Авторизация
 

Спектакль па рамане Паула Каэльа прадставіў народны тэатр Міёрскага РДК

 Часам трэба памерці, каб пачаць жыць. Так можна акрэсліць ідэю мастацкага твора. Глыбока псіхалагічны, ён нагадвае пра простыя рэчы. Пра цуд кожнага дня, права быць сабой, пра сілу кахання, якая ператварае існаванне ў жыццё і наноў адкрывае свет. Пра гэта цікава чытаць і яшчэ больш — глядзець. Спектакль па рамане Паула Каэльа “Вераніка вырашае памерці” прадставіў народны тэатр Міёрскага РДК.

СПЕКТАКЛЬ не з тых, падчас якога бестурботна сочыш за дзеяннем. Ад першай да апошняй сцэны не адпускаюць думкі, развагі, перажыванні. Можа быць, не толькі для змены дэкарацый тушылі святло. Яшчэ для таго, каб гледачы маглі на некалькі імгненняў застацца сам-насам і пераасэнсаваць чарговую мудрасць, пачутую са сцэны. У маналогах і дыялогах гучаць фразы з глыбокім сэнсам:


— Небяспечна быць іншай?
— Не. Небяспечна — імкнуцца быць такой жа, як і ўсе: гэта выклікае неўрозы, псіхозы, параною…


 ***
— А што прымушае чалавека пагарджаць самім сабой?
— Напэўна, баязлівасць. Або вечная боязь правалу, страх не апраўдаць ускладзеных на цябе спадзяванняў.


***
Для таго, каб усвядоміць страту, спачатку трэба спазнаць шчырую прывязанасць.


***
Кожны дзень — цуд — але ж так і ёсць, калі прыняць да ўвагі, якім вялікім і насычаным можа стаць любое імгненне нашага крохкага існавання.


ПА СЮЖЭЦЕ маладая дзяўчына Вераніка вырашае скончыць жыццё самагубствам. Сваю будучыню бачыць бязрадаснай: сям’я, здрады мужа, крэдыты, быт. Яна не хоча жыць так, як прынята для большасці. Прымае вялікую дозу снатворнага і прыходзіць у сябе ў клініцы для душэўнахворых. Ёй паведамляюць, што таблеткі аслабілі сэрца і жыць засталося лічаныя дні. Вераніка знаёміцца з іншымі пацыентамі, знаходзіць сяброў і сустракае каханне. Да яе вяртаецца жаданне жыць. У фінале закаханыя Эдуард і Вераніка збягаюць з клінікі, каб правесці апошнія дні разам і так, як самі пажадаюць.


 РЭЖЫСЁР народнага тэатра РДК Марына Латыш расказвае, што паставіць спектакль па рамане Каэльа — яе даўняя задума. Не толькі таму, што сучасны бразільскі пісьменнік у ліку любімых аўтараў.


— Матэрыял блізкі мне і, напэўна, многім людзям. Інсцэніроўку па кнізе пісала сама. Даступна і зразумела перадаць філасофскі празаічны твор — работа складаная, але вельмі цікавая. Рэпетыцыі пачаліся яшчэ ў лютым, — гаворыць Марына Уладзіміраўна. — Вынікам задаволена. Усе акцёры справіліся.


Ролю галоўнай гераіні сыграла Вікторыя Пяткевіч, першы сакратар РК ГА “БРСМ”. Таксама прыхільніца творчасці П. Каэльа. Гаворыць, што без складанасцей ужылася ў вобраз. Вялікімі маналогамі вызначаецца роля Караліны, пацыенткі клінікі, якая становіцца сяброўкай Веранікі. Справілася з творчай задачай маладая выкладчыца школы мастацтваў Юлія Лабуць. Эдуарда сыграў супрацоўнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Плотнікаў. Толькі ў фінале герой пачынае размаўляць, і, як заўважае рэжысёр, трэба ўмець запоўніць сцэну маўчаннем. Верылі гледачы доктару Ігару — герою Ігара Сардыкі, супрацоўніка РДК. Адну з пацыентак сыграла сама Марына Латыш.


ПЕРШЫМІ спектакль убачылі журы і гледачы фестывалю “Тэатральная вясна-2018”, які прайшоў у Бешанковічах у красавіку. Пастаноўку адзначылі двума дыпломамі — “За лепшую жаночую ролю” і “За сцэнічнае ўвасабленне твораў сусветнай культуры”. Гучныя авацыі дарылі акцёрам народнага тэатра ў зале роднага Міёрскага РДК.


 У фінальнай сцэне доктар Ігар раскрывае сакрэт: з сэрцам у Веранікі ўсё ў парадку. Гэта быў эксперымент. Для таго, каб дзяўчына змагла зразумець каштоўнасць жыцця і пражыць яго, нібы кожны дзень — вялікі цуд.
Так і ёсць.

Водгук гледача
Таццяна ЯНУШОНАК, настаўніца Новапагосцкай школы:
“Спектакль не пакінуў мяне раўнадушнай. Ён проста феерычны. Кранальны. Эмацыйны. Надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і ў значнай меры — сентыментальны. Заклікае ўспрымаць кожны дзень, як цуд. Вучыць расстаўляць жыццёвыя прыярытэты. Падчас прагляду не магла стрымаць слёз. У канцы плакала проста ад радасці за нашых таленавітых маладых акцёраў. Бліскуча і так пранікнёна сыграць могуць нямногія. Не адмовіла сабе і ў праглядзе займальнай экранізацыі. Рэкамендую”. 

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ.
Раман “Вераніка вырашае памерці” напісаны ў 1998 годзе. Гэта адзін з найбольш вядомых твораў Паула Каэльа. Часткова аўтабіяграфічны. У юнацтве Паула некалькі разоў накіроўвалі ў псіхіятрычную клініку яго бацькі. Не маглі зразумець неардынарную натуру сына. Калі Каэльа стаў вядомым пісьменнікам, пачуў гісторыю пра дзяўчыну, якая імкнулася скончыць жыццё самагубствам, трапіла ў псіхіятрычную бальніцу і там зноў спазнала радасць жыцця. У 2009 годзе выйшаў аднайменны фільм, галоўную ролю ў якім сыграла галівудская актрыса Сара Мішэль Гелар.

Фотаматэрыял аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 537
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 891
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 660
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 388
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 518
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 987
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 535
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июня 2018
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Именины 20 июня 2018
Александр, Богдан, Борис, Валентин, Василий, Вениамин, Виктор, Владимир, Григорий, Давид, Иван, Игнатий, Лев, Максим, Михаил, Николай, Павел, Петр, Степан, Тарас, Федор, Федот, Анна, Валерия, Зинаида, Калерия, Мария, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта