Авторизация
 

Музыканты з Міёрскай ДШМ паспяхова выступілі на конкурсе імя І.І. Жыновіча

  Юныя музыканты з Міёрскай дзіцячай школы мастацтваў паспяхова выступілі на адкрытым конкурсе выканаўцаў на народных інструментах імя І.І. Жыновіча. Конкурс праходзіць раз на тры гады. Падзяляецца на тры этапы: занальны, абласны і рэспубліканскі. Сёлета свае творчыя сілы паспрабавалі чацвёра вучняў школы мастацтваў. 

ЗАНАЛЬНЫ этап спаборніцтва адбыўся 11 лютага ў Наваполацку. На баянах ігралі Павел Зімнік і Юлія Рубанік. З балалайкай выступаў Артур Гусейнаў. Сола на гітары выконваў Кірыл Дзехцяронак. Пуцёўку ў абласны этап атрымалі Артур Гусейнаў і Кірыл Дзехцяронак. 21 лютага яны прадоўжылі выступленні ў Віцебску.


ДЫПЛОМАМ удзельніка абласнога этапа конкурсу ўзнагароджаны сёлетні выпускнік школы мастацтваў Артур Гусейнаў. Ён выступаў у старшай падгрупе. Ко-жнаму канкурсанту адводзілася не больш за дваццаць хвілін. Адзін музычны твор — абавязковы для ўсіх. На выбар выконвалі кампазіцыі эпохі барока і народную мелодыю. Разам з настаўніцай Лідзіяй Алеська і канцэртмайстрам Ірынай Болтач рыхтаваліся паўтара месяца.


 — У гэтым конкурсе ўдзельнічаю другі раз. Выступаў на занальным этапе, але далей не прайшоў. Рады, што цяпер падняўся на прыступку вышэй, — расказвае Артур. — Вельмі хваляваўся. І перад выхадам на сцэну, і падчас выканання кампазіцый. Хоць знешне выглядаў спакойна.
— Мы ставілі мэту проста добра сыграць, — гаворыць Лідзія Мікалаеўна. — Атрымалася лепш, чым чакалі.


ДЛЯ КІРЫЛА ДЗЕХЦЯРОНКА спаборніцтва прадоўжыцца. Адзінаццацігадовы гітарыст прайшоў у рэспубліканскі тур. Кірыл выконваў чатыры музычныя кампазіцыі. З настаўніцай Таццянай Бялевіч развучылі абавязковы для ўсіх выступоўцаў "Вальс" Т. Касцюшкі, творы ў стылі барока і джаз.


— У Кірыла немалы вопыт конкурсных спаборніцтваў. У 2016 годзе з поспехам выступіў на адборачным туры міжнароднага конкурсу "Роза ветров", у 2017-м — на міжнародным конкурсе ансамблевых калектываў "Радуга созвучий", — расказвае настаўніца Таццяна Норбертаўна. — І на гэты раз я была ў ім упэўнена.


— Настройваўся на перамогу, — гаворыць Кірыл. — Канечне, хваляваўся. Але калі пачаў іграць, засяродзіўся толькі на выкананні кампазіцый.
Рэспубліканскі этап конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.І. Жыновіча адбудзецца ў пачатку красавіка. Пажадаем удачы нашаму ўдзельніку! 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА і аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 629
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 966
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 691
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 652
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта