Авторизация
 

Міёршчыну на абласным конкурсе творчых калектываў прадставілі

 Міёршчыну на конкурсе творчых калектываў «Не старэюць душой ветэраны» прадставілі фальклорны калектыў "Іставіца" і салістка Ядвіга Ганебная. 


Занальны абласны конкурс клубаў "Ветэран" і ветэранскіх творчых калектываў "Не старэюць душой ветэраны" захапіў сцэну РДК у мінулую суботу, 17 сакавіка. Такога наплыву суседскіх талентаў наш райцэнтр не бачыў даўно. Абсалютная большасць самадзейных артыстаў — людзі ва ўзросце, некаторыя нават з лясачкай. Аднак на сцэне ўсе трымаліся годна, спявалі цудоўна, дэкламавалі выдатна, спрытна танцавалі. Мерапрыемства, якое доўжылася больш за пяць гадзін, прызнаюся шчыра, мяне не стаміла. З добрым настроем пакідалі глядзельную залу і міёрскія гледачы, і шматлікія госці.


Гасцей у вестыбюлі РДК сустракаў папулярнымі мелодыямі квінтэт дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Ігара Бунты. Творчую сустрэчу пачаў вітальнай песняй Сяргей Філіпаў. Вядучая Дзіяна Маляўка запрасіла на сцэну начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандра Тронькіна. Аляксандр Сяргеевіч падзякаваў людзям, якіх усё жыццё суправа-джае і натхняе творчасць, выказаў спадзяванне, што на гэтай сцэне пераможа менавіта захапленне.


 Але ж неабходна вызначыць, хто выйдзе на абласную сцэну. Адказную задачу выконвала прадстаўнічае журы з удзелам прафесіяналаў. Пасля знаёмства з ім гаспадарылі на сцэне "солидные люди с мальчишеской искрой в глазах", калі нагадаць радкі з папулярнай у 60-я гады песні.


Конкурсную праграму пачаў лаўрэат аналагічнага конкурсу 2016 года шматлікі хор народнага клуба ветэранаў "Маналіт" з Глыбокага. Суседзі спявалі зладжана, адчуваліся вопыт трымацца на сцэне і майстэрства вакалу. Пад баян найперш нагадалі песню да традыцыйнага ў гэтым горадзе "вішнёвага фестывалю".


Цэласную, хаця і невялікую праграму прывезлі да нас шаркаўчане — аматарскае аб'яднанне "Душевный уют". Жаночы сікстэт праспяваў у суправаджэнні баянаў песню пра мясціны, дзе Дзісёнка бяжыць. Тэму прадоўжыў саліст Іван Гарбачонак. Паэтэса Людміла Ардынская ў вялікім вершаваным творы ахапіла геаграфію ўсёй Віцебшчыны і ў якасці ўкладаль-ніцы прыпаднесла падарунак абласному метадычнаму цэнтру творчасці ветэранаў — паэтычны зборнік "Яблыневы сад", таксама згадку пра фэст у Алашках. Завяршальным акордам сталі прыпеўкі пад рытм лыжак.


 Паставы прадстаўляў харавы калектыў на чале з хармайстрам-маёрам. Адпаведна, у яго праграме ваенна-патрыятычны рэпертуар. Звонка гучала і прызабытая "Барыня-сударыня".


Тэматычную праграму прэзентаваў народны клуб "Ветэран" з Верхнядзвінска. Яго "душой", вядучым, завадатарам усіх дзеянняў на сцэне стаў вядомы і на Міёршчыне Антон Бубала. На яго словы хор спяваў песню "Лясы Беларусі". З яго ўдзелам ветэраны танцавалі. Яркае выступленне бабулек-лыжкароў, якіх падтрымлівалі ўнучкі. Усё завяршыла жартоўная "Налівай, мілая". Гэты калектыў заняў агульнае другое месца, але хацелася аддаць суседзям бясспрэчнае першае!


Сапраўдны творчы дэсант прыбыў на конкурс з Докшыц. Моцную музычную падтрымку меў народны ансамбль народнай песні "Раніца" з патрыятычнымі нумарамі. Эстрадную студыю "Калейдаскоп" прадстаўляў саліст Валянцін Салаўёў. Высокім выканаўчым майстэрствам парадаваў хор ветэранаў працы "Залатыя гады", а гэта больш за тры дзясяткі жанчын і мужчын. Спяваюць як у музычным суправаджэнні, так і акапэльна. Менавіта ў такім стылі закончылі яны сваю праграму жартоўнай песняй.


 Шкада, што толькі адной лірычнай песняй быў прадстаўлены на міёрскай сцэне народны хор ветэранаў вайны і працы з Браслава. Затое іх звонка дапоўнілі "Браслаўскія весялухі", жаночы сікстэт.


Гонар Расоншчыны годна абараняў Сяляўшчынскі СДК. Высокае творчае майстэрства прадэманстраваў жаночы сікстэт з рознажанравым рэпертуарам, ён выканаў патрыятычную і жартоўную песні. Такі ж рэпертуар у дэкламатара Зоі Вярхоўскай.


Цэнтр культуры Наваполацка прадстаўляў народны хор ветэранаў вайны і працы. Шмат спевакоў, салідныя сцэнічныя касцюмы, высокае выканаўчае майстэрства. І вядомыя калісьці і цяпер мелодыі. Памятаеце, "Я трогаю русые косы, ловлю твой задумчивый взгляд…" Ці аптымістычнае, з улікам узросту спевакоў, танга — "Время бежит, ну и что же…"


 Конкурсную праграму заканчвала выступленне лаўрэата 2016 года — наваполацкага ансамбля народнай песні "Раніца". Ён зноў прадэманстраваў высокае майстэрства, уменне весці сябе на сцэне, касцюмы, шматгалоссе ў спевах. Але гэта потым.
"Полацкія россыпы" — аб многім сведчыць ужо сама назва народнага ансамбля беларускай песні і музыкі і наогул прадстаўніцтва на конкурсе гэтага старажытнага горада. Што непасрэдна да ансамбля, то ў яго яркія касцюмы, высокае выканаўчае майстэрства васьмі спявачак і пяці таленавітых музыкаў. У залежнасці ад зместу нумара яны мяняюцца месцамі, дапаўняюць і падтрымліваюць адны другіх. Атрымліваецца запамінальнае выступленне.


Полацкую народную шоу-групу "Крэатыў" прадстаўляў выдатны саліст Мікалай Гудкоў, а гарадскі Палац культуры — трыа ў складзе Анатоля Пашчанкі, Фёдара Гайко і Анатоля Мазурава. Усе спевакі сапраўдныя таленты. Дарэчы, Анатоль Пашчанка потым спяваў і сола.
Пасля іх вылучаліся яркімі касцюмамі і цудоўным выкананнем спевакі народных клубаў "Ветэран" з Ушач і Лепеля.
Чытачы зачакаліся, калі ж аповяд пра наша прадстаўніцтва на конкурсе. Фальклорны калектыў "Іставіца" без музычнага суправаджэння выканаў дзве народныя песні "Бяроза мая" і "А ў лузе каліна стаяла". Жанчыны ў сцэнічных касцюмах спявалі дружна і адзначаны дыпломам з рук намесніка старшыні абласной ветэранскай арганізацыі Міхаіла Ляшчынскага.


 Салістка Ядвіга Ганебная з Дзісны, як заўсёды, асляпляльная са сваёй любімай песняй пра рамонак. Шкада, што праграма не прадугледжвала больш яе нумароў. Тым не менш нашай зямлячцы прысудзілі другое месца сярод салістаў і адпаведны дыплом. Пры падвядзенні вынікаў спецыяльны прыз глядацкіх сімпатый Ядвізе Ганебнай уручыў кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур.
Для ўдзельнікаў абласнога конкурсу канцэрт падрыхтавалі міёрскія самадзейныя артысты. На сцэне выдатна выступалі дзяўчаты з вакальнага калектыву "Бэмс", звонкагалосая Вікторыя Савейка, перспектыўная Аляксандра Пашкоўская, яркі Арцём Карандзей, ды і іншыя выканаўцы годна выглядалі побач з ветэранамі нашай самадзейнасці, цудоўнымі спявачкамі Тамарай Якімёнак і Святланай Ішчук. 

Больш фота ў групах "Міёрскія навіны" 

https://ok.ru/merskyanav/album/53717007663243

https://www.facebook.com/media/set/?set=oa.175524286413615&type=3

https://vk.com/album-93032809_252797209

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід  МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 446
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 631
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 750
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 491
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 443
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 31 031
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 456
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 ноября 2018
Александр, Алексей, Антон, Виктор, Дмитрий, Иван, Илья, Иосиф, Константин, Порфирий, Тимофей, Федор, Семен

Именины 21 ноября 2018
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта