Авторизация
 

Абрад “Гуканне вясны” ў Чэраскім СДК

 Гуканне вясны — адзін з самых жыццярадасных народных звычаяў. Клікалі вясну напрыканцы сакавіка-пачатку красавіка. Абавязковыя атрыбуты — фігуркі птушак, печаныя і змайстраваныя з падручных матэрыялаў, і каляровыя стужкі. Іх развешвалі на дамах, дрэвах, гаспадарчых пабудовах. Продкі лічылі, што штучныя птушкі хутчэй прывабяць сваіх жывых суродзічаў, а тыя прынясуць на крылах вясну. А дрэвы, убачыўшы яркія стужкі, хутчэй выпусцяць лісточкі.

У чэраскіх мясцінах таксама клікалі вясну. Як гэта адбывалася, абапіраючыся на сабраныя ўспаміны старажыл, раскажа дырэктар Чэраскага СДК Сняжана Аксёнава.

— Звычайна ў свяце ўдзельнічала ўся вёска, — адзначае Сняжана Мікалаеўна. — Выбіралі самае высокае месца ў ваколіцах. Упрыгожвалі яго стужкамі, фігуркамі птушак. Выпякалі іх з простага цеста: мука, вада і соль.

ПАЧЫНАЕЦЦА дзеянне з песні-вяснянкі, якую спяваюць дзяўчаты. Кожны куплет, а то і радок заканчваюцца гучным “Гу-у-у-у-у-у!”. Адсюль і назва — гуканне вясны.


Затым раскладвалі вогнішча, на якім палілі пудзіла зімы. Па чарзе кідалі ў агонь галінкі і прыгаворвалі:
Ідзі, зіма, ты нядобрай была,
Адыдзі, зіма, ты мокрай была,
Згінь, зіма, ты нямой была,
Пусці вясну на нашу зямлю.
ЗВЯРТАЛІСЯ да сонца. Без яго вясна не вясна. Ходзячы вакол вогнішча, гаварылі замову:


“Красна сонца, ясен свет,
З лунамі яснымі, са звёздамі чыстымі,
З вясеннім цяплом, з летнім агнём,
Угрэй зямлю, распусці зялёную траву”.


Затым прасілі пра добры ўраджай. Вясну клікалі так:
Ой, вясна-маці. Гу-у-у!
Хадзі к нам гуляці. Гу-у-у!
Хадзі к нам гуляці. Гу-у-у!
Карагод спраўляці. Гу-у-у!


У РОЛІ Вясны выступала маладая дзяўчына. Удзельнікі свята пыталіся, што яна прынесла. Вясна адказвала:
Цёплае лета ціхае, і цёплую вадзіцу, і на зямлю травіцу.


Пастушкам па кіёчку, а дзяўчатам па вяночку.


Разам з Вясной вадзілі карагоды, спявалі, гулялі. Адна з гульняў — каціць кола:
Каб хмары неба надоўга не закрывалі,
Каб красачкі хутчэй аджывалі, трэба кола каціць.
Каб сонейка зямлю хутчэй сагрэла.


Кола таксама ўпрыгожвалі каляровымі стужкамі. Спаборнічалі, у каго яно далей пакоціцца.
— Абрад гукання вясны не мае строгага плана дзеянняў, — падводзіць вынік Сняжана Аксёнава. — Галоўнае — весяліцца, спяваць, радавацца жыццю. Каб вясна бачыла, як тут хораша.

 

На здымку: Гульня — каціць кола. Удзельнікі самадзейнасці Чэраскага СДК выступаюць на аглядзе-конкурсе з абрадам «Гуканне вясны».

Фота з архіва рэдакцыі.

Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 239
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 529
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 558
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 889
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта