Авторизация
 

Урачыстыя праводзіны Масленіцы адбыліся ў Міёрах

 Святочныя мерапрыемствы  ў праграме праводзін зімы і ўшанавання Масленіцы прайшлі ў Дзісне ў суботу, 17 лютага, на рыначнай плошчы. Дырэктар гарадскога Цэнтра культуры Аляксей Астукевіч па тэлефоне расказаў:

 — Свята выклікала цікавасць гараджан, сабралася шмат людзей не толькі дзеля пакупак. Вядома, індывідуальныя прадпрымальнікі і работнікі гандлю прывезлі свае тавары і пяклі традыцыйныя гарачыя бліны. Культарганізатар Галіна Мялешка таксама кіравалася нашай абраднасцю, арганізавала конкурсы і гульні, загадвала загадкі. З поспехам выступіла вакальная група "Дзісенчукі". Як заўсёды, давялося спяваць мне з сынам Данілам, паасобку і разам. Заўсёды карыстаецца сімпатыяй слухачоў і гледачоў дуэт Ядвігі Ганебнай і Людмілы Тарубаравай. Дружныя апладысменты заслужыў танцавальны калектыў "Натхненне" пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка Наталіі Астукевіч. Дырэктар спартыўнай школы Валерый Дуброўскі арганізаваў спартыўныя спаборніцтвы па перацягванні каната, штурханні гіры, выяўленні мацнейшых у баях мяшкамі, у хакейным матчы. Пераможцы атрымалі прызы. Дзяцей і дарослых каталі на санях два вазкі з УП "Цвеціна". Кульмінацыйны момант — спальванне пудзіла Зімы. Адным словам, Дзісна святкавала гучна і весела.


 У райцэнтры свята праходзіла ў нядзелю, 18 лютага, на плошчы перад рынкам. Паступова сюды сабраліся выбаршчыкі, якія толькі што наведалі ўчасткі для галасавання. Абмяркоўвалі перадвыбарныя праграмы і персаналіі кандыдатаў у мясцовыя Саветы. Пры гэтым не абдзялялі ўвагай гандлёвыя рады, што пачына-ліся не такімі частымі выездамі некаторых прадпрыемстваў і арганізацый. Дзісенскі лясгас прапаноўваў па даволі прывабных цэнах мёд, і літровыя слоікі паступова разышліся; нядоўга прастаяла машына з бярозавымі дрывамі. Газавікі рэалізоўвалі пажыўныя грунты для агароднікаў і кветкаводаў. Фірма "Капіталдрэўпрадукт" расхвальвала стол з натуральнай бярозы, хаця прапаноўвала і іншае — плінтусы, рэйкі, дошкі. Драўляную мэблю, дошкі, агаловак для калодзежа можна было набыць і ў індывідуальнага прадпрымальніка Ільі Цімафеева.


 Святочныя праграмы "Гурмана" з прадукцыяй мясакамбіната і хлебазавода з уласнымі вырабамі мы рэкламавалі загадзя. Iх рэалізацыя зацікавіла спажыўцоў. Народ тоўпіўся не толькі ля палаткі з гарачымі блінамі і дэгустацыяй каўбас ды вяндліны. Вабілі гарачая каша ад райспажыўтаварыства, майстар-клас па афармленні пірожных і тартоў, свежыя пончыкі, навінкі выпечкі. Прапаноўвалі ўласныя вырабы народныя ўмельцы.


 Рытмічным танцам пачалі праграму культработнікі. Ля мікрафона расказваў пра падтрымку ўмелых гаспадароў Хатнік-Дамавы, казачныя персанажы апраналі ляльку-Масленіцу, рэйд правёў Дзед Мароз. Свае правы Зіма перадала Вясне. Выступалі спевакі, моладзь і дзеці вадзілі карагоды. Пачаліся конкурсы і забавы. Пасля іх разгарнуліся жартаўлівыя і даволі сур'ёзныя спартыўныя спаборніцтвы.
Заключным момантам сталі ўрачыстыя праводзіны Масленіцы. 

Больш здымкаў у фотаальбомах груп "Міёрскія навіны" ў сацыяльных сетках https://ok.ru/merskyanav

https://vk.com/club93032809

https://www.facebook.com/groups/Groups.miory/

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 888
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 665
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 640
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта