Авторизация
 

Наш зямляк з Міжрэчча Франц Сіўко — аўтар адзінаццаці кніг

 Наш зямляк Франц Сіўко — аўтар адзінаццаці кніг. Ён празаік, які не цураецца паэзіі. Не толькі захапляльны аўтар, але і вопытны педагог, выкладчык, умелы лектар і цікавы суразмоўца. Таму сустрэча з міёрскімі прыхільнікамі літаратуры, якая прайшла ў раённай бібліятэцы 18 студзеня, за дзве гадзіны шматлікую аўдыторыю не стаміла.

 Франц Іванавіч выступаў на фоне кніжнай выставы з уласных твораў "У голасе з родным адценнем". Выкарыстаў фрагменты радыёперадачы, здымкі родных людзей і мясцін. Расказваў пра сябе, жыццёвы і творчы шлях, дзяліўся набалелым. Чытаў уласныя вершы і творы іншых аўтараў для ілюстрацыі сітуацый і характарыстыкі людзей, з якімі сустракаўся.


Адзначыў, што першыя дзве яго кнігі чытачы і крытыкі нібы не заўважылі. Затое прытча "Удог" выклікала спрэчкі і прынесла літаратурную вядомасць. Мінуў час пасля яе выхаду ў свет, і аўтар лічыць, што выказаныя ў ёй думкі цяпер сталі яшчэ больш актуальнымі. Адным словам, кніга атрымалася.


 Творчы шлях Франца Іванавіча пачынаўся ў маляўнічых мясцінах ля Вяты і Міжрэчча. Яркія дзіцячыя ўражанні знайшлі адлюстраванне ў многіх творах, ляглі ў аснову разважанняў пра тое, як важна цаніць родную мову і родныя карані, ведаць гісторыю краіны і малой радзімы, захоўваць нацыянальную ідэнтычнасць. І пра тое, як цяжка назіраць забыццё і зруйнаванне мінулага, адрачэнне ад колішняга роднага, у што кожны з нас, на жаль, зрабіў свой унёсак. Адсюль выснова для творцы — выхаванне нацыянальнага ў дзяцей і моладзі, у дарослых і асабіста ў сабе.


Франц Іванавіч не пісаў пра школу, хаця калісь лічыў педагогіку сваім прызваннем. Падчас працы настаўнікам-філолагам выгарэў эмацыянальна і лічыць работу з дзецьмі вельмі складанай і адказнай.


 Як з'яўляюцца сюжэты? З назіранняў навакольнага жыцця, з умення заўважаць незвычайнае ў звычайным, з выпадковага здарэння, падслуханых чужых трапных слоў ці выказванняў. Ужо наступны крок — рэалізацыя задумы ў вобразах, думках і фарбах. Любіць даследаваць паводзіны чалавека ў розных сітуацыях, яго ўзаемаадносіны з уласным сумленнем. Гэтай тэме прысвечаны адзін з апошніх твораў —  "Плебейскія гульні".


У маім журналісцкім блакноце засталіся выказванні Франца Іванавіча: трэба мець уласныя ўнутраныя перакананні, інакш у літаратуру нечага совацца; неабходна заставацца чалавекам у любой сітуацыі; людзі, якім цікава ўсё — гэта нацыянальная эліта; для чалавека важная фізічная свабода, але неабходна ўключаць мазгі для ацэнкі ўласных паводзін і дзеянняў навакольных; балючая для мяне тэма — помста, не магу ўсім і ўсё дараваць, не заўсёды разумею сучасную паліткарэктнасць…


 Некаторыя пытанні выступоўца задаваў сабе сам, з іншымі звярталіся ўдзельнікі сустрэчы.


Што ўразіла за мяжой? Як на шведскай выспе Готланд рэгулярна праходзіць свята сярэднявечча, калі малыя і дарослыя апранаюцца ў старадаўнія строі. І тут жа з дабрачыннымі мэтамі беларускія дзяўчаты прадавалі сувеніры, пераважна расійскія матрошкі і нічога з нацыянальным каларытам.


Каго лічыць узорам у выхаванні нацыянальнага духу?

Свайго настаўніка Ніла Гілевіча.
 Як адносіцца да яго рамана ў вершах? Гэта віртуозна.
Каго з аўтараў чытае? Кузьму Чорнага і Антона Чэхава.
У сацыяльных сетках старонка ёсць? У фейсбуку.
Што ў планах? Напісаць гісторыю пісьменніцкай арганізацыі Віцебшчыны і выдаць кнігу ўласных аповесцей.


Чаму аддае вольны час? Чытанню, збору грыбоў, знаходжанню сярод людзей у натоўпе і… хаджэнню па крамах без мэты пакупкі.
У заключэнне — аўтографы на ўласных кнігах для шматлікіх прыхільнікаў, сярод якіх быў і аўтар гэтых радкоў. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 203
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 450
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 091
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 887
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 189
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 924
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 214
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта