Авторизация
 

Адметнасць вышыванак міярчанкі Алены Кавалёнак

 Рознакаляровымі ніткамі на белай канве з асалодай  і любоўю стварае цікавыя сюжэты Алена Аляксандраўна КАВАЛЁНАК. Цэнтральная бібліятэка працягвае праект "Адкрый у сабе талент". Чарговая творчая сустрэча адбылася ў Алены Аляксандраўны Кавалёнак. Яе захапленне — вышыванне.

МНОГІЯ ў раёне ведаюць Алену Аляксандраўну як былога работніка на адказных пасадах. З яе творчасцю знаёма меншае кола людзей. Вышыванне ўвесь час вабіла майстрыцу. На заслужаным адпачынку прысвячае сябе захапляльнаму занятку.


 Сустрэчу Алена Аляксандраўна прызначыла дома. Яе работы ўпрыгожваюць сцяну ў зале. Ад іх вее спакоем, цеплынёй і любоўю, укладзенымі ў вышытыя малюнкі. Карціны гавораць з гледачом, і кожны разумее іх мову па-свойму. Вось сельскі падворак з ослікам і курамі. Вось дзяўчына ў пышным убранні са светлым сумам пазірае на супрацьлеглы бераг вадаёма, дзе жыве каханы. Вось заснежаныя дахі ўтульных домікаў з прыветным святлом у вокнах. Вось нясуцца па снезе тры белыя коні, пакінуўшы за сабой лясны масіў. На апошнюю работу спатрэбілася восем месяцаў і дваццаць два адценні белых нітак.


 АДМЕТНАСЦЬ работ Алены Аляксандраўны ў тым, што толькі частка выяў вышыты па схемах. Далей — аўтарскія дэталі. Як заўважае майстрыца, схемы абмяжоўваюць фантазію. Асобныя работы цалкам выкананы без шпаргалак. Для некаторых асновай паслужылі асабістыя ўспаміны. Пра вёску Язна, дзе пачынаўся працоўны шлях, пра Закарпацце, дзе даводзілася бываць па службовых справах. Разам з багатай фантазіяй майстрыцы ўласціва пачуццё меры і самакрытыка. Праўда, з заўвагамі, выказанымі ёй у адрас сваіх карцін, госці не пагадзіліся.
У ПАДАРУНАК творчай гаспадыні падрыхтавалі рукатворныя сувеніры. Бібліятэкары змайстравалі елку з мандарынаў і цукерак. З бісеру спляла навагодняе дрэўца Вольга Дзядзюра. Гаспадыня "Мацейкавай сялібы" Галіна Паўлоўская падарыла валёнкі-шаптункі, куды трэба нашэптваць жаданні.


Майстрыцы шмат размаўлялі пра захапляльны свет рукадзелля, дзяліліся сакрэтамі майстэрства. Творчае рандэву атрымалася цёплым і змястоўным. 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 609
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 028
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 721
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 884
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 624
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 447
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 408
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 мая 2019
Василий, Кирилл, Таисия

Именины 22 мая 2019
Василий, Гавриил, Дмитрий, Иосиф, Николай, Акулина, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта