Авторизация
 

Завяршыўся агляд самадзейнасці ў Міёрах

 Завяршыўся агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці “Жыццё маё песняй спавіта”. Музычную кропку паставілі гарадскія калектывы. Медыкі — лечаць, настаўнікі — вучаць, газавікі — забяспечваюць блакітным палівам. Кожная прафесія вызначае адпаведныя службовыя абавязкі. І чым бы ні даводзілася займацца на працы, за межамі кабінетаў застаецца месца для творчасці. Нядзельным днём 6 мая ў раённым Доме культуры спявалі, танцавалі, чыталі вершы ўрачы, педагогі, спецыялісты газавай службы.

 Настрой занатаваны ў песнях

Вялікай дружнай камандай выйшлі на сцэну газавікі. “Проезжала конница по степи широкой”, — гучна заспяваў Аляксей Конах і яго ў такт падтрымалі калегі. За песняй — танец “Смуглянка”. У гімнасцёрках, з усмешкамі і зладжанымі рухамі. Мяркуючы па апладысментах, гэты нумар Дар’і Шук і Ігара Дзярко, Максіма Антанёнка і Даны Сабітнюк  спадабаўся гледачам. Для Дар’і і Максіма сцэна РДК — добра знаёмая пляцоўка. У нядаўнім мінулым яны работнікі культуры. Цяпер сцвярджаюцца ў газавай службе і па-ранейшаму трымаюць цесную сувязь з творчасцю. Ігар і Дана — маладыя спецыялісты Міёрскага РГЗ, спрабуюць сябе на сцэне. Ваенныя матывы змянілі кампазіцыі пра каханне і вясну з рэпертуару Ніно Катамадзе, Алёны Апінай, Юрыя Антонава. У выкананні салістаў Дар’і Шук, Дзіны Юдзіцкай і Аляксея Конаха знаёмыя песні гучалі цёпла і шчыра.

 За аптымізмам апошняе слова

Пра вясенні настрой і светлыя пачуцці, мову музыкі і пазітыўныя ўражанні гаварылі Уладзіслаў Кашкур і Вольга Ясінская — вядучыя конкурснай праграмы аддзела адукацыі, спорту і турызму. Сказанае адлюстроўвалася ў гуках, радках вершаў і песень, рухах танцаў. Розныя эмоцыі і развагі перадавалі гледачам артысты. Сумныя думкі пра ваеннае ліхалецце навеяла Вольга Абалевіч вершам Ю. Друнінай “Зінка”. Пра росквіт душы, падораны каханнем, спявала Марыя Арцімёнак. “Ты жизни зря ни капли не пролей и каждый  миг восторженно лови”, — раіў дуэт Леаніда Мятлы і Святланы Бакевіч. Дарыла зала апладысменты жаночай вакальнай групе, харэаграфічнаму калектыву. П’еса-жарт “Конскі партрэт” пра непрывабную жонку дадала ўсмешак і гумару. Сцверджанне, што будзем жыць шчасліва, прагучала ў фінале ад Сяргея Філіпава.

 Да роднага краю з любоўю

Мастацкія нумары артыстаў цэнтральнай раённай бальніцы знітоўвалі ў суцэльную праграму выказванні пра родны край, яго прыгажосць, непаўторнасць і сілу прыцягнення. У праграме пераважалі песенныя кампазіцыі. Салісткі Аліна Слёзка, Ганна Блажэвіч, Іна Елагіна перадавалі гледачам сваю пазітыўную энергетыку і заварожвалі маладымі звонкімі і пяшчотнымі галасамі. Для Аліны гэта дэбют на раённым аглядзе-конкурсе. Маладая ўрач працуе нядаўна. Ганна Блажэвіч — спецыяліст з двухгадовым стажам. На мінулым конкурсе ўдзельнічала ў танцавальным калектыве і вакальнай групе. Пастаянна ў творчым калектыве  — Наталля Кавалеўская. Чытае вершы, і яе хочацца слухаць.

 З Язненскай участковай бальніцы прыязджае дуэт Аляксандра Сачыўкі і Валянціны Быкавай.


***
Музыка — сапраўдная ўсеагульная чалавечая мова. Гэта фраза належыць нямецкаму кампазітару пачатку ХІХ стагоддзя Карлу Веберу. І застаецца актуальнай у сучаснасці. Прыемныя гукі, вясёлыя і сумныя песенныя радкі, калі ў іх укладзены любоў і часцінка сябе, будуць зразумелымі для іншых. Незалежна ад роду прафесійнай дзейнасці. 

Больш фота ў сацыяльных сетках ВК https://vk.com/album-93032809_254162792

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 475
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 157
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 245
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 242
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 110
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 874
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 472
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 мая 2018
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Именины 23 мая 2018
Василий, Кирилл, Таисия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта