Авторизация
 

Кабінет Лідзіі Алеська ў Міёрскай школе мастацтваў невялікі і ўтульны

 Лідзія Мікалаеўна АЛЕСЬКА ўпэўнена, што навучыць дзіця іграць на інструменце можна з дапамогай дабрыні і цеплыні. Па-іншаму ніяк. Кабінет Лідзіі Мікалаеўны невялікі і ўтульны. Цёплую атмасферу ствараюць вазоны з кветкамі, шчырая ўсмешка настаўніцы і святло яе вачэй.

ЗАНЯТКІ з дзецьмі індывідуальныя. Пяцікласніца Ліза Баўтот трэці год асвойвае домру і піяніна. Сціпла ўсміхаецца і паціскае плячыма на пытанне, які інструмент лягчэй даецца.


Сёлета ў Лідзіі Мікалаеўны дзевяць вучняў. Дае навыкі ігры на інструментах выхаванцам тэатральна-харэаграфічнага аддзялення. Зацікавіць сучасных дзяцей домрай ці балалайкай складаней, чым гітарай або танцамі.


— Напрыканцы навучальнага года бяру інструмент і іду ў гарадскія школы. Звычайна разам са сваімі вучнямі. Запрашаем дзяцей у школу мастацтваў на канікулах, — гаворыць педагог. — Паказваем свае ўменні. Так выклікаем інтарэс.


 ПЕДАГАГІЧНЫ стаж Лідзіі Алеська налічвае шмат год. І ўсе звязаны з міёрскай школай мастацтваў, куды размеркавалася пасля Наваполацкага музычнага каледжа.


— Родам я з Украіны. Дзяцінства прайшло ў горадзе Прылукі Чарнігаўскай вобласці. З адзнакай скончыла музычную школу па класе домры і баяна, — расказвае субяседніца. — Любоў да музыкі бярэ выток з сям'і. Граў на балалайцы дзядуля. Валодала гэтым інструментам маці. Памятаю, як на святы яна пякла пірагі, прыходзілі суседзі і гучала музыка. Бацькі былі звычайнымі працаўнікамі, але з маім рашэннем звязаць прафесію з музыкай пагадзіліся. Па прапанове суседкі, якая вучылася ў Наваполацкім каледжы, таксама выбрала гэтую ўстанову.


ВЫПУСКНІЦЫ прапанавалі тры райцэнтры ў зусім невядомай ёй Віцебскай вобласці — Докшыцы, Браслаў і Міёры. Выбрала апошні. Галоўным крытэрыем была наяўнасць чыгункі, каб дабірацца дадому. Упэўненая ў тым, што праз два гады вернецца на радзіму, Лідзія Мікалаеўна прыступіла да заняткаў. Сустрэча з мясцовым хлопцам Валерыем перайначыла планы маладой настаўніцы.


СЯМ'Я Алеськаў шчаслівая і дружная. Стараюцца больш часу праводзіць разам. Прыязджае з Наваполацка сын Аляксей з сям'ёй. Ладзяць на прыродзе пікнікі, ходзяць у лес па грыбы-ягады, зімой катаюцца з горкі. Радасць дзядулі і бабулі — унукі. Арсеній вучыцца ў пятым класе, займаецца плаваннем у школе алімпійскага рэзерву. Арыначцы паўтара года, калі чуе музыку, гатова пусціцца ў скокі. Штогод Лідзія Мікалаеўна бярэ з сабой унука ў паездку на Украіну. Наведваюць родных, адпачываюць на Азоўскім моры. У Міёрах чакае гасцей са шчодра накрытым сталом. Традыцыйна на ім запечаная качка з яблыкамі і пірагі. Кулінарыя — у ліку любімых творчых спраў разам з кветкаводствам і, канечне, музыкай. Кампазіцыі класікаў Лідзія Мікалаеўна слухае і за межамі працоўнага кабінета.


 ПЕДАГОГ любіць і памятае кожнага са сваіх выхаванцаў. Успамінае першых вучняў — Галю Швяцову, Андрэя Пракоф'ева, Юлю Якутаву. Яны не выбралі музыку ў якасці прафесіі, але запомніліся здольнасцямі і стараннем. Разам з Лідзіяй Мікалаеўнай працуюць яе выпускнікі Таццяна Бялевіч і Антоній Блажэвіч. У Докшыцах дае ўрокі ігры на струнных інструментах Алена Цярэшка. Працаваць у Сянно накіравалі Вікторыю Паперадзень. У Магілёўскім філіяле акадэміі музыкі вучыцца Арцём Рухлоў.


З сёлетнім выпускніком Артурам Гусейнавым рыхтуюцца да рэгіянальнага этапа рэспубліканскага конкурсу імя І. Жыновіча. Творчае спаборніцтва праходзіць раз на тры гады, выхаванцы Лідзіі Алеська ў ліку пастаянных удзельнікаў. Прывезлі дыплом з мінулагодняга міжрэгіянальнага фестывалю ансамблевай музыкі "Радуга созвучий". Перш-наперш едуць за вопытам, перамога — рэч другарадная.


Для Лідзіі Мікалаеўны кожны яе вучань — самы лепшы. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 82 932
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 47 590
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 028
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 20 226
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 19 102
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 215
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 070
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2018
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2018
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта