Авторизация
 

Душа кнігі адкрытая на чытача ў міёрскай бібліятэцы

 Доўгія і цёмныя зімовыя вечары — найлепшы час для хобі. Адны выводзяць ніткамі і іголкай малюнак на белай канве, другія плятуць кошыкі з газет, трэція шчоўкаюць семечкі за серыялам… А хтосьці запівае астылай гарбатай перажыванні герояў раманаў і аповесцяў. З якімі кнігамі бавяць вольны час міярчане? Ідзём за адказам у цэнтральную раённую бібліятэку.

Навінкі прыцягваюць увагу

На абанеменце светла і ўтульна. Прыемна пахне кнігамі і сагрэтай ксераксам паперай.
На асобным стэлажы — кніжныя навінкі. Тут і мастацкая літаратура, і дакументальная. Вось "Чудотворец". Кніга на аснове сцэнарыя аднайменнага расійскага серыяла рэжысёра Дзмітрыя Канстанцінава. У цэнтры сюжэта — супрацьстаянне двух герояў з экстрасэнсорнымі здольнасцямі. Вось раман сучаснай расійскай пісьменніцы Алы Дымоўскай "Наледь" у жанры сацыяльна-філасофскай фантастыкі. Вось даследаванне "Первые леди Рима. Женщины в тени императорского трона" пра тое, якімі былі жонкі, дочкі, маці і сёстры старажытнарымскіх імператараў.


Імёны многіх сучасных аўтараў вядомы не настолькі, як прызнаных класікаў. Аднак цікавасць чытачоў да навінак літаратуры высокая.
— Выстава кніжных навінак пастаянна папаўняецца. Наведвальнікі гартаюць свежыя старонкі і выбіраюць літаратуру на свой густ, — расказвае бібліятэкар Алена Галавіна. — Па-ранейшаму для многіх цікавыя творы духоўнай скіраванасці, што паступаюць з Выдавецтва Беларускага Экзархата.


 — Бяруць дакументальную літаратуру: пра вядомых гістарычных асоб, на ваенную тэматыку. Чытаюць дэтэктывы. Жанчыны аддаюць перавагу раманам пра каханне. Увесь час на руках кнігі беларускай пісьменніцы Наталлі Батраковай, — дадае малады спецыяліст Вольга Арцімовіч.


Класіка заўжды ў трэндзе

Бібліятэкары даўно прыкмецілі, што попыт на кнігі ўзрастае зімой. Калі няма клопатаў на прысядзібных і дачных участках. За чытаннем бавяць час гараджане сярэдняга і пенсіённага ўзростаў. Працоўнай моладзі і школьнікаў у спісах чытачоў бібліятэкі ня-шмат. Нельга адназначна сцвярджаць, што маладое пакаленне не чытае. Некаторыя бегаюць вачыма не па друкаваных радках, а па маніторы ноўтбука ці электроннай кнігі.


— Чытаць з дапамогай сучасных гаджатаў — даніна модзе. З часам гэта пройдзе, — лічыць Алена Галавіна.
У бібліятэцы Алена Іванаўна працуе трыццаць першы год. Прыгадвае, як напрыканцы васьмідзясятых вялі асобны сшытак, куды запісвалі чытачоў у чаргу на кнігі:


— Вялікай папулярнасцю карысталіся раманы "Огнём и мечом" Генрыка Сянкевіча, "Поющие в терновнике" Колін Маккалоу, "Унесённые ветром" Маргарэт Мітчал. Сустрэчы з героямі гэтых кніг чытачы чакалі месяцамі. Як толькі хтосьці вяртаў кнігу, мы тэлефанавалі наступнаму па спісе.


Класіка па-ранейшаму цікавая. Толькі ўжо без чэрг. Як заўважае Вольга Арцімовіч, калі ў бібліятэку прыходзяць маладыя людзі, цікавяцца творамі Э. Рэмарка, Ш. Брантэ, Р. Брэдберы. З кніг апошняга ўпадабалі "Вино из одуванчиков".


Надзейная камп'ютарная памяць
Кніга выдаецца на месяц. Тэрмін можна падаўжаць. Штрафных санкцый за згубленае ці сапсаванае выданне не прадугледжана. У такіх выпадках бібліятэкары просяць прынесці літаратуру ўзамен. Як правіла, чытачы ставяцца да кніг беражліва. Часам бескарысліва дораць штосьці з уласных кніжных фондаў. Для гэтага не чакаюць Дня бібліятэк ці адпаведных акцый.


Шэсць кніг дастае з сумкі чытачка паважанага ўзросту. Гэта жаночыя раманы. Вольга Арцімовіч адкрывае электронны фармуляр, выдаляе з табліцы здадзеную літаратуру і ўводзіць нумары кніг, якія бярэ жанчына. Бібліятэкар не пытае яе прозвішча — пастаянных чытачоў ведае ў твар. Як і іх густы.


Зручным і хуткім робіць абслугоўванне электронная база. Папяровымі фармулярамі, куды ўпісвалі аўтараў і назвы кніг, у гарадской бібліятэцы не карыстаюцца з 2005 года. Усе дадзеныя на чытачоў і літаратуру—у памяці камп'ютара.
У электронным фармуляры змесціцца шэсцьдзясят найменняў кніг. Вядома, столькі за раз чытачы не бяруць. Звычайна па пяць-шэсць. Многія пасля дзеляцца ўражаннямі ад прачытанага, просяць бібліятэкараў параіць што-небудзь цікавае.
Ёсць попыт на кнігі з камерцыйнага фонду. Тут творы сучасных аўтараў. Дэна Брауна, Паула Коэльа, Алега Роя і іншых. Хтосьці палічыць глупствам плаціць за тое, каб чытаць. Для іншых кніжная асалода даражэй. Ды і цана невялікая—10 капеек за суткі. Больш эканомныя могуць скарыстацца ўцэненым камерцыйным фондам. Тут кнігі, якія пакрысе страчваюць "таварны выгляд" або папулярнасць.


 Кніга ў руках, а не онлайн

Чытацкі стаж у многіх пастаянных наведвальнікаў раённай бібліятэкі налічвае два-тры дзясяткі год. У гэтым ліку Раіса Міхайлава з Дворышча.


— Раней цікавіла гістарычная літаратура. Цяпер хочацца лёгкіх іранічных твораў. Падабаюцца раманы Данцовай, Паляковай, — расказвае, выбіраючы кнігі ля стэлажа. — З дзяцінства люблю чытаць. Для мяне гэта самы лепшы адпачынак. Хтосьці ў інтэрнэце кнігі знаходзіць, а мне трэба ў руках трымаць.


За пару гадзін у бібліятэку завітала каля дзясятка чытачоў. Здавалі прачытаныя кнігі, бралі новыя. Каб зноў і зноў акунацца ў кімсьці прыдуманы свет, здзіўляцца нечаканым перапляценням сюжэтных ліній, перажываць за герояў і загадваць наперад, што чакае ў фінале. 

ДАРЭЧЫ:
Міёрская цэнтральная бібліятэка абслугоўвае каля трох тысяч чытачоў. Дзейнічае пункт выдачы ў раённай бальніцы. Раз на месяц адносяць туды часопісы. З ліку папулярных платных паслуг — ксеракапіраванне, раздрукоўка тэкстаў і фотаздымкаў. Таксама тут можна скарыстацца факсам і інтэрнэтам. 

Фотаматэрыял Казимира БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 456
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 150
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 027
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 837
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 645
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта