Авторизация
 

У Міёрскім РДК выступяць ВІТАЛЬ ХАДАНЁНАК і ДЗМІТРЫЙ ШЫЦ

 У Міёрскім раённым Доме культуры 1 снежня адбудзецца канцэрт Віталя ХАДАНЁНКА і Дзмітрыя ШЫЦА. Творчае рандэву землякам Віталь Хаданёнак прызначае другі раз. Першы сольны канцэрт адбыўся год таму і прайшоў з аншлагам. Сёлета Віталь выступае разам з сябрам Дзмітрыем Шыцам.

Канцэртную праграму "Мы с тобой одной крови" назвалі па аднайменнай песні Дзяніса Майданава. Кампазіцыю сябры выканаюць дуэтам.
— Прагучыць розная музыка — і класічная, і эстрадная. Не хацелася б спыняцца на імёнах выканаўцаў, на чый рэпертуар арыентуемся. У кожнага спевака свае творчыя стыль і манера. Часам вядомая песня ў іншым выкананні гучыць зусім па-новаму, — гаворыць Віталь. — Што да маіх музычных густаў — аддаю перавагу класіцы. Разумею, што эстрадная музыка больш лёгкая і жаданая для публікі. Выконваю і папулярныя кампазіцыі.


БАРЫТОН Віталя Хаданёнка міярчанам падабаецца. На святочных канцэртах пасля яго выступлення доўга гучаць апладысменты. На мінулагоднім сольніку спатрэбіліся дадатковыя крэслы для гледачоў. Выступіць самастойна таленавітаму земляку прапанавала рэжысёр РДК Вольга Борская. Дапамагае з арганізацыяй мерапрыемства і цяпер.


— Той канцэрт акрыліў. Нават не чакаў аншлагу і такой цеплыні ад публікі, — успамінае Віталь. — Яшчэ тады планавалі выступаць з Дзмітрыем. На жаль, па стане здароўя сябар не змог прыехаць.


ВІТАЛЬ ХАДАНЁНАК і ДЗМІТРЫЙ ШЫЦ сустрэліся ў СШ №16 горада Полацка. Віталь выкладае інфарматыку. Дзмітрый вёў фізіку, з нядаўняга часу змяніў працоўную сферу. Маладыя настаўнікі вучылі дзяцей і самі бралі ўрокі вакалу. Творчасць паланіла і з гадамі становіцца яшчэ больш прыцягальнай. Выступаюць на розных сцэнічных пляцоўках. Віталь прызнаецца, што перад выхадам на сцэну ў родных Міёрах хвалюецца больш, чым перад выступленнем у Віцебскім амфітэатры.


ЦЁПЛЫ вечар, прыемныя эмоцыі, эстэтычную асалоду абяцаюць Віталь Хаданёнак і Дзмітрый Шыц міёрскім гледачам. Спадзяюцца на ўзаемнасць.


Пачатак канцэрта ў 18.00. Кошт білета— 5 рублёў. Даведкі па тэлефоне 4 02 81 (каса РДК). 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 975
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 841
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 504
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 248
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 559
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 965
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 976
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта