, што зраблю водную свістульку, якая будзе сімвалізаваць яднанне народаў. У выглядзе спарыша. Так называлі посуд з двух аднолькавых гаршчкоў, злучаных адной ручкай. Упрыгожыла беларускім арнаментам. На свістку змясціла фігуркі салаўёў. У выраб трэба наліць вады і свістаць удваіх.


У калекцыі Алены Батарчук ёсць водныя свістулькі–гаршчочкі, гладышы, глячыкі і звычайныя ў выглядзе стылізаваных жывёл і птушак. Конкурсная работа атрымалася шырынёй у 11 сантыметраў і вышынёй — 7 см. Ацэньвалі творчасць майстроў у шасці намінацыях.
Гэта не першая перамога нашай зямлячкі ў конкурсе. У 2016 годзе атрымала дыплом і каштоўны падарунак у намінацыі “Творчы дэбют”.


АКТЫЎНА рыхтуецца Алена Батарчук да чарговага спаборніцтва. Конкурс майстроў па кераміцы пройдзе падчас “Славянскага базару”. Трэба прадумаць майстар-клас, запасціся сырымі нарыхтоўкамі, вырабіць сувеніры на продаж.
Збіраецца на свята горада.


— Будуць навінкі — міні-пано, падковы, званочкі і талерачкі з гербам Міёр і арнаментальным упрыгожаннем, — гаворыць майстрыца. — Увогуле асартымент керамічных вырабаў разнастайны. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 641
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 56 846
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 144
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 529
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 997
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 140
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 578
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2018
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2018
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта