Авторизация
 

Гучала музыка і кружылі ў танцы ў Акунёве

 Суботні дзень 16 чэрвеня выдаўся пахмурным і дажджлівым. Можа, перанесці свята, думалі самадзейныя артысты. Але палічылі, што дробны дождж не перашкодзіць вясёламу настрою і накіраваліся ў Акунёва з багатым песенным багажом.

ВЁСКА Акунёва — невялікі населены пункт у Мікалаёўскім сельсавеце. Калісьці тут дзейнічала школа, спяваў фальклорны калектыў. Цяпер чатырнаццаць двароў ды яшчэ чатыры дачы. Жыхароў — два з паловай дзясяткі. Хто на заслужаным адпачынку, хто штораніцы на працу спяшаецца. Даглядаюць гаспадарку, поляць агароды, чакаюць на выхадныя дзяцей і ўнукаў. Словам, звычайны сельскі рытм.


У гэтую размеранасць і спакой уліліся вясёлыя і лірычныя ноты. З музычнай праграмай завіталі артысты Мікалаёўскага сельскага клуба. Загадчык установы Ігар Мятла, акампаніятар Марыя Арцімёнак і ўдзельніца мастацкай самадзейнасці Таццяна Ганебная. Кампанія невялікая, дружная і таленавітая. Для Таццяны асабліва прыемна выступаць на свяце. У роднай вёсачцы, на бацькоўскім падворку. Сцэнічнай пляцоўкай выбралі сядзібу Юрыя і Іны Ганебных. Сёлетні год для іх сям’і асаблівы — адразу тры юбілеі. Сярэбранае вяселле, 45-годдзе гаспадара і 20 год малодшаму сыну Андрэю. Усім дарылі песні.


 МУЗЫЧНЫХ пачастункаў прыгатавалі шмат. Спявалі для пенсіянеркі Ліліі Галубцовай, у якой хутка дзень нараджэння. Самай старэйшай жыхарцы Акунёва ідзе восемдзесят сёмы год. Гэта Вольга Піліпаўна Яленская. У мінулым — настаўніца пачатковых класаў і актыўная ўдзельніца былога фальклорнага калектыву. Ахвотна згадзілася на прапанову праспяваць і смела ўзяла ў рукі мікрафон.


 Віталі песняй самых малодшых сяльчанак. Дашы Маціван і Ані Ісаковіч па дванаццаць год, вучацца ў Сіцькоўскай школе. Адзначылі юбіляраў. У іх ліку жывёлавод ААТ “Мікалаёўскі” Сяргей Сцефановіч, якому споўнілася 45 год. Васьмідзесяцігадовы рубеж перайшлі Мікалай Аляксандравіч Мішута і Алена Аляксееўна Талапіла. Іх працоўны стаж таксама звязаны з мясцовай гаспадаркай.


СОНЦА ў той дзень не дачакаліся. Неба заставалася шэрым, хоць ужо і без дажджу. Настрой не адпавядаў надвор’ю. На свята завіталі жыхары з суседніх вёсак, мясцовыя дачнікі. Усміхаліся, гучна пляскалі ў далоні, жартавалі. Па сцэнарыі свята завяршылася, а Ігар Мятла і Марыя Арцімёнак працягвалі спяваць. Вяскоўцы прасілі на біс. 

Фотаматэрыял Таццяны ГАНЕБНАЙ. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 933
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 516
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 727
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 512
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 226
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 783
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 765
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 марта 2019
Владимир, Иван, Афанасий

Именины 20 марта 2019
Василий, Евгений, Емельян, Николай, Павел, Анна, Антонина, Евдокия, Екатерина, Ксения, Мария, Надежда, Ефрем

Госці краін
free counters
Партнеры сайта