Авторизация
 

Трэці тур агляду-конкурсу самадзейнасці прайшоў у Язне і Дзісне

 Трэці тур агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці меў адну дату — 29 красавіка і два адрасы — Язна, Дзісна. Калі сказаць пра ўбачанае і пачутае ў трох словах, то гэта было ярка, свежа, пазітыўна. Далей пра падрабязнасці.

 Калі гадзіна не здаецца доўгай
— Малайцы! Цікавая праграма, — прамовіў хтосьці з гледачоў, калі са сцэны развітваліся язненскія артысты. — Цэлую гадзіну выступалі.
Цалкам згодна з ацэнкай, а гадзіннік праверыла. Лёгкім для ўспрымання і насычаным па змесце атрымалася выступленне калектыву Язненскага СДК. Ход часу аказаўся незаўважаным. Візітная картка ўстановы — народны фальклорны гурт “Язынка”, якому ідзе чацвёрты дзясятак. Паказалі абрад “Хрэсьбіны”. Для большасці ўдзельнікаў сцэна — пляцоўка камфортная. Упэўненасць перадаюць навічкам.
— У “Язынцы” нядаўна. Для мяне гэта першае выступленне. Крыху хвалююся, — расказвае Людміла Станкевіч. — У самадзейнасці ўдзельнічала ў маладосці. Цяпер на заслужаным адпачынку. Запрашэнне ў гурт прыняла з ахвотай. Хутка ўлілася ў калектыў, тут цудоўная добразычлівая атмасфера.


Традыцыі саступілі месца жартам. Удзельнікі тэатра мініяцюр вырашалі кадравыя пытанні наконт супрацоўнікаў начнога клуба і шукалі таленты на конкурс “Вёскабачанне”. Творчых і артыстычных у Язне багата. Спявалі дуэтам Вольга Александроўская і Анастасія Бурштэйн, сольным нумарам вітаў Міхаіл Карпаў, чакалі гледачы вакальныя групы. Свае вершы чытала Марына Селівёрстава. Гучныя апладысменты дзіцячым вакальнаму і танцавальнаму калектывам, салісту Жэню Маліноўскаму.


 З напамінам пра традыцыі
— У цвецінцаў таксама выступленне добрае, — падтрымлівае апладысменты словамі глядач.
І не памыляецца. Прадуманая кампазіцыя, запоўненая сцэна, адметныя дэталі, добрыя песні. Цвецінскі СДК выступіў з абрадам “Троіца”. Нагадалі, што свята адзначалася чатыры дні, упрыгожвалі жыллё бярозавымі галінамі, гатавалі яечню, што сімвалізуе сонца. Дзяўчаты плялі вянкі, ва- дзілі карагоды, варажылі. Загадай жаданне, кінь на бярозу вянок, і, калі ён павісне на галіне, загаданае здзейсніцца. Не варта засмучацца, калі падчас гульні крапіва апячэ скуру. Гэта абярэг ад злых сіл. У тэатралізаванае дзеянне, нібы кветкі ў вянок, упляталіся мастацкія нумары.


— Да агляду-конкурсу рыхтуемся на працягу года. Вызначаемся з праграмай, песенны рэпертуар артысты падбіраюць самі, — расказвае дырэктар СДК Зінаіда Кадушка.


— Удзельнічаюць і моладзь, і старэйшае пакаленне. Так, Ніна Мятла — наш былы акампаніятар, цяпер на адпачынку. Спявала сольна і ў дуэце з пастаяннай удзельніцай самадзейнасці Ліліяй Сямчонак. Маладая маці Ірына Дуброўская на сцэне яшчэ са школьнай пары. Яна сольная выканаўца і ўдзельніца вакальнай групы. У ролі чытальніка паспрабаваў сябе студэнт Аляксей Няміра.
“Добрага здароўя вам усім, каб жылі багата, працавалі дружна”, — песняй пажадалі цвецінцы на развітанне.


 Нізкі паклон актыўнасці і творчым спробам
Пасля выступлення артысты кланяюцца гледачам. Як гледачу мне хочацца пакланіцца народнаму фальклорнаму калектыву “Іставіца”. Паважаны ўзрост некаторых удзельніц не перашкодзіў ім прыехаць у суседнюю вёску, падняцца на сцэну і з душой праспяваць купальскую і вясельную песні. Актыўная творчая пазіцыя сталых вяскоўцаў — прыклад для маладога пакалення. Школьнікі, студэнты, працоўная моладзь штогод падтрымліваюць родны Істаўскі клуб на конкурсе. Выбіраюць сучасныя музычныя накірункі і смела эксперыментуюць. Папулярную кампазіцыю “Грею счастье” з рэпертуару Ёлкі выканала Кацярына Альхімовіч. З аўтарскай песняй “Рядом” у стылі рэп выступілі Яўген Кабяк і Павел Карповіч. “Детство, детство, ты куда бежишь?” — задаваў рытарычнае пытанне юны саліст у строгім касцюме і гальштуку Данііл Стома.


— Мне дзесяць год, вучуся ў чацвёртым класе, — расказвае пра сябе Данііл. — На сцэне раней выступаў. Падабаецца.
У конкурснай праграме заўсёды ёсць месца для чытальніка Людмілы Сямчонак, спеваў жаночай вакальнай групы.


 Любіць родны край і слухаць сваё сэрца
Конкурсную праграму Папшулёўскага СК запоўнілі песенныя і вершаваныя радкі. Песняй “Беларусь — бераг белых буслоў” вітала жаночая вакальная група. У яе складзе загадчык клуба Наталля Баслак, бібліятэкар Вольга Хрол, работнік паштовай сувязі Таццяна Саруль.
— Таццяне асобныя словы ўдзячнасці. Даўно спявае разам з намі. Пасля работы штовечар на рэпетыцыі прыходзіла, — расказвае загадчыца клуба. — Вольга Хрол штогод выступае і як чытальнік. Піша вершы і натхняе на творчасць вяскоўцаў. Так, уласны верш сёлета чытаў са сцэны Іван Ісаковіч. Раней выбіраў творы іншых аўтараў.


“Нам слушать сердце нужно научиться”, — спявала юная салістка Алена Мядзелец. Яна вучыцца ў школе і развівае творчыя здольнасці ў клубе. Па жаданні сэрца і мамінай падказцы з малых гадоў на сцэне Паліна і Арцём Баслакі. Сімпатычна выглядала трыа ў складзе гімназісткі Паліны Баслак, студэнткі Дашы Івановай і адзінаццацікласніка Антона Марцулевіча.


 Энергія, бадзёрасць, пазітыў — прыкметы маладосці
Малады загадчык Мікалаёўскага клуба Ігар Мятла сабраў дружную і вясёлую каманду працоўнай моладзі. Пашылі новыя сцэнічныя касцюмы, разнастаілі рэпертуар народнымі і сучаснымі кампазіцыямі, падарылі па-сапраўднаму вясновы настрой. Хлопцы і дзяўчаты выступалі ў вакальных групах. Сольна і ў дуэце спявалі Ігар Мятла і Марыя Арцімёнак. За Анжэлікай Кабяк роля вядучай і чытальніка. У танцавальным гуртку “Светлячкі” займаюцца вучні-пачаткоўцы, свае поспехі паказалі ў танцы “Бугі-вугі”. Самы запамінальны нумар — жартоўная пастаноўка “Непрыгожая жанчына”. Сюжэт просты: дама ў гадах і далёка не прыгажуня праз бюро знаёмстваў шукае спадарожніка жыцця. Гэтую ролю выканаў Андрэй Галыня. Удала, таленавіта, па-майстэрску. Смяяліся да слёз. Артысты Мікалаёўскага СК выступалі на язненскай сцэне апошнімі і паставілі музычны клічнік песняй “Смачны мёдзік”.


  Багацце жанраў і талентаў
“На роднай зямлі старажытнай мы рады гасцей сустракаць”, — спяваў у Дзісенскім ГЦК ансамбль “Каліна”. Зала была поўнай. Гучныя апладысменты сведчылі пра сімпатыі і задавальненне гледачоў. Іх чакала гадзіна эстэтычнай асалоды і прыемных уражанняў. Праграму адрознівала багацце мастацкіх жанраў і таленавітых выканаўцаў. Спявалі дуэтам вядомыя не толькі ў Дзісне Ядвіга Ганебная і Людміла Тарубарава. Песню пад гітару выконваў Яўген Барташэвіч. Жартоўны маналог, як цешча хадзіла ў госці да зяця, чытала Алена Акунёва. Тэатралізаваная пастаноўка “Новыя прыгоды Несцеркі” па матывах твора Г.Марчука прадоўжыла расповяд пра знаходлівага героя. Дадаў бадзёрасці і ўсмешак гурт “Дзісенчукі”, у складзе якога выступае і дырэктар ГЦК Аляксей Астукевіч. Для сям’і Аляксея Антонавіча творчасць — справа агульная. Сын-шасцікласнік Данііл выконваў сольную кампазіцыю, а пяцігадовая дачушка Маша ўпершыню спявала дуэтам з татам. Яркія танцавальныя нумары калектываў “Вясёлка” і “Натхненне” — вынік работы жонкі Наталлі. Падтрымаць сына штораз прыязджае бацька Антон Баляслававіч. Сямейнае трыа дзядулі, сына і ўнука завяршыла праграму песенным прызнаннем: “Я люблю тебя, Белая Русь, до земли тебе поклонюсь!” 

Больш фота ў групе "Міёрскія навіны" ў сацыяльных сетках ОК https://ok.ru/merskyanav/album/53776417357963 

ВК https://vk.com/album-93032809_253958751

Fb https://www.facebook.com/media/set/?set=oa.188447145121329&type=3

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 475
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 157
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 245
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 242
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 110
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 874
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 472
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 мая 2018
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Именины 23 мая 2018
Василий, Кирилл, Таисия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта