Авторизация
 

Агляд-конкурс самадзейнасці стартаваў з пляцоўкі Павяцкага СДК

 Раённы агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці стартаваў 15 красавіка з пляцоўкі Павяцкага СДК пад дэвізам “Жыццё маё песняй спавіта”. Самая багацейшая хата тая, у якой гучаць песні. Слушнай думкай падзяліўся адзін з творчых калектываў. У час матэрыяльных выгод, інфармацыйнага віру і скарг на ўсё навокал, забываемся пра добрае, шчырае, сапраўднае. Пра жывую песню, чые гукі западаюць гаючым цяплом у сэрца і душу.

Сувязь пакаленняў

Дырэктар Павяцкага СДК Алена Няміра заўважае, што ў іх творчай камандзе артысты ад дзесяці да васьмідзесяці год. Дзеці займаюцца ў харэаграфічных гуртках. Старэйшае пакаленне зберагае народныя традыцыі. Гэта галоўная задача клуба “Надзея”, якім кіруе былы педагог Аліна Мікалаеўна Капуста. Аматарскаму аб’яднанню шаснаццаты год.


На конкурс рыхтавалі абрад “Багач”, актуальны ў пару дажынак. У тэатралізаванае дзеянне ўпляталі танцы і песні.


— Нам падабаюцца праграмы, дзе нумары знітоўваюцца ў адно цэлае. Калі ўсё зразумела без вядучых, — гаворыць актывістка самадзейнасці і клуба “Надзея” Лідзія Андрэеўна Бабарнёва. — Пастаянна ўдзельнічаю ў аглядах-конкурсах і заўсёды хвалююся. Вось перажываю, каб словы не забыць.


Выступленне атрымалася ўпэўненым і прыгожым. Танец з ручнікамі, абрад з караваем-багачом і жытнёвым вянком, песні жаночай вакальнай групы і салісткі Анастасіі Няміра, музычнае папуры ад ансамбля “Павятчанка”. Усё склалася ў гарманічную па гуках і фарбах карціну. Уразіў нумар малодшых танцораў з імправізаванымі снапамі. На падрыхтоўку рэквізіту спатрэбіўся не адзін тыдзень.

 Сузор’е юных талентаў

Звонкія галасы, шчырыя ўсмешкі, вясёлы настрой. За Ідолтаўскі сельскі клуб выступалі вясковыя школьнікі. Першай вядучыя прадставілі самую юную салістку Дашу Самсановіч. Яна вучыцца ў трэцім класе і не баіцца сцэны і гледачоў. Насця Марцялёнак спрабавала сябе ў ролі чытальніка. Выбрала верш “Гімн працы” Алеся Бачылы. Праз міні-сцэнку “Юр’еў дзень” дзеці нагадалі звязаныя са святам прыкметы і гульні. Затым станцавалі народную “Весялуху”. Завяршыў конкурсную праграму дуэт Наташы Дзяменцьевай і Сняжаны Цярэшка.


 — Выступленнем сваіх выхаванцаў задаволена,—гаворыць загадчык Ідолтаўскага СК Эдзіта Філіпава. — У клубе дзейнічаюць вакальны, харэаграфічны, тэатральны гурткі. Дзецям цікава займацца. Сабраць каманду на конкурс — не праблема. Угаворваць нікога не даводзіцца.


 “Шчасце не ў грошах, абы быў чалавек харошы”

Такая галоўная думка міні-п’есы ад Перабродскага СДК, пастаўленай па ўласным сцэнарыі. Дачка паведамляе маці па тэлефоне, што выхо- дзіць замуж. Сувязь у вёсцы не з лепшых. Сяльчанцы пачулася, што яе будучы зяць — алігарх. Узрадаваная навіной, спяшаецца да старшыні гаспадаркі, каб дапамог хату ў парадак прывесці да вяселля. Той не толькі будаўнічыя матэрыялы выдзеліў, але і затрыманы за некалькі месяцаў заробак. Вясковая актывістка складае спіс спраў: дарогу падрамантаваць, дрэвы спілаваць, на клубе дах паправіць. За матэрыяльнай дапамогай збіраецца да алігарха. Дзяўчына Вера прыязджае дадому з хлопцам Алікам Гарохам. Нямая сцэна. Хлопец аказваецца і да працы не лянівы, і да музыкі здатны. Таму шчаслівы фінал.


Дасціпны тэатральны гумар дапаўнялі музычныя кампазіцыі ў выкананні жаночай вакальнай групы, салістаў Анастасіі Касцюкевіч і Цімафея Фёдарава.


 Памяці артыста

— Сваю праграму мы прысвячаем памяці актыўнага ўдзельніка мастацкай самадзейнасці Аляксандра Гайдзеля, — акрэсліў настрой і танальнасць выступленняў загадчык Паташнянскага СК Валерый Блажэвіч.


 Энергічнага, рухавага, творчага настаўніка і самадзейнага артыста не стала сёлета ў лютым.


Паташнянцы прыехалі на конкурс невялікай, але дружнай і, можна сказаць, сямейнай камандай. Асноўная частка калектыву — Сяргей і Вольга Шукі з дочкамі Дар’яй, Яўгеніяй і Сафіяй. Бацькі — вядучыя, дочкі спявалі ўтраіх і сольна. З вершаваным творам выступіла Рэната Сівакова. Павучальную інсцэніроўку “Прагная гаспадыня” прадставілі Сяргей Шук, Валянціна Ляшкевіч і Валерый Блажэвіч. Напэўна, самы моцны і кранальны нумар — кампазіцыя “Рэквіем” (на верш М.Цвятаевай “Уж сколько их упало в эту бездну”) у выкананні Жэні Шук. 

Больш фота ў групах "Міёрскія навіны" ў сацыяльных сетках

ОК https://ok.ru/merskyanav/album/53763482452107

ВК https://vk.com/album-93032809_253684558

Fb https://www.facebook.com/media/set/?set=oa.185288095437234&type=3

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 475
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 157
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 245
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 242
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 110
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 874
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 472
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 мая 2018
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Именины 23 мая 2018
Василий, Кирилл, Таисия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта