Авторизация
 

Свята народнай творчасці “Перабродская зорка” дазволіла добра адпачыць на выхадных

 Цэнтральная плошча вёскі на беразе возера Абстэрна прымала ўдзельнікаў традыцыйнага свята народнай творчасці “Перабродская зорка”.  

Больш здымкаў у фотагалерэі http://album.mijory.by/thumbnails.php?album=53  wink

У мінулыя выхадныя цэнтрам культурнага жыцця Міёршчыны стала Пераброддзе. Суботнім днём тут адбылося адкрыццё кутка “Мацейкавы рамёствы”, створанага па ініцыятыве і намаганнямі найперш гаспадыні аграэкасядзібы Галіны Паўлоўскай. Яна апавядала, што напачатку муж Часлаў аднёсся да яе планаў стварыць своеасаблівы сямейны музей вясковага побыту і працы надта скептычна, але пасля разважанняў і ацэнкі магчымасцей стаў першым памочнікам. Дапамагалі таксама іншыя актывісты і майстры. Сумеснымі намаганнямі старыя гаспадарчыя пабудовы набылі новы выгляд і практычнае выкарыстанне. Адно з аддзяленняў хлява аформілі падобным да пакою старой сялянскай хаты з ложкам на сенніку, маляванкай на сцяне, прадметамі вясковага побыту. У іншых дэманструюцца прылады працы, большасць з якіх ужо выйшлі ці выходзяць з практычнага ўжытку. І ўсё гэта верна служыла калісьці сям’і Паўлоўскіх.


 Светлая прыбудова стала імправізаванай майстэрняй для рамеснікаў і адначасова выставачнай залай.
Вось у такім інтэр’еры у суботу сабраліся людзі, якія займаліся рэстаўрацыяй пабудоў і афармленнем “кутка”, гаспадары аграэкасядзіб, у тым ліку нават Тамара Карабец з Верхнядзвінска, майстры з аб’яднання рамеснікаў, члены клуба “Бажэна”, работнікі раённай бібліятэкі, суседзі-перабрадчане, прыезджыя актыўныя адпачывальнікі з Севераморска і іншых мясцін. Гасцямі мерапрыемства сталі старшыня грамадскага аб’яднання “Экаокатур” Сяргей Галкін і журналістка з Даўгаўпілса Таццяна Губермане. Найперш усе яны прайшлі выпрабаванне загадкамі Лесавіка і Балатавіка, у якіх без асаблівых цяжкасцей можна было пазнаць мясцовых культработнікаў Ларысу Нікіціну і Жанну Маслякову. Памочнікам казачных персанажаў сталі Раіса Іванова і Вольга Мароз. Потым грамада прайшла пад аркай-дугой, падмацавалася хлебам-соллю, каб множыліся сілы і энергія. Прыняла ўдзел у сімвалічных абрадах па ўзмацненні талентаў, ачышчэнні думак. Толькі пасля гэтага дзверы музея адчыніліся і ў ім адбылося пасвячэнне рамеснікаў у майстры “залатыя рукі”. Такога звання ўганараваны Мікалай Даронда, Аляксандр Сувалкін, Сяргей Федаровіч, Міхаіл Кляўко. Выказана падзяка Насці Сувалкінай за творчы падыход, натхненне ў стварэнні музея і майстэрні-вернісажа.


 Адпаведныя маляўнічыя дыпломы заахвочваемым падрыхтавалі работнікі бібліятэкі, а ганчарныя сувеніры стварыла ў “Святліцы” яе гаспадыня Алена Батарчук.


“Куток” суботнім днём пабачыў шмат мерапрыемстваў. Тут адбылася прэзентацыя вырабаў , што стварылі ўдзельнікі летніка “Жывае цяпло”. Бажэнаўцы ўшанавалі сваіх імяніннікаў і ў час літаратурна-музычнай кампазіцыі чыталі вершы дзісенскай паэтэсы Ірыны Ліпніцкай. Святлана Кыткіна пазнаёміла ўдзельнікаў імпрэзы з уласнымі паэтычнымі творамі. Ванда Капшуль словамі Рыгора Барадуліна нагадала, “каб душой не ачарсцвець”.


Бібліятэчныя работнікі на нейкі час сталі гумарыстычнымі персанажамі, спявалі песні пад акампанемент Алены Гедравец… Усе мерапрыемствы вясковай вечарыны, што праходзіла пад перабродскую юшку, якую тут выдатна гатуюць мясцовыя кухаркі, нават цяжка пералічыць.

Сутнасць свята у поўнай меры адлюстравала выстава дэкаратыўна-прыкладных вырабаў, яна першай была прадэманстравана мясцовым жыхарам і прыезджым гасцям. Кіраўнікі гурткоў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага  абслугоўвання насельніцтва Алена Плехтан і Міраслава Плотнікава дэманстравалі ўмельства сваіх выхаванцаў і прапаноўвалі набыць сувеніры. Прываблівалі вока найперш лялькі-шкатулкі Тэрэсы Корсак з Чапукоў, выдатна глядзеліся яе кошыкі з папяровых трубачак, якія амаль не адрозніць ад лазовых, што прапаноўваў побач майстра з Браслава Уладзімр Лук’янец. Вялікі выбар сувеніраў з керамікі дэманстраваў народны клуб майстроў “Святліца” пад краўніцтвам Алены Батарчук. Менавіта ля іх спыніўся і зрабіў пакупку старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў, які наведаў свята госцем. З раніцы было чым парадаваць вока на прылаўках Вольгі Ляшук з клуба майстроў “Ля возера” з Браслава, Галіны Зайцавай з Наваполацка і іншых. Здаваліся нястомнымі шматлікія перабродскія дзеці ў манежы на батуце і надзімных горках. Дарослыя пакупнікі найперш раскуплялі прысмакі, якія прапаноўвалі Галіна Паўлоўская, Раіса Іванова, Алена Грыгор’ева. Не міналі яны і павільён Міёрскага райспажыўтаварыства.


 Каб удзельнікі свята не сумавалі, паклапаціліся мясцовыя культработнікі. Лявоніха—загадчыца Перабродскага СДК Ларыса Нікіціна і Сымоніха—мастацкі кіраўнік Жанна Маслякова арганізоўвалі гульні, праводзілі конкурсы, загадвалі загадкі. У праграме “Уставай, ляноце волі не давай” дарослыя і дзеці танцавалі польку, “садзілі бульбу”, вадзілі карагод, удзельнічалі ў іншых мерапрыемствах.


Роўна ў 12 гадзін на сцэну пад векавым каштанам узняліся вядучыя Ігар Сардыка і Наталія Самсановіч, пачалася афіцыйная частка свята. Яго ўдзельнікаў віталі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Тронькін, старшыня Перабродскага сельскага Савета Віктар Дзеравянчык. Яны адзначалі, што “Зорка” збірае ўсё больш людзей, працягваюць развівацца тутэйшыя багатыя традыцыі, ёсць магчымасць праявіць сябе творчым калектывам, майстрам-рамеснікам і ўмельцам. Асаблівая падзяка прагучала ВУПКУ “Міёрскі” і яго кіраўніку Васілю Міхалківу за матэрыяльную падтрымку мерапрыемства.


 Афіцыйныя выступленні чаргуюцца з нумарамі мастацкай самадзейнасці. Дружнымі апладысментамі аўдыторыя адзначыла песню звонкагалосай Насці Касцюкевіч пра васільковыя неба, далі, казкі, родны край. Гуляе ўсё наша сяло,—сцвярджаў дуэт Наталлі Паўлоўскай і Валянціны Фёдаравай.


Пасля некалькіх нумароў мясцовай самадзейнасці на сцэне гаспадарыў ваенны духавы аркестр Полацкага пагранічнага атрада пад кіраўніцтвам дырыжора капітана Антона Макраусава з гадзіннай праграмай. Час мінуў непрыкметна пад вядомыя патрыятычныя, ваенныя і папулярныя масавыя песні. Пад марш “Развітанне славянкі” і апладысменты гледачоў у падзяку артыстам-пагранічнікам прыпаднесены вялікі торт.


Вельмі цёпла сустракалі ўдзельнікі свята цудоўную праграму ансамбля песні “Фярцінка” з Полацкага раёна. Таленавітыя самадзейныя артысты выдатна спявалі, танцавалі, расказвалі гумарыстычныя мініяцюры, “цыганка Аза” нават “варажыла па руцэ” жадаючым, а потым узнялася на сцэну спяваць з усім “табарам”. Пад яркія мелодыі і песні гэтага калектыву, здавалася, усё Пераброддзе кінулася ў скокі.
 Парадавала слухачоў выступленне самадзейных артыстаў Дзісенскага гарадскога цэнтра культуры, якое вяла Валянціна Швед. Першай “асвоіла” сцэну таленавітая спявачка Ядвіга Ганебная. Юнага вакаліста Данііла Астукевіча падтрымлівалі такія ж юныя танцоркі калектыву “Натхненне”, некалькі танцаў яны выканалі самастойна. Гарачымі апладысментамі віталі гледачы салістаў Аляксея Астукевіча і Святлану Доўнер, трыа “Спатканне”, гурт “Дзісенчукі”, змешаную вакальную групу. Апошнім пятнаццатым нумарам праграмы стала песня “Я люблю цябе, Беларусь” у выкананні Данііла і Аляксея Астукевічаў, сына і бацькі, пры эфектнай падтанцоўцы дзяўчат з “Натхнення”.


 Заключным акордам свята сталі словы падзякі вядучых усім, хто прыняў удзел у масавых мерапрыемствах, і асабліва тым, хто іх рыхтаваў. Спіс атрымаўся даволі вялікім.
Ужо пад 16 гадзін са сцэны пад вялікім каштанам прагучалі апошнія словы: “Жыві і квітней, Пераброддзе. Да новых сустрэч з табой!” 

Таксама паставіць лайк можаце здымкам у сацыяльных сетках у групе "Миоры. Новости/ Міёрскія навіны" 

https://ok.ru/merskyanav/album/53834340499595

https://vk.com/album-93032809_254912663

https://www.facebook.com/media/set/?set=oa.203290543636989&type=3

Фотаматэрыял  аўтара. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта