Авторизация
 

Масленіца адгуляла ў Язне

 Святочны кірмаш, прысвечаны праводзінам зімы і пачатку святкавання Масленіцы, 14 лютага распачаў аграгарадок Язна. Старшыня сельскага Савета дэпутатаў Валянціна Фядзьковіч расказала:

— Святочныя мерапрыемствы ў цэнтры аграгарадка пачаліся раней вызначаных дзевяці гадзін. Да іх належным чынам падрыхтаваліся нашы самадзейныя артысты. Дырэктар СДК Ларыса Бервячонак, мастацкі кіраўнік Вольга Александроўская і бібліятэкар Ларыса Карпава заўсёды працуюць у творчай садружнасці. Яны арганізавалі танцы і спевы мясцовых талентаў. Хаця даймаў ранішні мароз, бойка перабіраў клавішы баяна музычны кіраўнік Міхаіл Карпаў.


 Як заўсёды, парадавалі звонкімі галасамі ўдзельнікі народнага фальклорнага калектыву "Язынка". Найперш дзякуй за гэта ветэранам Тамары Касатай і Ганне Казлоўскай, работніцы сувязі Ірыне Коласавай, Валянціне Быкавай з бальніцы, Аксане Самусёнак з дзіцячага садка і ўсім астатнім.


Удзельніцы жаночага клуба "Вера. Надзея. Любоў" пад кіраўніцтвам Саламеі Сіняўскай завіталі на кірмаш са сваім самаварам, чаем і блінамі, важкім дадаткам да якіх сталі вырабленыя ўласнымі рукамі валянцінкі і добры настрой.
  Жадаючых прыняць удзел у святкаванні аказалася шмат, завіталі госці зблізку і здалёку. Ім прапаноўвалі гарачыя бліны, перацягванне каната, "падушачку", іншыя гульні і конкурсы. Больш звычайнага было на нашым кірмашы прадпрымальнікаў-прадаўцоў. Нават калі хто і не зрабіў пакупак, то задавальненне і прыемныя ўражанні атрымаў.

Фотаматэрыял Валянціны ФЯДЗЬКОВІЧ.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 615
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 467
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 570
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 583
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 747
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 914
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта