Авторизация
 

У Дзісне, Язне і Міёрах ствараюць прыгажосць умелыя майстрыцы

 Рэчы, створаныя сваімі рукамі, валодаюць асаблівай энергетыкай. Цёплай, пазітыўнай. Нібы хтосьці ўзмахнуў чароўнай палачкай — і вось яна, непаўторная прыгажосць. Але тут ніякай магіі. Толькі захопленасць любімым заняткам і майстэрства ўмелых рук. 

ВЫСТАВУ работ Тамары Касатай журы агляду-конкурсу наведала ў Язне. Майстрыца працуе з саломкай. Увазе гледачоў прадставіла пано, у якіх пераважаюць кветкавыя матывы.


 У Дзісне гаспадыня гарадскога Дома рамёстваў Алена Балаш правяла экскурсію і расказала, чым займаюцца майстры. Людміла Ганебная тчэ паясы і пляце з газетных трубачак. Наталля Валенцік стварае народныя цацкі і захапляецца лапікавым шыццём. Уладзімір Майсяёнак, вядомы як разьбяр па дрэве, разам з тым асвойвае ганчарства, спрабуе сябе ў маляванках і карцінах на драўляным спіле. У ліку брэндаў Дома рамёстваў — дамавічкі, лялькі-дзіснянкі, журавінавыя пацеркі з тканіны. На апошнія асаблівы попыт на экалагічным фестывалі.


  ПАДЧАС гарадскога агляду-конкурсу свае работы прадстаўлялі міёрскія майстрыцы. Адзін з накірункаў творчасці Алены Батарчук — кераміка. Удзельнічала ў абласным конкурсе “Сонцазварот”, што прысвячаўся Масленіцы. Падрыхтавала кампазіцыю з сямі элементаў. У цэнтры — сонца, па крузе — керамічныя фігуры з сімваламі, што абазначаюць абуджэнне прыроды, ураджай і інш… У адной з намінацый работа майстрыцы заняла першае месца.


 Японскае майстэрства вязання маленькіх цацак — амігурумі — асвойвае Эвеліна Грэцкая. Натхнілі трое ўнукаў, старэйшаму з якіх два з паловай гады. Бабуліны цацкі дзецям падабаюцца. Яшчэ вяжа кветкі. З пакетаў ад малочных прадуктаў пляце практычныя круглыя дыванкі.


Бісерапляценнем захапляецца Ірына Дзядзюра. Па дыпломе яна настаўнік фізікі і матэматыкі. Рукадзелле вабіць з дзяцінства. Прыдумала дрэўца накшталт бісернага, толькі з саломкі. Атрымалася ўдала. Вяжа сурвэткі і сумачкі, рэчы для маленькага сына. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 084
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 378
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 332
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 240
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 698
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 399
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 538
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 февраля 2020
Георгий, Исаакий, Кирилл, Константин, Михаил, Рафаил, Федор

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Госці краін

free counters
Партнеры сайта